Кожную суботу разам

Дзень школьных традыцый сабраў пачаткоўцаў для ўдзелу ў конкурснай праграме “Школа – наш агульны дом. Гульнёвы марафон «Беларускія народныя гульні і забавы» дазволіў вучням 5 – 9 класаў паспаборнічаць у квэст-гульні і атрымаць шмат эмоцый і зарадзіцца цудоўным настроем.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

З нагоды заканчэння першай вучэбнай чвэрці ў школе адбылася ўрачыстая лінейка з цырымоніяй вынасу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Такія мерапрыемствы спрыяюць не толькі выхаванню павагі да дзяржаўных сімвалаў, але і выхаванню гонару за сваю Радзіму. ??

Глядзіце тут:

Продолжить чтение

Дзень школьных традыцый

29 кастрычніка вас чакаюць наступныя мерапрыемствы:

09.00 — 09.45 Конкурсная праграма “Школа – наш агульны дом” (1 – 4 класы)

09.55 — 10.40 Гульнёвы марафон «Беларускія народныя гульні і забавы» (5 – 9 класы)

Продолжить чтениеДзень школьных традыцый

Кожную суботу разам

У суботні дзень у школе сабраліся вучні і іх бацькі, каб разам паўдзельнічаць у квэст-гульні «Чароўная сіла сям’і», якая стала яскравым завяршэннем тыдня бацькоўскай любові. Падарожжа па прыпынках «Мазгаломка», «Вясёлыя ноткі», «Ням-ням», «Спорт-міні» і «АБВГДэйка» дазволіла камандам паказаць свае веды і ўменні ў прыгатаванні страў, разгадванні крыжаванак, веданні песень, праявіць цудоўную фізічную падрыхтоўку. Завершана мерапрыемства было стварэннем агульнага калажу «Традыцыі маёй сям’і» і падвядзеннем вынікаў гульні. Але самай лепшай узнагародай за ўдзел быў цудоўны настрой і маса станоўчых эмоцый.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

22 кастрычніка вас чакаюць наступныя мерапрыемствы:

09.00 — 09.45 Квэст-гульня “Чароўная сіла сям’і” (1 – 4 класы)

09.55 — 10.40 КТС. Калаж “Традыцыі маёй сям’і” (5 – 9 класы)

Продолжить чтениеДзень узаемадзеяння з сям’ёй

Выратавальнікі вачыма дзяцей

Пераможцаў раённага этапа рэспубліканскага конкурсу ўшаноўвалі сёння ў ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі». Сярод іх і наша вучаніца 4 класа Карпава Аляксандра, якая стала пераможцам у намінацыі «Малюнак» ва ўзроставай катэгорыі ад 7 да 10 год. Віншуем!

Продолжить чтениеВыратавальнікі вачыма дзяцей

Кожную суботу разам

У дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі вучні знаёміліся з рабочымі прафесіямі, запатрабаванымі на сучасным рынку. Таксама пачаткоўцы спаборнічалі ў квэст-гульні “Азбука прафесій”. Вучні 5 — 9 класаў удзельнічалі ў дыялогавай пляцоўцы “У краіне прафесій”.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Ці цяжка быць маці?

Пад такой назвай у школе прайшла гадзіна роздуму з удзелам настаяцеля Свята-Мікалаеўскай царквы айца Сергія і фельчара ФАПа вёскі Чахец Жук Святланы Вітальеўны. #деньматери❤️

 

Продолжить чтениеЦі цяжка быць маці?

Самая лепшая ў свеце

Асаблівае месца сярод шматлікіх святаў займае Дзень маці. Гэта свята, да якога ніхто не адносіцца абыякава. Вось і навучэнцы ўстановы падрыхтавалі для любімых мам сюрпрызы і падарункі. У сваіх віншаваннях дзеці перадалі ўсю цеплыню і бязмежную любоў да сваіх матуль. Рабяты рыхтавалі паштоўкі, знімалі відэаролікі з віншаваннямі, расказвалі вершы. У калідоры школы да свята аформлена фотавыстава «Павіншуем маму разам!».

Мы хочам павіншаваць дарагіх матуль са святам і пажадаць, каб вашы дзеці шанавалі вас, ахутвалі любоўю, пяшчотай, клопатам і цеплынёй. Моцнага здароўя вам, радасці і гонару за сваіх дзяцей. #поздравиммамувместе

Продолжить чтениеСамая лепшая ў свеце