Канікулы ў лагеры. Дзень чацвёрты

Чацвёрты дзень канікул быў вельмі насычаны рознымі мерапрыемствамі. Удзел у літаратурна-музычнай кампазіцыі «Як здорава пад мірным небам жыць» дапамог выхаванцам раскрыць свае ўменні ў дэкламаванні вершаў, выкананні песень аб роднай зямлі і мірным небе, складанні прыказак і прымавак. Цікавай і захапляльнай была экскурсія для выхаванцаў аздараўленчага лагера па сацыяльных аб’ектах аграгарадка. Вучні наведалі магазін «Вясна», комплексны прыёмны пункт, паштовае аддзяленне сувязі. Гадзіна памяці «Спасибо деду за Победу», якая была праведзена каля помніка ахвярам фашызму ў аг. Шані, яшчэ раз нагадала дзецям аб тым, што памяць пра загінуўшых павінна заўсёды быць у нашых сэрцах.

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень чацвёрты

Канікулы ў лагеры. Дзень трэці

У аздараўленчым лагеры «Дружба» шмат цікавага і пазнавальнага чакае дзяцей. Віртуальныя экскурсіі  і спартыўныя гульні, мультыклубы і дыскатэкі, конкурсы і квэст-гульні. Канікулы — найлепшы час для адпачынку.

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень трэці

Канікулы ў лагеры. Дзень другі

3 чэрвеня выхаванцы лагера прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных тэме здаровага ладу жыцця. Дзеці разам з членамі валанцёрскага атрада «ДОМ» будавалі дамы свайго здароўя, выбіралі правільныя прадукты харчавання і абмяркоўвалі праблемы харчавання сучасных школьнікаў, удзельнічалі ў спартыўным ералашы, гульнявым комплексе і гульні-віктарыне, накіраваных на фарміраванне ведаў аб прафілактыцы захворванняў і бяспекі школьнікаў падчас канікул.

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень другі

Канікулы ў лагеры. Дзень першы

2 чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё аздараўленчага лагера з дзённым наведваннем «Дружба». Выхаванцы прынялі ўдзел у музычнай праграме «Дзяцінства — гэта смех і радасць», прысвечанай Дню абароны дзяцей, цікавых конкурсах, забавах, інсцэніроўках. Для іх гучалі вясёлыя музычныя нумары. Пасля мерапрыемства іх чакала дыскатэка. Згодна з планам работы аздараўленчага лагера дзеці наведалі фотавыставу «Гэнацыд беларускага народа», дзе яшчэ раз узгадалі трагічныя падзеі перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

 

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень першы

Празвінеў апошні званок

31 мая ў школе празвінеў апошні званок навучальнага года. З ўрачыстым віншаваннем да вучняў звярнуліся  старшыня раённага Савета дэпутатаў М.П. Кудравец, дырэктар школы А. М. Ярмашэвіч, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ «Шані-аграпрадукт» Асіпчук К.В. Старэйшаму педагогу школы, настаўніку гісторыі і грамадазнаўства, былому дырэктару школы Якімавец С.А. была ўручана Ганаровая грамата раённага Савета дэпутатаў. Лепшыя вучні школы ад гаспадаркі атрымалі грашовыя прэміі, шматлікія граматы былі ўручаны вучням і педагогам за ўдзел у інтэлектуальных і творчых конкурсах, за перамогі ў спартыўных спаборніцтвах, а таксама пісьмы падзякі самым актыўным бацькам і настаўнікам.

Мы жадаем нашым школьнікам вясёлых канікул, чыстага неба, яркага сонца, добрага настрою!

Продолжить чтениеПразвінеў апошні званок

Гуляем з задавальненнем

Добрай традыцыяй у Шаняўской СШ імя Міколы Засіма стала правядзенне ў апошні дзень навучальнага года масавых спартыўна-пазнавальных гульняў. У гэтым годзе ўсе навучэнцы школы змаглі паўдзельнічаць у квэст-гульні «Я спазнаю свет». Кожная рознаўзроставая каманда здзейсніла займальнае падарожжа па станцыях «Казачная», «Медыцынская», «Спартыўная», «Дзяржаўная», «Турыстычная», «Музычная», «Тэатральная», «Астравок бяспекі», дзе іх чакалі казачныя і мультыплікацыйныя героі.

Продолжить чтениеГуляем з задавальненнем

Квэст-гульня «Я пазнаю свет» у рамках тыдня турызму і краязнаўства, прысвечанай Году міру і стварэння

Некалькі кіламетраў шляху па розных станцыях у ваколіцы аг. Шані далі магчымасць дзецям праявіць сваю кемлівасць і назіральнасць, фізічныя і валявыя якасці. А галоўнае, атрымаць задавальненне ад зносін з сябрамі і пазітыўны настрой на ўвесь дзень. Гульня стала добрым пачаткам летніх канікул. Жадаем усім добрага адпачынку!

Продолжить чтениеКвэст-гульня «Я пазнаю свет» у рамках тыдня турызму і краязнаўства, прысвечанай Году міру і стварэння

Барацьба за алімпійскія ўзнагароды была самая сапраўдная!

Каманды спаборнічалі ў розных гульнявых відах спорту. Юныя спартсмены пераадольвалі эстафеты, змагаліся ў бегу, скачках з месца, кіданні мяча, падыманні тулава і падцягванні. Малыя алімпійскія гульні прайшлі вельмі цікава, весела і надоўга застануцца ў памяці дзяцей. Навучэнцы змаглі паказаць спрыт, кемлівасць, фізічную падрыхтоўку.

Гэта мерапрыемства выклікала буру станоўчых эмоцый у арганізатараў і ўдзельнікаў спаборніцтваў. Спадзяемся, што для многіх з удзельнікаў гэтыя старты стануць сцяжынкай у вялікі спорт.

Продолжить чтениеБарацьба за алімпійскія ўзнагароды была самая сапраўдная!

Адпачынак на здароўе

Валанцёры атрада «ДОМ» кожны раз збіраюць усё большую колькасць юных аматараў актыўнага адпачынку і здаровага ладу жыцця. Камандам былі прапанаваны займальныя конкурсы з бегам, скачкамі, эстафеты з мячамі, абручамі, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя здольнасці і навыкі. Валанцёры далі магчымасць дзецям праявіць актыўнасць на свежым паветры, пагутарыць з сябрамі, адчуць радасць руху, дух суперніцтва і ўзаемадапамогі

Продолжить чтениеАдпачынак на здароўе

Кожную суботу разам

У шосты школьны дзень школа пераўтварылася ў сапраўдны алімпійскі гарадок. На агульнашкольнай лінейцы былі вынесены Алімпійскі агонь і сцяг. Пасля лінейкі ўсе рушылі на стадыён. Там іх чакалі інструктары з ліку настаўнікаў і старэйшых вучняў. Пераможцаў у разнастайных спаборніцтвах было шмат, і ўсе яны былі адзначаны граматамі на выніковай лінейцы.

Продолжить чтениеКожную суботу разам