Дзень узаемадзеяння з сям’ёй
25 сакавіка вас чакаюць наступныя мерапрыемствы:
09.00 — 09.45 Літаратурная гадзіна “Чытаем разам з мамай, чытаем разам з татам” (1 – 4 класы)
09.55 — 10.40 Падарожжа па старонках сямейных альбомаў (5 –7 класы)
09.55 — 10.40 Сямейныя пасядзелкі “Мы за чаем не сумуем, або святы ў сям’і” (8, 9 класы)
Акцыя па зборы макулатуры “Збяры макулатуру – захавай дрэва” (1 – 10 класы)
Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі
18 сакавіка вас чакаюць наступныя мерапрыемствы:
09.00 — 09.45 Экскурсія “Тут працуюць нашы мамы” (1 — 4 класы)
09.55 — 10.40 Інтэрактыўная пляцоўка “Жанчына – працаўніца, жанчына — гаспадыня” (5 – 9 класы)
Кожную суботу разам
Па вуліцах правільнага харчавання падарожнічалі пачаткоўцы ў суботні дзень. Вызначалі лепшых сярод лепшых у турніры “Стань першым” вучні 5 – 7 класаў. Шмат цікавай і карыснай інфармацыі на тэму “Шкодныя звычкі і іх прафілактыка” атрымалі старшакласнікі пры сустрэчы з загадчыкам Чахецкага ФАПа Жук С.В. Члены атрада “Міласэрнасць” прынялі ўдзел у акцыі “Падзяліся цяплом душы сваёй”.
Бяспека ў інфармацыйнай прасторы
Сучасны чалавек не мае магчымасці адмовіцца ад інфармацыі, якую атрымлівае праз сродкі масавай інфармацыі і камунікацыі. Але любую інфармацыю чалавек павінен крытычна асэнсоўваць і вызначаць, што для яго карысна, а што не, якім прыкладам карыстацца, а на што не звяртаць увагу. Гэта і ёсць асэнсаваны выбар чалавека.
З гэтай нагоды 10 сакавіка ў школе прайшла адзіная інфармацйная гадзіна для вучняў 7 — 10 класаў па тэме «Мы ў Інтэрнэт-прасторы: як абараніцца ад маніпуляцый», падчас якой вучні абмеркавалі пытанні маніпулявання, як адной з галоўных пагроз інфармацыйна-псіхалагічнай бяспекі, асцярожнасці ў віртуальных зносінах, негатыўнага ўздзеяння на пачуцці і шмат іншага.
.
Нам мір завешчана берагчы
У сімвалах дзяржавы — гісторыя маёй Радзімы
9 сакавіка ў рамках раённага конкурсу на лепшы куток дзяржаўнай сімволікі ў школе прайшоў квэст-круіз, удзельнікамі якога сталі вучні 5 — 7 класаў. Мерапрыемства ацэньвала паважанае журы на чале з начальнікам аддзела па адукацыі Казарэз І.А. Кожная каманда павінна была прайсці 6 станцый квэста: «Цікаўная», «Інтэлектуальная», «Беларуская», «Дзяржаўная», «Музычная», «Святочная». На станцыях дзяцей сустракалі члены ГА «БРСМ». З прапанаванымі заданнямі ўсе каманды справіліся паспяхова, але пераможцам стала каманда «Зубраня». Гульня атрымалася цікавая і займальная. Асабліва прыемна было атрымліваць узнагароды з рук Ірыны Анатольеўны Казарэз.🇧🇾🥇🥈🥉
Сакавік. Заданне 5.4. Выявіць прычыны забруджвання атмасфернага паветра ў мікрараёне ўстановы адукацыі і распрацаваць памяткі па мінімізацыі забруджвання паветра
Спіс вучняў
- Бармута Арцём
- Каблоў Раман
- Канюшык Аляксей
- Курыльчук Аліна
- Пекун Сяргей
- Рамановіч Юлія
- Пекун Данііл
- Асавец Яўгеній
- Бабей Арцем
- Канюшык Вікторыя
- Андрухін Іван
- Рамановіч Анастасія
Асноўнай прычынай забруджвання паветра з’яўляецца пападанне ў яго нехарактэрных фізічных, хімічных і біялагічных рэчываў, а таксама змяненне іх натуральнай канцэнтрацыі. Гэта адбываецца ў выніку прыродных працэсаў і дзеййнасці чалавека. Прычынай значнай часткі хімічнага і фізічнага забруджвання з’яўляецца спальванне вуглевадароднага паліва падчас працы рухавікоў унутранага згарання транспартных сродкаў. Кожны год у выніку прамысловай дзейнасці чалавека 170 мільёнаў тон пылу трапляюць у атмасферу. Восенню спальваецца апалае лісце, рэшткі раслін на асабістых участках жыхароў аг. Шані. Час пары спальваецца бытавое смецце, у тым ліку папера, картон. Побач з установай адукацыі размешчаны машынна-трактарны парк ААТ “Шані-аграпрадукт”, побач цэнтральная дарога па якой рухаецца вялікая колькасць як сельскагаспадарчага транспарту, так і асабістых аўтамабіляў.
План дзеянняў па мінімізацыі забруджвання атмасфернага паветра
— Праводзіць работу сярод вучняў і іх законных прадстаўнікоў аб шырокім выкарыстанні веласіпедаў пад дэвізам “ Рух – гэта жыццё, а чыстае паветра – здароўе кожнага з нас”.
— Выпусціць лістоўку-зварот да ўладальнікаў аўтамабільнага транспарту з рэкамендацыяй аб выкарыстанні больш якаснага аўтамабільнага паліва.
— Прадоўжыць работу па азеляненні прышкольнай тэрыторыі.
— Выкарыстоўваць для азелянення дрэвы, кустарнікі і кветкава-дэкаратыўныя расліны.
Зробім паветра чыстым
(памятка па мінімізацыі забруджвання паветра ў мікрараёне школы)
- Не вырубвай і не ламай дрэвы – яны садзейнічаюць ачышчэнню паветра ад пылу і дыму, абагачаюць яго кіслародам. Ахоўвай расліны – зберажэш чыстае паветра.
- Не палі кастры побач з дрэвамі – гэта можа прывесці да гібелі расліннасці і забруджвання паветра.
- Не карыстайся аднаразавым посудам, замяні поліэтыленавыя пакеты на папяровыя ці тканевыя.
- Выкарыстоўвай акумулятары замест батарэек для электрапрыбораў. Акумулятары можна перазараджаць і выкарыстоўваць паўторна, а батарэйкі гадамі ляжаць на звалках, атручваючы паветра.
- Расказвайце сваім сябрам, знаёмым, сваякам аб тым чаму і як можна ахоўваць паветра ад забруджванняў.
- Не выкідвай смецце і рэшткі ежы на вуліцу – гэта прывядзе да іх гніення і забруджвання паветра. Не спальвай смецце, а выкідвай у спецыяльныя кантэйнеры.
- Не спальвайце на кастры, у катлах і печах рэзіну, вырабы з пластмасы, поліэтыленавую плёнку. Пры іх гарэнні выдзяляюцца вельмі ядавітыя рэчывы, якія забруджваюць паветра.
- Не прасіце бацькоў падвезці да школы, калі яна знаходзіцца блізка. Але папрасіце іх выключыць рухавік на стаянцы. Гэта скараціць колькасць выхлапных газаў, якія выдзяляюцца ў атмасферу.
- У сухое надвор’е часцей палівайце вадой двор каля дома – гэта паменшыць колькасць пылу ў паветры.
- Не куры! Гэта шкодзіць не толькі твайму здароўю. Забруджанае тытунёвым дымам паветра небяспечна для іншых.
- Пры выбары транспартных сродкаў выкарыстоўвайце экалагічна чыстыя віды транспарту (электрамабілі, веласіпеды, самакаты).
- Выкарстоўвайце раздзельны збор смецця.
Самай мілай і любай прысвячаем…
Святочны настрой панаваў у школе 7 сакавіка. Для сваіх настаўнікаў, сястрычак, сябровак вучні падрыхтавалі віншавальную паштоўку. У выкананні ўдзельнікаў драматычнага гуртка і гуртка «Звонкія галасы» гучалі песні, вершы, цудоўныя мелодыі.
Сакавік. Заданне 5.2 Вызначыць ступень забруджвання паветра пры вывучэнні снегавога покрыва і атмасферных ападкаў ў мікрараёне ўстановы адукацыі
Спіс вучняў
- Андрухін Іван
- Асавец Яўгеній
- Бабей Ягор
- Гац Канстанцін
- Канюшык Вікторыя
- Пекун Данііл
- Рамановіч Анастасія
- Батура Ксенія
- Міранюк Анастасія
- Казлоўскі Уладзіслаў
- Каліноўскі Іван
У аграгарадку Шані дастаткова вялікая колькасць аўтамабіляў, лік іх з кожным годам усё павялічваецца. Снег з’яўляецца эфектыўным накапляльнікам забруджвальных рэчываў, якія трапляюць ў навакольнае асяроддзе.
Снег для даследаванняў быў узяты на розных участках: у школьным двары, у скверы каля школы, на стаянцы для аўтамабіляў і школьнага аўтобуса.
Для даследавання снега як індыкатара забруджвання навакольнага асяроддзя намі былі праведзены якасныя рэакцыі на вызначэнне іонаў.
- Вызначэнне рН асяроддзя.
Вывад: снег на тэрыторыі мікрараёна ДУА “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма” валодае слаба-кіслай рэакцыяй.
- Вызначэнне іонаў медзі(Cu2+).
CuSO4 + 2NaOH → Cu (OH)2 ↓ + Na2SO4.
Cu2+ + 2OH— → Cu (OH)2 ↓ — асадак блакітнага колеру
Вывад: дадзеная якасная рэакцыя паказала наяўнасць іонаў медзі ў снегавым покрыве нашага мікрараёна. Мы можам зрабіць вывад, што наяўнасць злучэнняў медзі абумоўлена наяўнасцю машынна-трактаранага двара ААТ “Шані –аграпрадукт” у крокавай даступнасці, значная колькасць машын і школьны аўтобус на стаянцы каля школы
- Вызначэнне сульфат-іонаў(SO42- ).
ВаС12 + H2SО4 → BaSО4 ↓ + HC1
Ba2+ + SО42- → BaSО4↓- асадак белы малочны
Вывад: дадзеная якасная рэакцыя паказала наяўнасць сульфат іонаў ў пробах снегу ўзятых з пляцоўкі каля стаянкі для машын і школьнага аўтобуса.
Якасныя рэакцыі на наяўнасць іонаў свінца далі адмоўны вынік.
Заключэнне
У ходзе нашага даследавання мы ўстанавілі якасць снегавога покрыва на тэрыторыі нашай установы адукацыі і вакол яе. Было ўстаноўлена наяўасць іонаў медзі і сульфат іонаў у пробах снегу ўзятага на стаянцы і на пляцоўцы з боку машына-трактарнага двара. На астатніхпляцоўках снег быў чыстым. Снег з’яўляецца індыкатарам чысціні атмасфернага паветра. Зыходзячы з гэтага, можна зрабіць вывад аб пападанні дадзеных рэчываў у глебу, грунтавыя воды, атмасферу пры раставанні снегу. У нашых сілах зрабіць бяспечным навакольнае асяроддзе для нас саміх ад уздзеяння дадзеных таксічных рэчываў. Напрыклад, устаноўка фільтраў на сантэхніку, азеляненне тэрыторыі, пасадка раслін-індыкатараў і г.д.