Лета — пара актыўная, лета — пара спартыўная!

Надвор’е дазволіла правесці марафон спартыўных гульняў «Будзь здаровы!» і творчае асарці «Фарбы лета». Усе навучэнцы прынялі актыўны ўдзел і паказалі выдатны вынік. Творчае асарці выклікала вялікую цікавасць. Хлопчыкі і дзяўчынкі стварылі з прыроднага матэрыялу кампазіцыю. Зарад бадзёрасці, аптымізму і добрага настрою дзеці атрымалі на ўсе надыходзячыя выхадныя!

Продолжить чтениеЛета — пара актыўная, лета — пара спартыўная!

Летам адпачываем крута!

Гульнявая праграма «Лета-гэта маленькае жыццё» ў Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы — гэта крута! Загадчык клуба-бібліятэкі Кабрынец Т.Ф. запрасіла рабят прыняць удзел у літаратурных і музычных конкурсах, у летнім конкурсе малюнкаў «Ах, лета, лета». Разам з педагогам — арганізатарам Калядой А. Г. навучэнцы выдатна выканалі песні пра лета, пра сяброўства, прачыталі вершы. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і станоўчых уражанняў.

Продолжить чтениеЛетам адпачываем крута!

Яшчэ адна ўзнагарода ў Анатолія Хоміча!

У кіданні дыска сапернікамі яму былі 10 дыскаболаў з шасці краін. Сярод юнакоў Анатолій з вынікам 46,88 саступіў толькі  спартсмену з Расіі і быў узнагароджаны сярэбраным медалём. Віншуем і ганарымся!

Продолжить чтениеЯшчэ адна ўзнагарода ў Анатолія Хоміча!

Анатолій Хоміч — чэмпіён ІІ гульняў краін СНД

Сёння Анатолій штурхнуў ядро на 18 метраў 75 см і паказаў лепшы вынік у спаборніцтвах гэтай дысцыпліны. Разам з Пружаншчынай радуюцца педагогі і навучэнцы нашай установы, дзе Анатоль вучыўся да пераходу ў вучылішча алімпійскага рэзерву.

Віншуем Анатолія і яго трэнера з перамогай!

Продолжить чтениеАнатолій Хоміч — чэмпіён ІІ гульняў краін СНД

Дапамагаем роднай гаспадарцы

У разгары апошні месяц летніх канікул, а ў аграрыяў зараз гарачая пара. Нашы старшакласнікі працягваюць працаваць у ААТ «Шані — аграпрадукт» і дапамагаюць роднай гаспадарцы ў захаванні ўраджаю. Дзеці працуюць зладжана і дружна. Спадзяемся, што некаторыя з іх у будучыні звяжуць сваё жыццё з сельскай гаспадаркай. Ну, а пра свае першыя працоўныя будні у ААТ «Шані-аграпрадукт» яны будуць успамінаць толькі па-добраму.

 

Продолжить чтениеДапамагаем роднай гаспадарцы

Віншуем!

Сёння святкуе свой 100-гадовы юбілей ветэран Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыя Аляксандраўна. Навучэнцы школы сумесна з прадстаўнікамі ААТ «Шані-аграпрадукт», Шаняўскога сельвыканкама, Савета ветэранаў Пружанскага райвыканкама, Шаняўскога клуба-бібліятэкі павіншавалі Марыю Аляксандраўну з такой знамянальнай датай.

 

Продолжить чтениеВіншуем!

Белорусская федерация легкой атлетики объявила состав участников на II Игры стран СНГ. Легкоатлетические состязания пройдут в четыре дня, с 5 по 8 августа. Бороться за 31 комплект наград будет подрастающее поколение — спортсмены 2009-го года рождения и моложе. В соревнованиях примут участие представители Беларуси, Азербайджана, Армении, Казахстана, Кыргызстана, России, Таджикистана, Туркменистана и Узбекистана. Среди участников Хомич Анатолий (метание диска 1 кг и толкание ядра 3 кг ) и Литвинович Андрей (бег 300 и 600 метров). Болеем за наших ребят!!!

Продолжить чтение

Сустрэча з радзімаю

У Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы прайшла творчая сустрэча з паэтэсай-зямлячкай Худавец Т.Д. Падчас сустрэчы Таісія Дзмітрыеўна ў вершаванай форме падзялілася з гледачамі цікавымі момантамі свайго жыцця, успамінамі з дзяцінства, з задавальненнем чытала свае вершы з новага зборніка паэзіі  «Вясёлка часу», успамінала гісторыі, якія натхнялі яе на стварэнне кожнага новага твора, выконвала свае песні.

Продолжить чтениеСустрэча з радзімаю

Летнімі вечарамі праходзяць не толькі спартыўныя мерапрыемствы. Сёння навучэнцы прынялі ўдзел у пазнавальным экспрэсе «Сімвалы смутку і жалю». На мерапрыемстве прагучалі страшныя лічбы аб колькасці загінуўшых у выніку генацыду на тэрыторыі БССР, аб тым, колькі населеных пунктаў было знішчана разам з жыхарамі,  аб самай вялікай трагедыі Вялікай Айчыннай вайны — аб Хатыні, гісторыю якой забываць нельга.

Хатынь-гэта адно з найбольш шанаваных месцаў Беларусі, сімвал трагедыі беларускага народа. Многія з дзяцей былі на экскурсіі ў гэтым гістарычным месцы. Вучні прыйшлі да высновы, што неабходна памятаць пра трагічныя падзеі, пра гора тых дзён, пра жахі фашызму, таму што толькі памяць пра вайну заклікае да адказнасці за мір на зямлі.

Каля помніка ахвярам фашызму дзеці ўспомнілі прозвішчы загінуўшых аднавяскоўцаў, усклалі кветкі і ўшанавалі памяць хвілінай маўчання.

Продолжить чтение