Памяць пакаленняў жыве

78 гадоў прайшло з той пары, калі адгрымелі апошнія выбухі Вялікай Айчыннай вайны, на якой загінуў кожны трэці беларус. Дзякуючы мужнасці і гераізму нашых дзядоў і прадзедаў, мы жывем пад мірным небам, у свабоднай і квітнеючай Беларусі. А слава аб бессмяротным подзвігу змагароў з фашызмам навечна застанецца ў памяці ўдзячных нашчадкаў.

У святочны дзень, 9 Мая, ля помніка ахвярам фашызму ў аг. Шані адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны 78-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Аддаць даніну памяці і павагі тым, хто мужна змагаўся ў баях і тым, хто не вярнуўся з поля бою, прыйшлі старшыня і спецыялісты сельвыканкама, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, духавенства, кіраўнікі і працоўныя калектывы прадпрыемстваў, арганізацый і госці.

Як даніна павагі і пашаны ўсім, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, былі ўскладзены жывыя кветкі і вянкі. Традыцыйна была абвешчана хвіліна маўчання.

Продолжить чтениеПамяць пакаленняў жыве

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця. Дзень турыста

8 мая вас чакаюць наступныя мерапрыемствы:

09.00 — 09.45 Спартыўная – турыстычная праграма “Сцяжынкамі роднага краю” (1 – 6 класы)

09.55 — 10.40 Спартыўнае свята “Нашчадкі Перамогі” (7 – 9 класы)

Продолжить чтениеДзень прапаганды здаровага ладу жыцця. Дзень турыста

Кожную суботу разам

У завочную экспедыцыю “Зямля мая бой прымала” адправіліся ў суботні дзень пачаткоўцы. Інтэрактыўная пляцоўка “А памяць жыве ў нас” чакала вучняў 5 – 7 класаў.

 

Продолжить чтениеКожную суботу разам

У рамках рэспубліканскай акцыі «Ветэран жыве побач» члены ГА БРСМ і БРПА здзейснілі велапрабег «Дарогамі Перамогі. Сувязь пакаленняў» па маршруце «Шані — Шубічы — Шані». Школьнікі павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыю Аляксандраўну

Продолжить чтениеУ рамках рэспубліканскай акцыі «Ветэран жыве побач» члены ГА БРСМ і БРПА здзейснілі велапрабег «Дарогамі Перамогі. Сувязь пакаленняў» па маршруце «Шані — Шубічы — Шані». Школьнікі павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыю Аляксандраўну

Гісторыка-патрыятычны аўтапрабег «Дарогамі Перамогі. Сувязь пакаленняў»

Удзельнікі аўтапрабегу, навучэнцы школы, настаўнікі, аднавяскоўцы сабраліся каля помніка «ахвярам фашызму», каб аддаць даніну памяці загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны. З прывітальным словам да ўдзельнікаў мітынгу звярнуўся намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Руслан Васільевіч Супрыновіч. Ад імя маладога пакалення выступіла вучаніца 10 класа Батура Ксенія. Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да помніка, ушанавалі памяць салдат, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, хвілінай маўчання.

Продолжить чтениеГісторыка-патрыятычны аўтапрабег «Дарогамі Перамогі. Сувязь пакаленняў»

Нам гэты мір завешчана берагчы

Пад такой назвай ва ўсіх класах установы прайшлі адзіныя ўрокі памяці, прысвечаныя 78-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Школьнікі гаварылі пра каштоўнасць міру, пра важнасць захавання памяці аб мінулых трагічных старонках айчыннай гісторыі, каб ніколі не паўтарылася вайна, каб захаваць мірнае неба над галавой.# годмираисозидания2023
Продолжить чтениеНам гэты мір завешчана берагчы

«Я — классный! Классный я»

У раённым конкурсе педагагічнага майстэрства прызёрам (ІІІ месца) ў катэгорыі «І ступень агульнай сярэдняй адукацыі» стала настаўнік пачатковых класаў Тарасава М.Б.

Віншуем настаўніка!

Продолжить чтение«Я — классный! Классный я»

Кветкі Перамогі ветэранам

Напярэдадні свята Вялікай Перамогі ветэран Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыя Аляксандраўна і вязень Гарэйка Алена Лявонцьеўна прымалі віншаванні. Песні ваенных гадоў і словы бясконцай падзякі гучалі ў адрас ветэранаў, якія гасцінна сустракалі і прымалі гасцей, дзякавалі за праяўленую ўвагу. На жаль, усё менш застаецца ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Але з кожным годам мы ўсё больш цэнім гэты бязмежны подзвіг і памятаем, што мы ў неаплатным абавязку перад людзьмі, якія цаной свайго жыцця прынеслі нам доўгачаканую Перамогу.
Продолжить чтениеКветкі Перамогі ветэранам

Вясенняе першынство па лёгкай атлетыцы ў праграме раённай спартакіяды

 

Па выніках раённай спартакіяды за свае дасягненні ўзнагароджаны дыпломамі за:

1 месца

Батура К. (кіданні кап’я)

Пекун Д. (штурханне ядра)

2 месца

Батура К.  (кіданне дыска)

Канюшык А.  (бег на дыстанцыі 300 м)

Канюшык В. (бег на дыстанцыі 1000 м)

Шаламіцкая П. (кіданне дыска)

3 месца

Андрухін Я. (кіданне мяча)

Краўчук В. (штурханне ядра)

Краўчук В. (кіданне дыска)

Пекун Д. (бег на дыстанцыі 300 м)

Пекун Д. (кіданне дыска)

Каблоў Р. (бег на дыстанцыі 800 м)

Бабей Я. (бег на дыстанцыі 3000 м)

Продолжить чтениеВясенняе першынство па лёгкай атлетыцы ў праграме раённай спартакіяды