Дзень узаемадзеяння з сям’ёй
22 кастрычніка вас чакаюць наступныя мерапрыемствы:
09.00 — 09.45 Квэст-гульня “Чароўная сіла сям’і” (1 – 4 класы)
09.55 — 10.40 КТС. Калаж “Традыцыі маёй сям’і” (5 – 9 класы)
22 кастрычніка вас чакаюць наступныя мерапрыемствы:
09.00 — 09.45 Квэст-гульня “Чароўная сіла сям’і” (1 – 4 класы)
09.55 — 10.40 КТС. Калаж “Традыцыі маёй сям’і” (5 – 9 класы)
Пераможцаў раённага этапа рэспубліканскага конкурсу ўшаноўвалі сёння ў ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі». Сярод іх і наша вучаніца 4 класа Карпава Аляксандра, якая стала пераможцам у намінацыі «Малюнак» ва ўзроставай катэгорыі ад 7 да 10 год. Віншуем!
У дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі вучні знаёміліся з рабочымі прафесіямі, запатрабаванымі на сучасным рынку. Таксама пачаткоўцы спаборнічалі ў квэст-гульні “Азбука прафесій”. Вучні 5 — 9 класаў удзельнічалі ў дыялогавай пляцоўцы “У краіне прафесій”.
Днямі ў школе адбылася сустрэча з фельчарам ФАПа в. Чахец Жук С.В. па тэме «Раннія палавыя сувязі і іх наступствы».
Пад такой назвай у школе прайшла гадзіна роздуму з удзелам настаяцеля Свята-Мікалаеўскай царквы айца Сергія і фельчара ФАПа вёскі Чахец Жук Святланы Вітальеўны. #деньматери❤️
Асаблівае месца сярод шматлікіх святаў займае Дзень маці. Гэта свята, да якога ніхто не адносіцца абыякава. Вось і навучэнцы ўстановы падрыхтавалі для любімых мам сюрпрызы і падарункі. У сваіх віншаваннях дзеці перадалі ўсю цеплыню і бязмежную любоў да сваіх матуль. Рабяты рыхтавалі паштоўкі, знімалі відэаролікі з віншаваннямі, расказвалі вершы. У калідоры школы да свята аформлена фотавыстава «Павіншуем маму разам!».
Мы хочам павіншаваць дарагіх матуль са святам і пажадаць, каб вашы дзеці шанавалі вас, ахутвалі любоўю, пяшчотай, клопатам і цеплынёй. Моцнага здароўя вам, радасці і гонару за сваіх дзяцей. #поздравиммамувместе
У школе адбылася дыялогавая пляцоўка з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама Момлікам Аляксандрам Канстанцінавічам, які пазнаёміў рабят з матэрыяламі аб расследаванні малавядомых падзей і фактаў гісторыі Брэсцкай вобласці перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Старшакласнікі дзяліліся сваімі меркаваннямі аб важнасці работы, якая праводзіцца па захаванні гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, задавалі госцю хвалюючыя іх пытанні.
Пад такой назвай адбылася сустрэча вучняў 8-9 класаў з эканамістам ААТ «Шані-аграпрадукт» Талакнянік А. Я., якая расказала аб сваёй прафесіі, гісторыі стварэння адкрытага акцыянернага таварыства.
З асенняга першынства па лёгкай атлетыцы ў праграме раённай спартакіяды школьнікаў нашы рабяты вярнуліся сам шматлікімі граматамі. Каманда школы ў агульным заліку атрымала ІІ месца. Віншуем дзяцей і іх настаўніка Сахарэвіча М. М. з паспяховым выступленнем.