Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

4 сакавіка вас чакаюць наступныя мерапрыемствы:

09.00 — 09.45 Гадзіна памяці “Жаночы твар вайны” (1 – 4 класы)

09.55 — 10.40 Піянерскі квэст “Цяжка ў вучэнні – лёгка ў баі” ў ДУА «Ліноўская сярэдняя школа» (5 – 7 класы)

09.55 — 10.40 Літаратурна-музычны марафон “ І надзелі дзяўчаты салдацкія боты” (8, 9 класы)

Продолжить чтениеДзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

25 лютага вас чакаюць наступныя мерапрыемствы:

09.00 — 09.45 Інтэрактыўная пляцоўка “Тата можа ўсё што за ўгодна” (1 – 4 класы)

09.55 — 10.40 Конкурсная праграма “Сям’я – саюз родных сэрцаў” (5 – 7 класы)

09.55 — 10.40 Творчая студыя “Ад роду да народу” (сямейныя традыцыі) (8 – 9 класы)

Продолжить чтениеДзень узаемадзеяння з сям’ёй

Кожную суботу разам

Пазнаваўчая гадзіна “Я ў ваенныя пайду” сабрала ў суботні дзень вучняў пачатковых класаў. Вучні сярэдняга звяна прынялі ўдзел у працоўнай акцыі «Абеліскі”. Старшакласнікі адправіліся на экскурсію ў музейны пакой «Зала Перамогі» ва УА «Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж». Каманда вучняў 4 — 6 класаў удзельнічалі ў адкрытым зімовым першынстве раёна па лёгкай атлетыцы.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Афганістан — наша памяць і боль

Аўторак — дзень інфармацыйных гадзін. 15 лютага ў школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню вываду войск з Афганістана. Вучні даведаліся аб прычынах уводу савецкіх воінаў у Афганістан, аб мужнасці і гераізме нашых землякоў, аб цяжкіх умовах, у якіх давялося змагацца і аб дапамозе, якую аказвалі савецкія воіны мясцовым жыхарам, ушанавалі памяць герояў хвілінай маўчання.

Продолжить чтениеАфганістан — наша памяць і боль

Люты 2023 Заданне 3.1 Правесці вывучэнне спажывання вады ва ўстанове адукацыі

Вывучылі спажыванне вады ва ўстанове адукацыі за 2022 год, склалі справаздачу па выніках вывучэння, параўналі расход вады за два гады.

Улік вады за 2022 год

Школа (лічыльнік №1)

Дата Паказанні на канец папярэдняга месяца Паказанні на канец месяца Расход

за месяц

25.01.2022 000170 000173 1
25.02.2022 000173 000176 2
25.03.2022 000176 000179 3
3а 1 квартал — 9
25.04.2022 000179 000183 4
25.05.2022 000183 000187 4
24.06.2022 000187 000191 4
За 2 квартал — 12
25.07.2022 000191 000195 4
25.08.2022 000195 000198 3
26.09.2022 000198 000204 6
За 3 квартал — 13
25.10.2022 000204 000205 1
25.11.2022 000205 000207 2
24.12.2022 000207 000209 2
За 4 квартал – 5
За 2022 год –  39 кубоў (2021 год — 56 кубоў)

 

Улік вады

Бойлер (лічыльнік №2)

Дата Паказанні на канец папярэдняга месяца Паказанні на канец месяца Расход

за месяц

25.01.2022 00798 00814 16
25.02.2022 00814 00842 28
25.03.2022 00842 00875 23
За 1 квартал — 77
25.04.2022 00875 00903 28
25.05.2021 00903 замена 00922 19
01257 01272 15
24.06.2022 01272 01286 14
За 2 квартал – 76
25.07.2022 01286 01289 3
25.08.2022 01289 01293 4
26.09.2022 01293 01310 17
За 3 квартал — 24
25.10.2022 01310 01334 24
25.11.2022 01334 01350 16
24.12.2022 01350 01376 26
За 4 квартал — 66
За 2022 год  — 243 куба ( 2021 год – 237 кубоў)

Са студзеня па снежань 2022 года па лічыльніку №1 было зрасходавана 39 м3 вады супраць 56 м3 у 2021 годзе. У сярэднім па лічыльніку вады №1 за адзін месяц было зрасходавана 3,25 м3, у 2021 – 4,7 м3. Найбольш вады было зрасходавана ў верасні (6м3) па лічыльніку №1, а найменш у студзені і кастрычніку па 1 м3. Са студзеня па снежань 2022 года па лічыльніку №2 было зрасходавана 243 м3 вады супраць 237 м3 у 2021 годзе. У сярэднім па лічыльніку вады №2 за адзін месяц зрасходавана 20,3 м3 вады, а ў 2021 годзе – 19,75 м3. Як устаноўлена ў ходзе даследаванняў назіраецца павелічэнне расходу вады. Больш за ўсё па лічыльніку №2 вады зрасходавана ў маі (29 м3) , а менш усяго – у ліпені (3 м3). Агульны расход вады за 2022 год па школе склаў 282 м3 супраць  293 м3 у 2021. У сярэднім за месяц расход вады за 2022 год – 23.5 м3, супраць  24.4 м3 у 2021 годзе.

Вывад: карыстацца памяткай па рацыянальнаму выкарыстанню вады ў школе.

Спіс вучняў

  1. Андрухін Ягор
  2. Варажбіцкі Інакенцій
  3. Гац Кацярына
  4. Крысевіч Юлія
  5. Пераедзенка Аляксандр
  6. Сіліна Сняжана
  7. Ганчарук Ангеліна
  8. Папова Юлія
  9. Краўчук Пётр
  10. Пекун Кірыл
  11. Шпарла Іван
  12. Ціханчук Паліна
  13. Андрухін Іван
  14. Асавец Яўгеній
  15. Бабей Ягор
  16. Гац Канстанцін
  17. Канюшык Вікторыя
  18. Пекун Данііл
  19. Рамановіч Анастасія
  20. Бармута Арцём
  21. Каблоў Раман
  22. Канюшык Аляксей
  23. Курыльчук Аліна
  24. Пекун Сяргей
  25. Рамановіч Юлія

У школе працуе экалагічны патруль, які сочыць за рацыянальным выкарыстаннем вады.

Продолжить чтениеЛюты 2023 Заданне 3.1 Правесці вывучэнне спажывання вады ва ўстанове адукацыі

Заданне 2.2 Правесці вывучэнне расходавання цяпла ва ўстанове адукацыі

Этапы работы:
1. Стварылі групы вучняў па вывучэнню расходавання цяпла.
2. Абмеркавалі заданне і распрацавалі план работы.
3. Правялі вывучэнне расходавання цяпла, устанавілі месцы асноўных цепластрат.
4. Прааналізавалі атрыманыя дадзеныя і склалі справаздачу аб расходаванні цяпла. На схематчным плане паказалі асноўныя месцы страты цяпла.

Тэрмін выканання —  люты 2023 года

14 лютага 2023 года група вучняў 6, 7, 10 класаў пад кіраўніцтвам з настаўнікам Жэдзік Г.М. правялі маніторынг выкарыстання цеплавой энергіі ў школе

Спіс удзельнікаў

  1. Андрухін Ягор
  2. Варажбіцкі Інакенцій
  3. Гац Кацярына
  4. Крысевіч Юлія
  5. Пераедзенка Аляксандр
  6. Сіліна Сняжана
  7. Андрухін Іван
  8. Асавец Яўгеній
  9. Бабей Ягор
  10. Гац Канстанцін
  11. Канюшык Вікторыя
  12. Пекун Данііл
  13. Рамановіч Анастасія
  14. Батура Ксенія
  15. Завадская Анастасія
  16. Каліноўскі Іван
  17. Казлоўскі Уладзіслаў
  18. Краўчук Вікторыя
  19. Міранюк Анастасія

Крок 1. Абмеркавалі неабходнасць правядзення акцыі і склалі план работы:

— выяўленне месцаў страты цяпла ў памяшканнях школы;

-аналіз атрыманай інфармацыі;

-распрацоўка рэкамендацый па цеплазберажэнні.

Крок 2.  Даследавалі школьны будынак, выявілі, ці ўсе вокны і дзверы шчыльна закрываюцца, ці няма скразнякоў. Вызначылі месцы, дзе адбываецца страта цяпла і патрабуецца ўцяпленне. З гэтай мэтай запалілі свечку і правялі ёю ўздоўж рам закрытых вокнаў і дзвярэй уверх-уніз і ўправа-улева. Вызначылі ўчасткі, дзе полымя свечкі хістаецца і накіроўваецца ўнутр будынка ці ў бок вуліцы. Гэта значыць, што ў гэтых месцах ёсць шчыліны, праз якія паветра пранікае ў памяшканне ці выходзіць з яго. Адзначылі на схеме цёплыя класы і кабінеты, дзе патрэбна правесці ўшчыльненне вокнаў і дзвярэй.

У ходзе правядзення акцыі былі адзначаны кабінеты, дзе заўважана страта цяпла. У кабінетах №5, №18 і ў камбінаванай майстэрні выяўлены вельмі халодныя  падаконнікі і сцяна пад акном, што сведчыць аб неякасным уцяпленні. Вокны ў кабінеце № 11 былі закрыты нешчыльна, што садзейнічала стратам цяпла. Вызначаны страты цяпла праз дзверы запаснога выхаду.  Дзверы  не шчыльна прымыкаюць, што стварыла  страты цяпла.

 Крок 3. Правядзенне класных гадзін з рэкамендацыямі па зберажэнні цяпла ў школе і дома, улічваючы праведзеныя даследаванні:

— праветрыванне класнага пакоя ажыццяўляць на перапынках ударным метадам: шырока адкрыць вокны на некалькі хвілін (дастаткова 5 хвілін). За гэты час у памяшканне паступіць дастаткова свежага паветра, а сцены не паспеюць ахалонуць. Адкрытыя вокны працяглы час прыносяць большыя страты цяпла. Пры гэтым неабходна сачыць за шчыльнасцю закрыцця вакон;

— закрытыя на ноч шторы памяншаюць страты цяпла праз вокны;

— уцяпленне акон у кабінетах №5, №18 і камбінаванай майстэрні з выкарыстаннем як традыцыйных матэрыялаў, так і спецыяльных герметыкаў;

— ліквідаваць страты цяпла праз дзверы можна ажыццявіць шляхам рэгуліравання прымыкання дзвярэй.

За 2022 год  зрасходавана 157,49 Гкал цеплавой энергіі, што на     21,49 Гкал менш, чым у 2021 годзе.  Больш за ўсё цеплавой энергіі было зрасходавана ў студзені – 30,74Гкал,  у сакавіку – 28,46 Гкал і ў снежні –          27,12 Гкал.  За першы квартал 2023 года  зрасходавана 70,21 Гкал цеплавой энергіі, супраць 77,46 Гкал за першы квартал 2022 года, што на 7,25 Гкал  менш.

Продолжить чтениеЗаданне 2.2 Правесці вывучэнне расходавання цяпла ва ўстанове адукацыі

Заданне 1.4. Вывучыць разнастайнасць птушак на тэрыторыі ўстановы адукацыі

Удзельнікі праекта «Зялёныя школы» правялі назіранне за птушкамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі школы. Актыўна ўдзельнічалі вучні ў абласной экалагічнай акцыі “Падтрымаем птушак”. У ходзе акцыі вучнямі былі выраблены кармушкі (16 штук), якія былі развешаны на школьным двары і ў школьным садзе.

На працягу  навучальнага  года 24 вучні 4 -8 класаў вывучалі відавую разнастайнасць  птушак на тэрыторыі школы, асаблівую ўвагу надалі зімуючым птушкам.

Спіс удзельнікаў

  1. Ганчарук Ангеліна
  2. Краўчук Пётр
  3. Папова Юлія
  4. Пекун Кірыл
  5. Шпарла Іван
  6. Шчаўкунова Ганна
  7. Ціханчук Паліна
  8. Андрухін Ягор
  9. Варажбіцкі Інакенцій
  10. Гац Кацярына
  11. Крысевіч Юлія
  12. Пераедзенка Аляксандр
  13. Андрухін Іван
  14. Бабей Ягор
  15. Гац Канстанцін
  16. Канюшык Вікторыя
  17. Пекун Данііл
  18. Рамановіч Анастасія
  19. Бульц Наталля
  20. Валюкевіч Вадзім
  21. Кот Яўгеній
  22. Краўчук Юлія
  23. Ляшчынскі Аляксей
  24. Шаламіцкая Паліна

Вучні ўстанавілі, што зімовай парой у нашым аграгарадку Шані можна сустрэць розныя віды птушак: вараб’я, сініцу вялікую, дзятла пёстрага, сойку, амялушку, варону, сароку і іншых зімуючых птушак.

З самых характэрных нашых зімовых суседзяў трэба адзначыць вялікую сініцу. Гэта вясёлая, жыццярадасная, ярка афарбаваная птушка вядома кожнаму. Увогуле сініцы адносяцца да аселых птушак і жывуць у населеных пунктах круглы год. Пачынаючы з восені, збіраюцца ў невялікія чародкі і вандруюць па дварах, вышукваючы, чым і дзе можна пажывіцца. Акрамя таго, да сініц, якія і гняздуюцца, і зімуюць побач з чалавекам, далучаюцца ў гэты час птушкі з навакольных лясоў – вядома ж, што побач з чалавечым жытлом прасцей і сагрэцца, і пракарміцца. Нават у самыя марозы сініцы не губляюць сваёй жыццярадаснасці і аптымізму. Усю светлую частку дня яны рухаюцца ў пошуках корму: скачуць па ствалах і галінках дрэў, даследуюць кожны квадратны сантыметр кары.

Яшчэ адна з нашых сініц, якую можна убачыць у нашым населеным пункце вельмі рэдка, — сіняя сініца альбо блакітніца.Па афарбоўцы даволі падобная на вялікую сініцу, аднак па памерах амаль у два разы драбнейшая за яе, а “капялюшык” на галаве, крылы і хвост маюць пяшчотна-блакітную афарбоўку.

Зімовай парой у нашым аграгарадку Шані хоць і рэдка, але можна сустрэць буравата-шэрых чубатых птушак, крыху драбнейшых за шпака. Гэта жаўрукі-смецюхі.

Звычайны паўзунок – яшчэ адзін спадарожнік сініц у іх зімовых вандроўках. Птушку гэтую заўважыць не вельмі проста – настолькі яе афарбоўка нагадвае кару дрэў, на якіх паўзунок праводзіць амаль увесь свой час.

А ўвогуле кожны кожны з нас можа дапамагчы птушкам перажыць цяжкія зімовыя месяцы. Для гэтага дастаткова прыладзіць у сябе ў садзе альбо за акном кармушку. Найбольш універсальны і вельмі каларыйны зімовы корм, які падыходіць амаль для ўсіх птушак, — гэта кавалачак несалёнага сала і сырое насенне сланечніку. Дапамагайце ў зімку сваім крылатым суседзям, і колькасць птушак, якія дажывуць да наступнай вясны, дзякуючы нам значна павялічыцца.

Міранюк Анастасія ўдзельнічала ў абласной экалагічнай акцыі “Падтрымаем птушак” у намінацыі “Птушыныя гісторыі” на раённым этапе якой атрымала дыплом 3 ступені.

Продолжить чтениеЗаданне 1.4. Вывучыць разнастайнасць птушак на тэрыторыі ўстановы адукацыі

Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Ваенныя прафесіі

18 лютага вас чакаюць наступныя мерапрыемствы:

09.00 09.45 Пазнаваўчая гадзіна “Я ў ваенныя пайду” (1 – 4 класы)

09.55 — 10.40 Працоўная акцыя “Абеліскі” (5 – 7 класы)

10.00 — 12.00 Экскурсія ў музейны пакой «Зала Перамогі» ва УА «Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» (8, 9 класы)

10.00 — 12.00 Удзел у адкрытым зімовым першынстве раёна па лёгкай атлетыцы (4 — 6 класы)

Продолжить чтениеДзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Ваенныя прафесіі

Шпарла іван і Шчалкунова Ганна прынялі ўдзел у раённым этапе конкурсу «Стоит на страже Родины солдат».

Продолжить чтение