Празвінеў апошні званок для вучняў 9 класа

Радасць, шчасце, нецярплівае чаканне новых перамен і адначасова – сум, слёзы светлага смутку, прадчуванне растання – такое яно, свята апошняга званка. 25 мая ён празвінеў для дзевяцікласнікаў нашай школы. Для некаторых з іх засталося ззаду школьнае жыццё, напоўненае важнымі падзеямі, каштоўнымі адкрыццямі і вясёлымі момантамі.

Падзялілі святочны момант з рабятамі ганаровыя госці: загадчык вучэбна-метадычнага кабінета аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама Дулько В. Л. і старшыня Шаняўскога сельвыканкама Лапука С. І.

З прывітальным словам і найлепшымі пажаданнямі да выпускнікоў, настаўнікаў, бацькоў і гасцей свята звярнулася дырэктар школы Ярмашэвіч Алена Мікалаеўна. Мы жадаем вам, выпускнікі, каб той багаж ведаў, які вы атрымалі ў сценах школы, паспяхова выкарыстоўвалі ў выбары сваёй будучай прафесіі, на сваім жыццёвым шляху. Наперадзе вас чакае мноства пачынанняў і адкрыццяў.

Продолжить чтениеПразвінеў апошні званок для вучняў 9 класа

У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ СТАРТАВАЎ СПЕЦЫЯЛЬНЫ КОМПЛЕКС МЕРАПРЫЕМСТВАЎ «УВАГА – ДЗЕЦІ!»

Напярэдадні заканчэння навучальнага года і з мэтай прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму з 25 мая па 5 чэрвеня ў Пружанскім раёне, як і па ўсёй краіне, пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства МУС «Увага – дзеці!».

Продолжить чтениеУ ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ СТАРТАВАЎ СПЕЦЫЯЛЬНЫ КОМПЛЕКС МЕРАПРЫЕМСТВАЎ «УВАГА – ДЗЕЦІ!»

Хвароба, чыё імя СНІД

Пад такой назвай у 4 класе прайшла гадзіна пазнання з удзелам валанцёрскага атрада «ДОМ», якая дала магчымасць малодшым школьнікам даведацца пра гісторыю ўзнікнення гэтай страшнай хваробы, абмеркаваць шляхі яе перадачы і правілы, якія дапамогуць пазбегнуць заражэння. Валанцёры пазнаёмілі навучэнцаў з сімвалам салідарнасці з тымі, каго закранула гэтая хвароба — чырвонай стужачкай — сімвалам памяці пра сотні і тысячы людзей, якіх страцілі.

 

Продолжить чтениеХвароба, чыё імя СНІД

Дзяржаўныя сімвалы нашай краіны

Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. правяла інтэрактыўны занятак «Герб Рэспублікі Беларусь» для першакласнікаў. У гульнявой форме дзеці патлумачылі кожны элемент герба нашай дзяржавы. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся, што на малюнку беларускага герба адлюстроўваюцца асноўныя нацыянальныя і духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадзянскае адзінства, працавітасць, міралюбнасць.

Продолжить чтениеДзяржаўныя сімвалы нашай краіны

Хваробу можна і трэба папярэдзіць

Акцыю, прысвечаную Сусветнаму Дню памяці ахвяр СНІДу, пад назвай «Аб ВІЧ павінен ведаць кожны!», правялі члены валанцёрскага атрада «ДОМ». Дзеці выйшлі да жыхароў аграгарадка з буклетамі і лістоўкамі ў руках, каб заклікаць людзей быць больш памяркоўнымі і дабрэйшымі да людзей, інфіцыраваных ВІЧ. І, вядома ж, нагадаць, што хваробу можна і трэба папярэдзіць.

 

Продолжить чтениеХваробу можна і трэба папярэдзіць

Адпачынак на свежым паветры

Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» разам з вучнямі пачатковых класаў весела і з карысцю для здароўя правялі час у шосты школьны дзень. Рамановіч Анастасія і Кот Яўгеній у інтэрактыўнай форме пазнаёмілі рабят з рэжымам дня і запрасілі на незвычайную экскурсію ў лес, дзе навучэнцаў чакалі цікавыя конкурсы і пацешныя гульні, а таксама цудоўны пікнік на свежым паветры. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі масу станоўчых эмоцый і зарад добрага настрою на ўвесь дзень.

Продолжить чтениеАдпачынак на свежым паветры

З мэтай выхавання экалагічнай культуры навучэнцаў праз стварэнне і рэалізацыю праектаў па інтэр’ерным фітадызайне, пакаёвым кветкаводстве і фларыстыцы праходзіць абласны этап рэспубліканскага дыстанцыйнага конкурсу па інтэр’ерным дызайне і фларыстыцы «Зялёны дом». Міранюк Анастасія падрыхтавала камплект упрыгожванняў «Анюціны вочкі». Пажадаем Анастасіі ўдачы!

 

Продолжить чтение

Кожную суботу разам

У суботні дзень пачаткоўцы адправіліся на экскурсію “А лес чакае нас”. Вучні сярэдняга звяна прынялі ўдзел у працоўным дэсанце “Чысты школьны двор”. Старшакласнікі ўдзельнічалі ў акцыі “Только вместе, только дружно, помогать природе нужно!”

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Напярэдадні святкавання Дня Перамогі ў вобласці былі вызначаны пераможцы абласнога конкурсу дзіцячага малюнка «Нам мір завешчана берагчы»

Ім стаў вучань 3 класа нашай установы Ханіла Яўгеній.

Пераможца раённага і абласнога этапаў узнагароджаны Падзякамі Пружанскага раённага савета ветэранаў.

ВІНШУЕМ!

Продолжить чтениеНапярэдадні святкавання Дня Перамогі ў вобласці былі вызначаны пераможцы абласнога конкурсу дзіцячага малюнка «Нам мір завешчана берагчы»

Работа вучня 3 класа Шчалкунова М. увайшла ў лік лепшых работ у раённым этапе і адпраўлена на абласную выставу-конкурс дзіцячага малюнка «Перамогу памятае Беларусь».

ВІНШУЕМ!

Продолжить чтение