Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання
1 красавіка вас чакаюць наступныя мерапрыемствы:
09.55 — 10.40 Патрыятычны квэст “Вялікае падарожжа па Беларусі” (5 – 7 класы)
09.55 — 10.40 Маладзёжная экспедыцыя “Дарогамі памяці. Дарогамі адзінства” (8 – 9 класы)
Акцыя па зборы металалому
Кожную суботу разам
у суботні дзень пачаткоўцаў чакала экскурсія “Тут працуюць нашы мамы”. Вучняў 5 — 9 класаў запрасілі да ўдзелу ў інтэрактыўнай пляцоўцы “Жанчына – працаўніца, жанчына — гаспадыня”.
Працягваецца акцыя па зборы макулатуры “Збяры макулатуру – захавай дрэва”. Далучайцеся.
Усебеларуская акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!»
Пад такой назвай у гарадскім Палацы культуры прайшла акцыя, прысвечаная Дню Канстытуцыі. У акцыі прынялі ўдзел Пекун Сяргей і Бармута Арцём. Старшыня Пружанскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Грышкевіч уручыў навучэнцам пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. У падарунак Сяргей і Арцём атрымалі Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і майкі з гербам Пружан.#мыгражданебеларуси🇧🇾
Вучні 7 — 10 класаў наведалі музей-сядзібу «Пружанскі палацык». Акрамя асноўных экспанатаў, дзеці яшчэ раз падрабязна пазнаёміліся з фотавыставай «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання». Каля помніка «Спаленым вёскам» яны ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання, аддалі даніну павагі гераічнаму подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчынна вайны.