Разам у паход

Вучні 7-10 класаў здзейснілі велапаход па маршруце аг. Шані — аг. Лінова. Падчас паходу яны наведалі аб’ект Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей — Храм Уздвіжання Крыжа Гасподня, дзяржаўную ўстанову адукацыі «Ліноўская сярэдняя школа», ушанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны жыхароў Ліноўскага сельсавета каля мемарыяльнага комплексу.

Шмат прыемных уражанняў засталося ў школьнікаў ад цудоўнага адпачынку.

Продолжить чтениеРазам у паход

Канікулы ў лагеры. Дзень сёмы

Рухомыя гульні, спартыўныя спаборніцтвы, казачныя падарожжы і віктарыны спрыяюць стварэнню цудоўнага настрою, зараджаюць пазітыўнымі эмоцыямі і жаданнем весці здаровы лад жыцця выхаванцаў аздараўленчага лагера «Дружба».

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень сёмы

Найлепшы адпачынак у лагеры — гэта экскурсіі

Наведвальнікі аздараўленчага лагера маюць добрую магчымасць пападарожнічаць па родным краі. З вялікім задавальненнем атрад малодшых выхаванцаў назіраў за рабочым  працэсам на Пружанскай ТЭЦ, слухаў цікавы аповед аб узнікненні касцёла Уздвіжання Дзевы Марыі ў г. Пружаны, знаёміўся з экспазіцыйнымі заламі музея-сядзібы «Пружанскі палацык».

 

Продолжить чтениеНайлепшы адпачынак у лагеры — гэта экскурсіі

Канікулы ў лагеры. Дзень шосты

Дні ў аздараўленчым лагеры праходзяць заўсёды хутка і весела. Асабліва захапляюць выхаванцаў творчыя конкурсы, спартыўныя эстафеты, гульні на свежым паветры, якія ўзнімаюць дух спаборніцтва і даюць магчымасць кожнаму праявіць свае лепшыя фізічныя якасці. У рамках Года міру і стварэння школьнікі ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, прысвечаных трагічнаму лёсу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Імёны герояў назаўсёды застануцца ў памяці малодшага пакалення.

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень шосты

Школьны стадыён — месца актыўнага адпачынку

На працягу ўсяго летняга перыяду на школьным стадыёне арганізавана спартыўна-гульнявая пляцоўка. Кожны жадаючы мае магчымасць паўдзельнічаць у гульнях, эстафетах, конкурсах, спаборніцтвах і турнірах. Лета — самы спрыяльны перыяд для цікавых зносін, новых уражанняў і ўмацавання здароўя.

Продолжить чтениеШкольны стадыён — месца актыўнага адпачынку

Падведзены вынікі IV абласнога дыстанцыйнага конкурсу юных чытальнікаў вершаў «Зорны спеў»

У намінацыі «Верш» дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана Гац Кацярына, вучаніца 6 класа (педагог Сунік А.М.), дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана Шырма Паліна, вучаніца 4 класа (педагог Бяляева І.Р.)

Выкананне вершаў глядзіце тут:

https://www.instagram.com/p/Cri3ulkod5h/

Продолжить чтениеПадведзены вынікі IV абласнога дыстанцыйнага конкурсу юных чытальнікаў вершаў «Зорны спеў»

Канікулы — час для экскурсій

З мэтай азнаямлення з асаблівасцямі работы супрацоўнікаў РАНС і фарміравання бяспечных паводзін выхаванцаў аздараўленчага летніка была арганізавана экскурсія ў Пружанскі РАНС. Падчас экскурсіі дзеці пагутарылі з інспектарам МНС аб правілах паводзін у экстрэмальных сітуацыях, пазнаёміліся з усталяваннем і работай пажарнай тэхнікі. Асаблівую цікавасць выклікалі разнастайныя прыстасаванні для работы ў надзвычайных сітуацыях. Наведаўшы адкрытае акцыянернае таварыства «Пружанскі льнозавод», дзеці змаглі не толькі асабіста паназіраць за працэсам вытворчасці льнянога валакна і даведацца аб прафесіях работнікаў ільнозавода, але і пазнаёміцца з умовамі працы на прадпрыемстве.

Продолжить чтениеКанікулы — час для экскурсій

Канікулы ў лагеры. Дзень пяты

7 чэрвеня выхаванцы летніка “Дружба” пабывалі ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык». Падчас экскурсіі ўвага наведвальнікаў была сканцэнтравана на канструкцыі будынка, дзе розныя па памерах аб’ёмы злучаны ў адзіную кампазіцыю, якую ўвенчвае вежа ў цэнтры галоўнага фасада. У размове з экскурсаводам дзеці даведаліся аб гаспадарах маёнтка Швыкоўскіх, іх жыцці ў тыя часы, атрымалі магчымасць пазнаёміцца з мінулым сядзібы, даведацца, як ствараўся музей і чым ён зараз жыве, заглянуць у экспазіцыйныя залы і музейныя фонды. Таксама рабяты пазнаёміліся з выставай музея «Рамёствы і промыслы Пружаншчыны». На свае вочы ўбачылі прадметы побыту дзядуляў і бабуль, змаглі ўбачыць рэдкія Пружанскія вырабы з керамікі, работы народных майстроў Беларусі. Уражлівым стала наведванне фотавыстаў, якія распавядаюць пра падзеі ВАВ і факты генацыду на тэрыторыі Пружаншчыны.

 

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень пяты

Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» праводзяць цікавыя гульні для выхаванцаў школьнага аздараўленчага лагера «Дружба», а таксама займаюцца добраўпарадкаваннем памятных мясцін

Продолжить чтениеЧлены валанцёрскага атрада «ДОМ» праводзяць цікавыя гульні для выхаванцаў школьнага аздараўленчага лагера «Дружба», а таксама займаюцца добраўпарадкаваннем памятных мясцін