Заданне 1.4. Вывучыць разнастайнасць птушак на тэрыторыі ўстановы адукацыі

Удзельнікі праекта «Зялёныя школы» правялі назіранне за птушкамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі школы. Актыўна ўдзельнічалі вучні ў абласной экалагічнай акцыі “Падтрымаем птушак”. У ходзе акцыі вучнямі былі выраблены кармушкі (16 штук), якія былі развешаны на школьным двары і ў школьным садзе.

На працягу  навучальнага  года 24 вучні 4 -8 класаў вывучалі відавую разнастайнасць  птушак на тэрыторыі школы, асаблівую ўвагу надалі зімуючым птушкам.

Спіс удзельнікаў

  1. Ганчарук Ангеліна
  2. Краўчук Пётр
  3. Папова Юлія
  4. Пекун Кірыл
  5. Шпарла Іван
  6. Шчаўкунова Ганна
  7. Ціханчук Паліна
  8. Андрухін Ягор
  9. Варажбіцкі Інакенцій
  10. Гац Кацярына
  11. Крысевіч Юлія
  12. Пераедзенка Аляксандр
  13. Андрухін Іван
  14. Бабей Ягор
  15. Гац Канстанцін
  16. Канюшык Вікторыя
  17. Пекун Данііл
  18. Рамановіч Анастасія
  19. Бульц Наталля
  20. Валюкевіч Вадзім
  21. Кот Яўгеній
  22. Краўчук Юлія
  23. Ляшчынскі Аляксей
  24. Шаламіцкая Паліна

Вучні ўстанавілі, што зімовай парой у нашым аграгарадку Шані можна сустрэць розныя віды птушак: вараб’я, сініцу вялікую, дзятла пёстрага, сойку, амялушку, варону, сароку і іншых зімуючых птушак.

З самых характэрных нашых зімовых суседзяў трэба адзначыць вялікую сініцу. Гэта вясёлая, жыццярадасная, ярка афарбаваная птушка вядома кожнаму. Увогуле сініцы адносяцца да аселых птушак і жывуць у населеных пунктах круглы год. Пачынаючы з восені, збіраюцца ў невялікія чародкі і вандруюць па дварах, вышукваючы, чым і дзе можна пажывіцца. Акрамя таго, да сініц, якія і гняздуюцца, і зімуюць побач з чалавекам, далучаюцца ў гэты час птушкі з навакольных лясоў – вядома ж, што побач з чалавечым жытлом прасцей і сагрэцца, і пракарміцца. Нават у самыя марозы сініцы не губляюць сваёй жыццярадаснасці і аптымізму. Усю светлую частку дня яны рухаюцца ў пошуках корму: скачуць па ствалах і галінках дрэў, даследуюць кожны квадратны сантыметр кары.

Яшчэ адна з нашых сініц, якую можна убачыць у нашым населеным пункце вельмі рэдка, — сіняя сініца альбо блакітніца.Па афарбоўцы даволі падобная на вялікую сініцу, аднак па памерах амаль у два разы драбнейшая за яе, а “капялюшык” на галаве, крылы і хвост маюць пяшчотна-блакітную афарбоўку.

Зімовай парой у нашым аграгарадку Шані хоць і рэдка, але можна сустрэць буравата-шэрых чубатых птушак, крыху драбнейшых за шпака. Гэта жаўрукі-смецюхі.

Звычайны паўзунок – яшчэ адзін спадарожнік сініц у іх зімовых вандроўках. Птушку гэтую заўважыць не вельмі проста – настолькі яе афарбоўка нагадвае кару дрэў, на якіх паўзунок праводзіць амаль увесь свой час.

А ўвогуле кожны кожны з нас можа дапамагчы птушкам перажыць цяжкія зімовыя месяцы. Для гэтага дастаткова прыладзіць у сябе ў садзе альбо за акном кармушку. Найбольш універсальны і вельмі каларыйны зімовы корм, які падыходіць амаль для ўсіх птушак, — гэта кавалачак несалёнага сала і сырое насенне сланечніку. Дапамагайце ў зімку сваім крылатым суседзям, і колькасць птушак, якія дажывуць да наступнай вясны, дзякуючы нам значна павялічыцца.

Міранюк Анастасія ўдзельнічала ў абласной экалагічнай акцыі “Падтрымаем птушак” у намінацыі “Птушыныя гісторыі” на раённым этапе якой атрымала дыплом 3 ступені.

Продолжить чтениеЗаданне 1.4. Вывучыць разнастайнасць птушак на тэрыторыі ўстановы адукацыі

Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Ваенныя прафесіі

18 лютага вас чакаюць наступныя мерапрыемствы:

09.00 09.45 Пазнаваўчая гадзіна “Я ў ваенныя пайду” (1 – 4 класы)

09.55 — 10.40 Працоўная акцыя “Абеліскі” (5 – 7 класы)

10.00 — 12.00 Экскурсія ў музейны пакой «Зала Перамогі» ва УА «Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» (8, 9 класы)

10.00 — 12.00 Удзел у адкрытым зімовым першынстве раёна па лёгкай атлетыцы (4 — 6 класы)

Продолжить чтениеДзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Ваенныя прафесіі

Шпарла іван і Шчалкунова Ганна прынялі ўдзел у раённым этапе конкурсу «Стоит на страже Родины солдат».

Продолжить чтение

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

11 лютага вас чакаюць наступныя мерапрыемствы:

09.00 — 09.45 Спаборніцтвы “Снежны снайпер” (1 – 4, 7 – 9 класы)

09.55 — 10.40 Зімовыя старты “Эстафета здароўя” 1 – 4 класы

09.00 — 11.00 Віктарына “Я і планета” ў ДУА “Ліноўская сярэдняя школа” (5 – 6 класы)

Продолжить чтениеДзень прапаганды здаровага ладу жыцця

Усё пачынаецца са школьнага званка

4 лютага адбыўся традыцыйны вечар сустрэчы выпускнікоў. У школе сабраліся выпускнікі розных пакаленняў. Шмат з іх з’ехаліся на свае чарговыя юбілеі. Старшакласнікі і настаўнікі не толькі самі спявалі, танцавалі, інсцэніравалі, але і стараліся ўключыць ва ўсё гэта выпускнікоў.

Цудоўны настрой, станоўчыя эмоцыі атрымалі ўсе, хто сабраўся на сустрэчу школьных сяброў.

Продолжить чтениеУсё пачынаецца са школьнага званка

Кожную суботу разам

Суботні дзень паклікаў вучняў пачатковых класаў у цікавы віртуальны тур “Скарбонка памяці”, дзе школьнікі не толькі даведаліся аб гісторыі стварэння музея Вяікай Айчыннай вайны ў г. Мінску, але і наведалі шматлікія яго экспазіцыі, адказалі на пытанні віктарыны, атрымалі шмат ведаў аб гісторыі роднай краіны. Вучні 5 — 9 класаў праглядзелі і абмеркавалі кінафільм «Глядзі і памятай”.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Міранюк Анастасія з групай падтрымкі на раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны»

#поездпамяти

Відэа глядзіце тут:

https://www.instagram.com/p/Cn95F85oyZ-/

Продолжить чтениеМіранюк Анастасія з групай падтрымкі на раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны»