В целях своевременной подготовки к новому учебному 2022/2023 году концерном «Беллегпром» разработан каталог одежды, обуви и кожгалантерейных изделий для учащихся учреждений общего среднего образования, предлагаемых организациями концерна.

С целью информирования широкого круга населения о новых коллекциях одежды, обуви и кожгалантерейной продукции школьного ассортимента, разработанных организациями концерна, популяризации товаров легкой промышленности отечественного производства, каталог Школьной коллекции 2022/2023 года размещен здесь

Коллекция одежды, обуви и кожгалантерейных изделий

для учащихся учреждений образования к 2022/2023 учебному году

Продолжить чтение

Канікулы ў лагеры. Дзень трэці

У суботні дзень выхаванцы аздараўленчага лагера ўдзельнічалі ў сацыяльнай рэкламе «#Пазнай Беларусь», «Прыродныя багацці Беларусі», прысвечаныя Году гістарычнай памяці. Таксама ў гэты дзень прайшоў конкурс плакатаў на тэму «Мы супраць жорсткасці і насілля» па прафілактыцы сексуальнага насілля непаўналетніх.

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень трэці

Канікулы ў лагеры. Дзень другі

Цікава і займальна праходзяць дні ў аздараўленчым лагеры. У рамках Года гістарычнай памяці прайшла ўрачыстая лінейка «Нашы сімвалы — наш гонар», дзе быў падняты Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і выкананы Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Выхаванцы прынялі ўдзел у гульні-каруселі «Гарады-героі Беларусі». Таксама ў гэты дзень дзеці з задавальненнем сталі ўдзельнікамі мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне здаровага ладу жыцця.

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень другі

Цікавы свет краіны Піянерыя

Вось і скончыліся прыгоды атрада «Вясёлыя рабяты» і іх сябра Рабінзона Круза. На працягу навучальнага года рабяты адказна падыходзілі  да выканання ўсіх заданняў. Майскае стала сапраўдным турыстычным святам. Гульня закончылася, а наперадзе акцябрат чакаюць новыя прыгоды ў краіне Піянерыя.

 

Продолжить чтениеЦікавы свет краіны Піянерыя

Канікулы — час паходаў і экскурсій

Эстафету экскурсій і паходаў па памятных месцах Пружаншчыны падхапіў 8 клас. Вучні наведалі Свята-Мікалаеўскую царкву ў вёсцы Засімавічы, якая ўпершыню ўпамінаецца ў 1811 годзе. На яе тэрыторыі знаходзіцца мемарыяльны знак у гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Далей маршрут пралягаў у аг. Стараволя, дзе таксама ёсць помнік ахвярам фашызму. Дань памяці загінуўшых у гады вайны — святы абавязак. Адпачынку на прыродзе ў цудоўным месцы не перашкодзіў летні дожджык. Пазітыўныя эмоцыі і ўспаміны аб добра праведзеным часе застануцца надоўга ў памяці васьмікласнікаў.

 

Продолжить чтениеКанікулы — час паходаў і экскурсій

Пачаў работу аздараўленчы лагер «Дружба»

2 чэрвеня ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пачаў сваю работу летні аздараўленчы лагер «Дружба» з дзённым наведваннем. Першы дзень пачаўся з урачыстай лінейкі, прысвечанай адкрыццю змены. На лінейцы быў падняты Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і выкананы Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Завяршылася мерапрыемства танцавальным флэшмобам «Тэрыторыя дзяцінства».

 

Продолжить чтениеПачаў работу аздараўленчы лагер «Дружба»

Мір на планеце, шчаслівыя дзеці

У Міжнародны дзень абароны дзяцей вучні школы прынялі ўдзел у разнастайных мерапрыемствах і атрымалі зарад бадзёрасці на цэлае лета. Хочацца пажадаць, каб кожнае дзіця было здаровае і акружана клопатам бацькоў. Няхай неба над галавой заўсёды будзе мірным, а кожны новы дзень — добрым і цікавым. А бацькам жадаем цярпення, дабрыні і пяшчоты. Не забывайце, што менавіта вы ў адказе за шчаслівае і бяспечнае дзяцінства дзетак! Жадаем усім вясёлых канікулаў, новых сяброў, радасці і здароўя!

 

Продолжить чтениеМір на планеце, шчаслівыя дзеці

Лета пачынаецца з паходаў

Па заканчэнні навучальнага года вучні трэцяга класа адправіліся ў цікавае падарожжа па родных мясцінах. Падчас паходу вучні назіралі за прыгажосцю прыроды роднага края. Але самым цікавым у паходзе было наведванне адзінага у мікрараёне школы ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыі Аляксандраўны ў вёсцы Шубічы. Маладой дзяўчынай яна сустрэла ваеннае ліхалецце. Марыя Аляксандраўна расказала дзецям пра фашысцкія “парадкі” ля Пружаншчыны, пра той час, калі яна разам з другімі аднавяскоўцамі была вывезена на прымусовыя работы ў Германію, пра радасць даўгачаканага вяртання. Дзеці з вялікай цікаўнасцю слухалі аповед жанчыны, выказалі шмат слоў удзячнасці ў адрас Марыі Аляксандраўны, пажадалі ёй моцнага здароўя і павіншавалі з 77-годдзем Вялікай Перамогі.

Продолжить чтениеЛета пачынаецца з паходаў

Пазнай свет, пазнай сябе

Пад такой назвай у школе прайшла квэст-гульня, у ходзе якой вучні праявілі кемлівасць і назіральнасць, свае асабістыя якасці. Некалькі кіламетраў шляху ў ваколіцы аграгарадка Шані былі цікавымі і пазнавальнымі.  Галоўнае яшчэ і тое, што школьнікі атрымалі задавальненне ад зносін з аднагодкамі і пазітыўны настрой на ўвесь дзень. Гульня стала цудоўным пачаткам летніх канікул.

 

Продолжить чтениеПазнай свет, пазнай сябе