Адрес учреждения: 225170, д.Шени, ул.Центральная, 43

Разам у паход

2 лістапада старшакласнікі адправіліся ў велапаход па маршруце «Шані — Засімавічы — Шані». Яны наведалі Свята-Мікалаеўскую царкву, якая была пабудавана ў 16 стагоддзі. На тэрыторыі царквы ўшанавалі памяць салдата, які загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны. З задавальненнем папілі чаю з настаяцелем храма айцом Сергіем, паспявалі песні ля кастра. Не гледзячы на пахмурнае надвор’е, вярталіся дадому з зарадам бадзёрасці і добрага настрою.

Продолжить чтениеРазам у паход

Канікулы. Дзень трэці

Найлепшы адпачынак у час канікул — гэта экскурсіі. Вучні пачатковых класаў мелі магчымасць пападарожнічаць па родным краі. З вялікай цікавасцю дзеці наведалі мемарыяльны комплекс «Драмлёва», на месцы спаленай фашыстамі вёскі, дзе ў страшных муках загінулі 196 мірных жыхароў. Пабывалі школьнікі на радзіме Т. Касцюшкі ў в. Малыя Сяхновічы, дзе наведалі Жабінкоўскі гісторыка-краязнаўчы музей, пазнаёміліся з жыццёвым шляхам ваеннага і палітычнага дзеяча, наведалі залу, экспанаты якой расказалі аб жорсткасці ворага ў адносінах да беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Незабыўным для вучняў стала наведванне вядомага ў вобласці Спаса-Праабражэнскага мужчынскага манастыра ў в. Хмелева. Шмат гістарычных звестак атрымалі навучэнцы аб храме святога Архангела Міхаіла, які знаходзіцца ў аграгарадку Сцяпанкі,  дзе айцец Рыгор паведаміў аб тым, што першае ўпамінанне аб існаванні царквы адносіцца да 1619 года. Па дарозе дадому пачаткоўцы спыніліся ля помніка-танка ў в. Пелішча і ўшанавалі памяць воінаў 19-й механізаванай брыгады, якія 22 ліпеня 1944 года вызвалілі вёску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Продолжить чтениеКанікулы. Дзень трэці

Канікулы. Дзень першы

Доўгачаканыя асеннія канікулы праходзяць весела і насычана: ў першы дзень  малодшыя школьнікі пабывалі ў гасцях у каралевы Гігіены, вучні сярэдняга звяна прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні «Пажарная бяспека ад А да Я». Старшакласнікі прадэманстравалі  сваю эрудыцыю ў інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі» і творчыя здольнасці на занятках драматычнага гуртка.

Продолжить чтениеКанікулы. Дзень першы

Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

5 лістапада вас чакаюць наступныя мерапрыемствы:

09.00 — 09.45 Гістарычны экскурс “Памятныя і мясціны Пружаншчыны” (1 – 4 класы)

09.55 — 10.40 Віртуальная экскурсія «Незабыўныя подзвігі нашых землякоў» (5 – 7 класы)

09.55 — 10.40 Кінамарафон. Прагляд і абмеркаванне фільма “Пісьмо” (8 – 9 класы)

13.00 Валанцёрская акцыя «У будучыню з дабрынёй у сэрцы» (актыў БРПА, БРСМ)

Продолжить чтениеДзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

Набор учащихся на январскую образовательную смену в Национальном детском технопарке

Объявляется набор учащихся 9-11 классов для обучения в Национальном детском технопарке в рамках январской образовательной смены, которая пройдет с 9 января по 1 февраля 2023 года.

Отбор будет проводиться в два этапа. Для участия в 1 этапе отбора необходимо направить заявку и проект (в формате PDF) либо заявку и документы, подтверждающие победы и (или) участие в международных и (или) республиканских образовательных мероприятиях, на сайт ndtp.by в срок с 31 октября по 14 ноября 2022 года.

Подать заявку для участия в отборе можно по следующим направлениям:

  • Авиакосмические технологии
  • Архитектура и дизайн
  • Биотехнологии
  • Виртуальная и дополненная реальность
  • Зеленая химия
  • Инженерная экология
  • Информационные и компьютерные технологии
  • Информационная безопасность
  • Лазерные технологии
  • Машины и двигатели. Автомобилестроение
  • Наноиндустрия и нанотехнологии
  • Природные ресурсы
  • Робототехника
  • Электроника и связь
  • Энергетика будущего

При подаче заявки, пожалуйста, читайте внимательно Положение об образовательной смене.

Продолжить чтениеНабор учащихся на январскую образовательную смену в Национальном детском технопарке

О детском технопарке

Кто мы

Национальный детский технопарк – это учреждение образования, целью которого является поддержка одаренных учащихся, развитие у них интереса к научно-технической и инновационной деятельности, стремление к личностным научным достижениям.

Наша миссия

Миссия Детского технопарка – отслеживать тенденции, определять приоритеты и находить новые решения в сфере образования, открывать возможности для реализации научно-технического потенциала учащихся и вдохновлять на новые идеи и открытия.

Направления работы

Образовательные смены

Образовательные смены – это одно из основных направлений деятельности Национального детского технопарка, в рамках которого учащимся 9-11 классов предоставляется возможность бесплатно пройти обучение по выбранному образовательному направлению.

Дополнительное образование

Программа дополнительного образования детей и молодежи  направлена на совершенствование образовательных условий, которые способствуют развитию творческого потенциала, обретению новых знаний, совершенствованию профессиональных навыков и расширению кругозора.

 

Продолжить чтениеО детском технопарке

Кожную суботу разам

Дзень школьных традыцый сабраў пачаткоўцаў для ўдзелу ў конкурснай праграме “Школа – наш агульны дом. Гульнёвы марафон «Беларускія народныя гульні і забавы» дазволіў вучням 5 – 9 класаў паспаборнічаць у квэст-гульні і атрымаць шмат эмоцый і зарадзіцца цудоўным настроем.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

З нагоды заканчэння першай вучэбнай чвэрці ў школе адбылася ўрачыстая лінейка з цырымоніяй вынасу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Такія мерапрыемствы спрыяюць не толькі выхаванню павагі да дзяржаўных сімвалаў, але і выхаванню гонару за сваю Радзіму. ??

Глядзіце тут:

Продолжить чтение

Дзень школьных традыцый

29 кастрычніка вас чакаюць наступныя мерапрыемствы:

09.00 — 09.45 Конкурсная праграма “Школа – наш агульны дом” (1 – 4 класы)

09.55 — 10.40 Гульнёвы марафон «Беларускія народныя гульні і забавы» (5 – 9 класы)

Продолжить чтениеДзень школьных традыцый

Кожную суботу разам

У суботні дзень у школе сабраліся вучні і іх бацькі, каб разам паўдзельнічаць у квэст-гульні «Чароўная сіла сям’і», якая стала яскравым завяршэннем тыдня бацькоўскай любові. Падарожжа па прыпынках «Мазгаломка», «Вясёлыя ноткі», «Ням-ням», «Спорт-міні» і «АБВГДэйка» дазволіла камандам паказаць свае веды і ўменні ў прыгатаванні страў, разгадванні крыжаванак, веданні песень, праявіць цудоўную фізічную падрыхтоўку. Завершана мерапрыемства было стварэннем агульнага калажу «Традыцыі маёй сям’і» і падвядзеннем вынікаў гульні. Але самай лепшай узнагародай за ўдзел быў цудоўны настрой і маса станоўчых эмоцый.

Продолжить чтениеКожную суботу разам
Закрыть меню
Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.
Принять
Политика конфиденциальности