З мэтай далучэння навучэнцаў да матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа і да яскравага свету народных гульняў на гульнявой пляцоўцы вёскі Кацёлкі кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. праведзены творчы мікс «Я люблю Беларусь». У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з правіламі і пагулялі ў беларускія народныя гульні «Гусі-лебедзі», «Золата», «Лянок», «Ручаёк». З добрым настроем яны адправіліся дадому.
Спякотнымі летнімі вечарамі члены атрада «ДОМ» пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. праводзяць спартыўныя гульні на школьным стадыёне. Пекун Сяргей і Кот Яўгеній запрасілі дзяцей паўдзельнічаць у разнастайных гульнях. Усе члены каманд паказалі сваю сілу, хуткасць і спрытнасць, атрымалі зарад бадзёрасці і масу станоўчых эмоцый.
Пад такой назвай для школьнікаў прайшло мерапрыемства, арганізаванае сумесна з Шаняўскім клубам-бібліятэкай. Самая смачная віктарына нікога не пакінула абыякавым. Салодкія прызы для ўдзельнікаў — што можа быць лепш?
Гарачымі летнімі вечарамі любяць вучні школы бавіць час на школьным стадыёне. Сёння яны шукалі скарб, які быў схаваны некалі старым герцагам (легенда скарба). Дзве каманды спаборнічалі ў спрытнасці, хітрасці і ўменні знаходзіць схаваныя часткі. На тэрыторыі стадыёна, у парку кожны сантыметр, падобны да апісання, быў абгледжаны шукальнікамі. Шмат станцый прыйшлося прайсці ў пошуках скарбаў, але вынік не заставіў сябе чакаць. Акрамя смачнай знаходкі, вучні атрымалі «мора задавальненняў» і адчулі сябе сапраўднымі дэтэктывамі.
Пад такой назвай кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. правяла для вучняў рознаўзроставага атрада ў вёсцы Кацёлкі інтэлектуальную гульню, падчас якой дзеці патрэніравалі сваё лагічнае мысленне і развілі разумовыя здольнасці, зарадзіліся станоўчымі эмоцыямі.
З будаўніцтвам дзіцячай пляцоўкі населены пункт быццам павесялеў. Дзецям заўсёды ёсць чым заняцца: батут, арэлі, горка. А члены валанцёрскага атрада «ДОМ» рады дапамагчы ім у засваенні спартыўных трэнажораў.
У жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя дні і падзеі, якія становяцца кропкай адліку новага этапу ў гісторыі дзяржавы і выклікаюць найвышэйшы духоўны ўздым і яднанне ўсіх грамадзян. Для Беларусі такой вехай з’яўляецца дзень вызвалення сталіцы нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта гэтая дата стала Днём Незалежнасці. Дзень Незалежнасці-гэта даніна гераізму і стойкасці беларускага народа, самаадданай барацьбе падпольшчыкаў і партызан, працоўнаму подзвігу тых, хто ўздымаў рэспубліку з руін, хто заклаў падмурак росквіту і дабрабыту нашай краіны. Жыхары аграгарадка Шані, людзі старэйшага пакалення і сем’і з дзецьмі прыйшлі да помніка загінуўшым аднавяскоўцам у гады Вялікай Айчыннай вайны, каб разам адзначыць Дзень Рэспублікі і вялікую гістарычную дату – 79-ю гадавіну вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, каб аддаць даніну павагі салдатам і афіцэрам, якія навечна засталіся на палях бітваў, выказаць словы падзякі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.
Што ў жыцці пакідае самыя непаўторныя і шчымлівыя ўспаміны, калі не дзіцячыя бесклапотныя дні? Ты можаш гуляць у лялькі, бурчаць машынкай у пясочніцы, лавіць матылькоў, мераць лужыны так, каб набраць паверх гумовікаў вады… У гэтым і заключаецца сапраўднае дзіцячае шчасце!
Каб зрабіць яго незабыўным, прыкладаюць намаганні і ў нашым раёне. Зусім нядаўна пры фінансавай падтрымцы ААТ «Пружанскі малочны камбінат» была адкрыта дзіцячая пляцоўка ў раённым цэнтры, каля магазіна «Верас». А напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, дзякуючы кіраўніцтву ААТ «Шані-аграпрадукт», месца для баўлення часу дзетак з’явілася і ў аграгарадку Шані.
Тут было наладжана сапраўднае свята: смачнае марожанае, дзіцячы гульнявы комплекс «Чып і Дэйл», гандаль цацкамі, надзіманыя горкі і многа іншага.
Што да самой пляцоўкі, то я вам скажу: пастараліся зрабіць на славу!
Для падлеткаў, а можа, нават і дарослых, з’явілася варкаўт-пляцоўка.
Для малых — батут, арэлі, футбольныя вароты, дзіцячы гарадок, гушкалкі, баскетбольнае кальцо. А яшчэ… інтэрактыўнае тэлебачанне: хочаш мультфільм паглядзець — усё ў тваім распараджэнні. А вакол прыгожы газон. Любата дый годзе!
Пасля гучання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь слова было дадзена дырэктару ААТ «Шані-аграпрадукт» Аляксандру Якімаўцу. Падчас выступлення Аляксандр Пятровіч нагадаў жыхарам і гасцям пасёлка, што некалі ўсе былі дзецьмі, глядзелі на гэты свет непасрэднымі вачамі і марылі… А цяпер у нас ёсць магчымасць зрабіць дзіцячыя гады ўжо сваіх гарэз незабыўнымі, прыкладам чаго і з’яўляецца пляцоўка «Вясёлы дворык», якую гаспадарка купіла і сваімі сіламі ўсталявала.
Першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргей Глушко адзначыў, што здароўе нацыі — гэта адзін з галоўных крытэрыяў у нашай краіне. І ў дзетак з Шанёў з’явілася цудоўная магчымасць не проста бавіць час, а яшчэ і аздараўляцца. Сяргей Аляксандравіч выказаў спадзяванне, што зробленая сельгаставарыствам пляцоўка праслужыць доўга і з карысцю.
Ад імя жыхароў аграгарадка выступіла намеснік дырэктара гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Хрысціна Асіпчук:
— Віншую ўсіх са знакавай падзеяй. Цяпер дзеткам будзе месца для сустрэч, цікавых гульняў. Хацелася б, каб пляцоўка «Вясёлы дворык» была толькі стартам і ААТ «Шані-аграпрадукт» працягвала работу ў гэтым напрамку. А пакуль будзем берагчы тое, што ўжо маем.
І разышліся па хатах? Не! Дзякуючы кіраўніцтву ААТ «Шані-аграпрадукт», свята на гэтым не скончылася. Казачныя героі запрасілі ўсіх дзяцей на гульнявую праграму «Усміхнёмся сонечнаму дню», а жыхары і госці аграгарадка былі запрошаны на канцэрт «Мы дорым вам цеплыню душы», з якім прыехалі ў Шані работнікі Аснежыцкага раённага цэнтра культуры і адпачынку Пінскага раёна.
Жыць для сябе і клапаціцца толькі пра сябе — справа марная. І зусім іншая, калі прыкладаеш усе намаганні для таго, каб аддаць часцінку сябе, напрыклад, дзеткам. Яны ж маюць поўнае права на дзяцінства, якое ў нашых сілах зрабіць светлым і непаўторным.
Вадзім Раўнейка. Фота Кацярыны Масік Архіў газеты «Раённыя будні»
Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.