Сцежкамі гісторыі
Вучні нашай школы наведалі музей-сядзібу «Пружанскі палацык». Каля помніка «Спаленым вёскам» ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання і аддалі даніну павагі гераічнаму подзвігу нашага народа.
Культура здароўя — здаровы стыль жыцця
Як яго можна сфарміраваць? На погляд валанцёраў атрада «ДОМ» толькі трыма спосабамі: прыкладам, актыўнасцю і зацікаўленасцю абодвух бакоў. У рамках акцыі «Мы за ЗОЖ» дзеці ў гульнявой форме нагадалі навучэнцам асноўныя правілы здаровага ладу жыцця., 🏃 🤾 🍅 🍋 🫑 🍏#школатериторияздоровья
Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання
6 мая вас чакаюць наступныя мерапрыемствы:
09.00 — 09.45 Завочная экспедыцыя “Зямля мая бой прымала” (1 – 4 класы)
09.55 — 10.40 Інтэрактыўная пляцоўка “А памяць жыве ў нас” (5 – 9 класы)
09.00 — 11.30 Велапрабег «Ветэран жыве побач», наведванне ветэрана Вялікай Айчынна вайны Бабрук М.А. (8, 9 класы)
Кожную суботу разам
Суботні дзень вучні ў школе праводзяць з карысцю. Яны актыўна рыхтуюцца да разнастайных конкурсаў. Сярод іх спартыўна-патрыятычная гульня «Зарница-2023».
Быць на зямлі чалавекам
Добрай традыцыяй стаў удзел усяго калектыву школы ў рэспубліканскім суботніку. Сумеснымі намаганнямі педагогі, тэхнічны персанал і вучні навялі парадак на спартыўнай пляцоўцы і прышкольным участку, добраўпарадкавалі помнікі ў в.Шакуны і аг.Шані.
Добрыя справы на карысць людзям і малой радзіме прыносяць задавальненне.
Кожную суботу разам
Пачаткоўцы ў суботні дзень праявілі свае творчыя фантазіі, наведаўшы майстэрню “На прыгожай зямлі добра жывецца сям’і”. Вучні сярэдняга звяна стварылі калаж “Я і мая сям’я”. Важныя пытанні выхавання дзяцей у сям’і дапамагла раскрыць дыскусія “Сям’я – самае галоўнае і дарагое ў жыцці чалавека”.
Дзень школьных традыцый
24 красавіка вас чакаюць наступныя мерапрыемствы:
09.00 — 09.45 Экскурсія па ваколіцах аг. Шані “Стань сапраўдным сябрам прыродзе” (1 — 4 класы)
09.55- 10.40 Экскурсія на вытворчыя аб’екты ААТ “Шані – аграпрадукт” (5 – 9 класы)
13.00 — 14.00 Аперацыя “Абеліскі” (члены БРСМ)