Навучэнцы 8,9,11 класаў наведалі УА»Івацэвіцкі дзяржаўны аграрны каледж»

Навучэнцы 8,9,11 класаў наведалі УА»Івацэвіцкі дзяржаўны аграрны каледж». У ходзе экскурсіі навучэнцы даведаліся аб спецыяльнасцях, якія яны могуць атрымаць у каледжы, тэрмінах навучання, сацыяльна-бытавых умовах пражывання і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні навучальнага працэсу каледжа. Вельмі ўразіў дзяцеў музей. Навучэнцы пазнаёміліся з экспанатамі, якія закранулі Івацэвіцкі раён у гады вайны, прыстасаваннямі для ткацтва, работамі навучэнцаў. Таксама старшакласнікі мелі магчымасць паабедаць у студэнцкай сталовай.

Добавить комментарий