Канікулы ў лагеры. Дзень пятнаццаты
Экскурсію ў Пружанскі РАНС здзейснілі выхаванцы аздараўленчага лагера. Падчас экскурсіі прадстаўнік аддзела па надзвычайных сітуацыях расказаў пра асноўныя правілы паводзін у летні перыяд, нагадаў, што пры з любым надзвычайным здарэнні неабходна тэрмінова клікаць дарослых і тэлефанаваць па нумарах 101 ці 102.
Школьны стадыён — месца актыўнага адпачынку
У летні час на школьным стадыёне арганізавана спартыўна-гульнявая пляцоўка. Кожны жадаючы мае магчымасць паўдзельнічаць у гульнях, эстафетах, конкурсах, спаборніцтвах, турнірах.
Лета — самы цудоўны час для цікавых зносін, новых уражанняў і замацавання здароўя.
Сцежкамі роднага краю
У рамках Года гістарычнай памяці вучні 9 класа здзейснілі пазнавальны велапаход па Пружанскім раёне. Яны наведалі адзінага ў мікрараёне школы ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыю Аляксандраўну ў вёсцы Шубічы, якая расказала аб тым часе, калі яна была вывезена ў Германію. Далей шлях прывёў турыстаў у Свята-Мікалаеўскую царкву ў в. Засімавічы. На яе тэрыторыі знаходзіцца мемарыяльны знак у гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама вучні наведалі помнік ахвярам фашызму ў аг. Стараволя.
Адпачынкам на прыродзе быў прадоўжаны турыстычны велапаход. Цудоўныя ўспаміны застануцца ў памяці дзевяцікласнікаў.
Канікулы ў лагеры. Дзень трынаццаты
Лета — час паходаў. Выхаванцы аздараўленчага лагера «Дружба» адправіліся ў паход у вёску Шубічы, дзе пражывае ветэран Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыя Аляксандраўна.
Канікулы ў лагеры. Дзень дванаццаты
Адпачываем ў карысцю.
У добры шлях, дзевяцікласнікі!
Сёння ва ўстанове адукацыі ва ўрачыстай абстаноўцы прайшла цырымонія ўручэння вучням 9 класа пасведчанняў аб заканчэнні базавай школы. 8 выпускнікоў атрымалі свой першы афіцыйны дакумент.
Паважаныя выпускнікі! Няхай школьныя гады застануцца ў вашай памяці чарадою шчаслівых яркіх дзён! Жадаем вам мірнага блакітнага неба і яскравага святочнага сонейка, дабра і дабрабыту.
У добры шлях!
Канікулы ў лагеры. Дзень адзінаццаты
Конкурсы малюнкаў, спартыўна-фізкультурныя праграмы, тэматычныя дыскатэкі, флэшмобы, эрудыт-лато дазваляюць выхаванцам аздараўленчага лагера атрымаць зарад бадзёрасці, праявіць свае лепшыя фізічныя якасці і творчыя здольнасці, зразумець, што здаровы лад жыцця — гэта вельмі важна.