Анонс суботы 30 лістапада

30 лістапада для вас прапануюцца наступныя  мерапрыемствы:

Дзень школьных традыцый

9.00-9.45  Творчы бум «Чароўная казка на вокнах» (1-4 класы)

Месца правядзення — кабінет №4

Адказны Коверзнева І.М.

9.55 -10.40  Конкурсна-гульнёвая праграма «Давайце жыць дружна!» (5-7 класы)

Месца правядзення — кабінет №7

Адказны Семянчук В.М.

9.55 — 10.40 Студыя творчых спраў «Выцінанкі на вокнах» (8-9 класы)

Месца правядзення — школа

Адказны Каляда А.Г.

Продолжить чтениеАнонс суботы 30 лістапада

     МНС нагадвае:
✅ не пакідаць дзяцей без нагляду!
✅ схавайце запалкі і іншыя запальныя прадметы ў недаступнае для дзяцей месца;
✅ растлумачце базавыя правілы бяспекі і, да чаго можа прывесці свавольства з агнём;
✅ раскажыце правілы паводзін пры пажары (не панікаваць, не хавацца, не спрабаваць выратаваць свае цацкі, а адразу выбягаць з хаты на вуліцу і клікаць на дапамогу дарослых) і як карыстацца тэлефонам;
✅ вывучыце з дзіцём тэлефоны МНС — 101 і 112.

Продолжить чтение

Насустрач выбарам-2025

  26 лістапада 2024 года ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» для вучняў 6-10 класаў была праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму «Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: будучыня залежыць ад нас»   Старшыня Шаняўского сельвыканкама І.Г. Бяляева абмеркавала з навучэнцамі парадак правядзення выбараў, выбарчай кампаніі. Ірына Рыгораўна адзначыла, што для кожнага беларуса вельмі важна прыняць удзел у выбарах, тым самым прадэманстраваць згуртаванасць беларускага народа і вернасць палітычным традыцыям.

Продолжить чтениеНасустрач выбарам-2025

     Задумайся!

     Можна колькі заўгодна глядзець відэа і думаць, што гэта «не пра мяне», «я не такі», а потым зваліцца ў гэтую чорную яму, з якой няма выйсця, а ёсць толькі ўваход — у месцы пазбаўлення волі.

     Проста думай пра гэта!

     Падумай пра гэта тады, калі будзеш шукаць хуткую працу, спадзеючыся на «авось». Проста падумай пра гэта тады, калі сыходзячы з хаты, каб кінуць закладку ў лесе, ты ўсміхнешся маці. Бо гэтая ўсмешка для яе можа быць апошняй у доўгай чарадзе трагедыі і гора, якія могуць яе чакаць.

     Выбар твой і толькі твой.

Продолжить чтение

14 лістапада 2024 года запушчаны рэспубліканскі сацыяльны праект па падтрымцы спорту і здаровага ладу жыцця «Супер лібера»

     Мэта праекта- уцягванне як мага большай колькасці дзяцей, падлеткаў і моладзі ў рэгулярныя фізкультурна-спартыўныя заняткі, папулярызацыя здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне «Прэзідэнцкі спартыўны клуб» пры садзейнічанні грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя валейбола», Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Правілы аб рэалізацыі праекта і забеспячэння ўдзелу ў ім навучэнцаў і студэнтаў, афішы праекта для размяшчэння ў сацыяльных сетках даступныя на сайце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба www.sportclub.by у раздзеле Праекты-Супер лібера-Дакументы-Банеры.

Продолжить чтение14 лістапада 2024 года запушчаны рэспубліканскі сацыяльны праект па падтрымцы спорту і здаровага ладу жыцця «Супер лібера»

30 лістапада ў 9.00

  1. Захаванне рэжыму дня — важная ўмова паспяховай вучобы дзіцяці. Прафілактыка захворванняў органаў зроку і апорна-рухальнага апарату — Ханіла І.В. (кабінет №14)
  2. Як дапамагчы дзіцяці добра вучыцца — Чыбісава М.В. (кабінет №2)
  3. Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці вучняў 3 класа — Коверзнева І.М. (кабінет №4)
  4. Як навучыць дзіця жыць у свеце людзей. Вырашэнне канфліктных сітуацый — Тарасава М.Б. (кабінет №16)
  5. Шкодныя залежнасці: як ім супрацьстаяць? Прафілактыка наркаманіі, супрацьпраўных паводзін, тлумачэнне адказнасці за ўжыванне і распаўсюджванне наркатычных рэчываў; фарміраванне культуры харчавання — Менжынская Г.А. (кабінет №11)
  6. Уплыў унутрысямейных адносін на эмацыянальны стан падлетка – Пекун Н.А. (кабінет №10)
  7. Прафілактыка насілля ў адносінах да непаўналетніх, у тым ліку сексуальнага — Семянчук В.М. (кабінет №7)
  8. Роля сям’і ў фарміраванні рэпрадуктыўнага здароўя юнакоў і дзяўчат. Прафілактыка насілля ў адносінах да дзяцей, у тым ліку сексуальнага — Сунік А.М. (кабінет №8)
  9. Роля бацькоў у папярэджванні правапарушэнняў і злачынстваў. Супрацьдзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыка іх спажывання сярод падлеткаў. Адказнасць  прадугледжаная арт. 328, 339, 340 крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь — Аблаушка І.М. (кабінет №3)
  10. Падрыхтоўка старшакласнікаў да будучага сямейнага жыцця. Прафілактыка захворванняў, якія перадаюцца палавым шляхам  — Вашчук А.В. (кабінет №5)
Продолжить чтение30 лістапада ў 9.00