Лёгкаатлетычны забег «Наш выбар — здароўе!»

З мэтай фарміравання пазітыўных установак навучэнцаў і педагогаў на здаровы лад жыцця ў рамках рэалізацыі дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі» у школе прайшоў лёгкаатлетычны забег «Наш выбар — здароўе!».

Продолжить чтениеЛёгкаатлетычны забег «Наш выбар — здароўе!»

Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі

З мэтай азнаямлення вучняў з прафесіямі рабочых спецыяльнасцей і дапамогі ў прафесійным самавызначэнні дзецям розных узроставых груп былі прапанаваны разнастайныя мерапрыемствы. Вучні 1-4 класаў былі на экскурсіі-назіранні “Спасибо, осень, за щедроты, спасибо людям за работу”. З цікавасцю малодшыя школьнікі назіралі за раслінамі на вучэбна-доследным участку, вывучалі назвы і знешні выгляд. Асабліва даспадобы прыйшоўся аддзел гародніны, дзе дзеці ўбачылі багаты ўраджай гарбузоў, морквы, таматаў, фасолі, буракоў.

Вучні 5-7 класаў завіталі на кірмаш прафесій “Кім працуюць нашы таты?”. Кожны з удзельнікаў расказаў пра прафесіі сваіх бацькоў, плюсы і мінусы прафесій вёскі. Вучням прапанавалі скласці прыказкі, звязаныя з працай людзей. Дзеці прыйшлі да высновы, што прафесій лёгкіх не бывае, трэба на кожнай прыкладаць шмат намаганняў, каб дабіцца поспехаў.

Сустрэча з інжынерам-механікам ААТ “Шані-аграпрадукт” Калядой У.С. была арганізавана для старшакласнікаў. У час гутаркі Уладзімір Сяргеевіч расказаў пра свае абавязкі, наогул пра прафесіі сельгасвытворчасці. Вучні пазнаёміліся з навучальнымі ўстановамі сельскагаспадарчага профілю.

Продолжить чтениеДзень працоўнага навучання і прафарыентацыі

У меню новыя стравы

Продолжить чтениеУ меню новыя стравы

Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства, прайшла ў школе

15 верасня 2023 года ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства. Яскравай і запамінальнай была цырымонія вынасу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь сцягавай групай з ліку вучняў школы. Навучэнцы яшчэ раз успомнілі слаўныя старонкі гісторыі нашай краіны. Госцем лінейкі стала старшыня Шаняўскога сельсавета Бяляева І.Р., якая нагадала прысутным сутнасць і ролю свята ў грамадстве. Гонар за нашу квітнеючую і незалежную Беларусь гучаў у кожным слове. Відэаматэрыял з вынасу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь глядзі па спасылцы.

https://drive.google.com/file/d/1XFq5RfY3my7RFeb44dJtpUdMJ86ji1vV/view?usp=sharing

Продолжить чтениеУрачыстая лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства, прайшла ў школе

Валанцёрскі атрад «ДОМ» зноў у рабоце

Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» падрыхтавалі лістоўкі і правялі для работнікаў ААТ «Шані-аграпрадукт» і Шаняўскога сельвыканкама прафілактычную акцыю»12 сакрэтаў даўгалецця».

Продолжить чтениеВаланцёрскі атрад «ДОМ» зноў у рабоце

У школе прайшоў адзіны ўрок памяці да Дня народнага адзінства

Дзень народнага адзінства — гэта свята, якое аб’ядноўвае ўсіх жыхароў нашай краіны. Мы ўсе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, і ў нашых руках сучаснасць і будучыня нашай Радзімы. Ва ўсіх класах 15 верасня прайшлі адзіныя ўрокі памяці, прысвечаныя Дню народнага адзінства. Мэта ўрока — даць уяўленне аб дзяржаўным свяце, раскрыць яго значэнне і ролю як сімвала адзінства народа Беларусі.

Продолжить чтениеУ школе прайшоў адзіны ўрок памяці да Дня народнага адзінства

Анонс суботы 16.09

 

Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі.

Прафесіі сельскай гаспадаркі

900 – 945 Экскурсія –назіранне “Спасибо, осень, за щедроты, спасибо людям за работу” на вытворчыя аб’екты  ААТ “ Шані- аграпрадукт” (1– 4 класы)

Месца правядзення – кабінет № 2

Адказныя Тарасава М.Б.,  класныя кіраўнікі

950 – 1040  Кірмаш прафесій “Кім працуюць нашы таты” (5–7 класы)

Месца правядзення – кабінет № 11

Адказныя Чыбісава М.В., класныя кіраўнікі

950 – 1040  Інтэрактыўны занятак “Паспяховая формула выбару прафесіі” з запрашэннем інжынера-механіка ААТ “Шані –аграпрадукт”(8 ,9 класы)

Месца правядзення – кабінет № 8

Адказныя Каляда А.Г., класныя кіраўнікі

 

 

Продолжить чтениеАнонс суботы 16.09

Вучні і педагогі прынялі ўдзел у фотачэленджы «У адзінстве — наша сіла!» у рамках Тыдня народнага адзінства

Продолжить чтениеВучні і педагогі прынялі ўдзел у фотачэленджы «У адзінстве — наша сіла!» у рамках Тыдня народнага адзінства

Школа далучылася да эстафеты-флэшмобу да Дня народнага адзінства

Вучні і настаўнікі школы прынялі ўдзел у эстафеце-флэшмобе да Дня народнага адзінства, што спрыяла развіццю пачуцця любові да Радзімы і патрыятызму, з’яднала ўсіх на дасягненне агульных мэт.

Продолжить чтениеШкола далучылася да эстафеты-флэшмобу да Дня народнага адзінства

У школе праходзіць Тыдзень народнага адзінства

У рамках Тыдня народнага адзінства ва ўсіх класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства. Дзень народнага адзінства  — дзяржаўнае свята ў Беларусі, якое адзначаецца штогод 17 верасня. Цяпер гэта дата – сімвал нашага адзінства, моцы духу і веры ў светлую будучыню.

Святкаванне Дня народнага адзінства – даніна памяці нашым суайчыннікам, якія змагаліся за ўз’яднанне беларускага народа ў адзінай нацыянальнай дзяржаве. Менавіта адзінства дапамагло нам выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, перамагчы і аднавіць краіну з руін. І сёння мы разам працуем на карысць нашай Радзімы – Рэспублікі Беларусь.

Сёння беларускі народ аб’яднаны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

Продолжить чтениеУ школе праходзіць Тыдзень народнага адзінства