Добрай традыцыяй у школе стала правядзенне ў апошні дзень навучальнага года масавых спартыўна-забаўляльных мерапрыемстваў. У рамках Года гістарычнай памяці ўсе вучні школы змаглі прыняць удзел у квэст-гульні «Пазнай свет, пазнай сябе». Кожная рознаўзроставая каманда здзейсніла захапляльнае падарожжа па станцыях «Казачная», «Доктар Айбаліт», «Пазнайка», «Салавейка», «АБВГДЭЙКА», «Светлафорык», «Пагуляйка», «У гасцях у Кліа», дзе іх чакалі музы, казачныя і мультыплікацыйныя героі.

Продолжить чтение

Празвінеў апошні званок

30 мая ў школе празвінеў апошні званок — сімвал заканчэння выдатнай школьнай пары для выпускнікоў 11 класа. У гэтым годзе школа выпускае 7 вучняў. Урачыстае віншаванне дырэктара А. М. Ярмашэвіч, пажаданні настаўнікаў, кранальныя прамовы бацькоў і словы ў адказ не менш усхваляваных выпускнікоў закранулі ўсіх прысутных.

Мы жадаем нашым выпускнікам поспехаў у вучобе і працы, чыстага неба, яркага сонца, добрага настрою! Мы верым, што школа заўсёды будзе для іх родным домам!

Лепшым вучням школы ад гаспадаркі былі ўручаны грашовыя прэміі, шматлікія граматы атрымалі вучні і педагогі за ўдзел у інтэлектуальных і творчых конкурсах, за перамогі ў спартыўных спаборніцтвах, а таксама пісьмы падзякі самым актыўным бацькам і настаўнікам.

 

Продолжить чтениеПразвінеў апошні званок

План летняга адпачынку вучняў на 2021/2022 навучальны год

п/п

КТС, напрамкі дзейнасці Час

правядзення

Адказныя
1 Правесці навучанне правілам бяспечных паводзін ў час летніх канікулаў з вучнямі 1-9, 11 класаў (дарожная бяспека, пажарная бяспека, электрабяспека, бяспека на вадзе) май класныя кіраўнікі
2 Правесці анкетаванне з мэтай выяўлення занятасці вучняў у час летніх канікулаў і месца іх знаходжання, па выяўленні жадаючых прайсці аздараўленне ў загарадных лагерах студзень, май нам. дырэктара па ВВР, класныя кіраўнікі, педагог сацыяльны
3 Правесці прафілактычная гутаркі па прадухіленні дзіцячай злачыннасці ва ўсіх узроставых групах. Арганізаваць сустрэчы з участковым інспектарам, работнікамі ІСН і ДАІ май нам. дырэктара па ВВР, сацыяльны педагог
4 Правесці кансультацыйныя гутаркі з бацькамі на тэму «Адказнасць бацькоў і непаўналетніх за правапарушэнні і злачынствы», «Роля бацькоў у арганізацыі правядзення вольнага часу школьнікаў у летні перыяд». Звярнуць увагу на павышэнне ролі і адказнасці бацькоў за паводзіны дзяцей асабліва ў летні нерыяд май нам. дырэктара па ВВР, класныя кіраўнікі
5 Заслухаць справаздачу сацыяльнага педагога аб узаемадзеянні з бацькамі па рэалізацыі Закона РБ «Аб правах дзіцяці» май дырэкцыя,

сацыяльны педагог

6 Правесці кансультацыйную гутарку з бацькамі і вучнямі аб неабходнасці абавязковага выканання пастановы аблвыканкама аб знаходжанні вучняў на вуліцы і ў грамадскіх месцах у вячэрні час. май нам. дырэктара па ВВР, сацыяльны педагог, участковы інспектар
7 Скласці план спартыўных і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў на летні перыяд і графік занятасці стадыёна май настаўнік фіз-ры,

педагог-арганізатар

8 Арганізаваць работу прышкольнага аздараўленчага лагера “Дружба” май, чэрвень дырэкцыя, кл. кіраўнік
9 Правесці актыўную работу па вывучэнні старонак «Чырвонай кнігі» і захаванні расліннага і жывёльнага свету, вывучэнні правіл паводзін на прыродзе чэрвепь-жнівень бібліятэкар,

настаўнікі пачатковых класаў

10 Правесці кансультацыйную работу з вучнямі, настаўнікамі, бацькамі, адказнымі работнікамі ААТ «Шані-аграпрадукт» па арганізацыі працоўнай дзейнасці вучняў у летні перыяд май нам. дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
11 Аказаць дапамогу ў арганізацыі работы вучняў у час «Жатвы — 2022» ў адпаведнасці з юрыдычнымі нормамі. чэрвень-жнівень кл. кіраўнікі, прадстаўнікі ААТ «Шані-аграпрадукт»
12 Аказаць дапамогу работнікам сельскага клуба у падрыхтоўцы выступленняў агітбрыгады на тэму «Хлеб – гэта наша багацце» (Дажынкі — 2022). ліпень-жнівень загадчык клуба,

педагог-арганізатар

13 Скласці прыкладны графік вытворчай практыкі і наладзіць дакладны ўлік яе праходжання чэрвень-жнівень загадчык вучэбна-доследн. участка, лабарант
14 Арганізаваць работу разнаўзроставых атрадаў па месцы жыхарства чэрвень -жнівень педагог-арганізатар
15 Арганізаваць работу атрада «Міласэрнасць» у межах аперацыі «Клопат» на ўвесь летні перыяд чэрвень-жнівень педагог-арганізатар
16 Правесці мерапрыемствы, прысвечаныя юбілейным датам. чэрвень-жнівень педагог-арганізатар,

бібліятэкар

17 Арганізаваць і правесці экскурсіі і паходы (па асобнаму плану) чэрвень-жнівень класныя кіраўнікі
18 Правесці акцыі «Школьны двор», «Квітней, наша веска!», «Чысты лес» чэрвень-жнівень працуючыя настаўнікі
19 Арганізаваць спартыўныя спаборніцтвы паміж старэйшымі вучнямі і моладдзю вёскі чэрвень настаўнік фізкульт. і зд., педагог-рганізатар, сельсавет
Продолжить чтениеПлан летняга адпачынку вучняў на 2021/2022 навучальны год

Кожную суботу разам

У суботні дзень пачаткоўцы праглядзелі і абмеркавалі кінафільм “За бяспечнасць адказваю сам”. Вучні 5 – 7 класаў гулялі ў гульню з элементамі трэнінгу “Школа дарожных навук”. Старшакласнікі прынялі ўдзел у практычным занятку “Бяспека ў час летніх канікул”.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Заданне 2.5 Правесці вывучэнне спажывання электраэнергіі і і цяпла дома. Распрацаваць сямейныя памяткі па рацыянальным выкарыстанні электраэнергіі дома.

На працягу 10 дзён вучні здымалі пказчыкі лічыльнікаў электраэнергіі дома. Вучні вывучылі паспратныя дадзеныя электрапрыбораў і адсачылі прыкладны час працы кожнага электрапрыбора і час карыстання святлом. Пекун Данііл разлічыў расход электраэнергіі на працягу сутак і месяца, а Бабей Ягор склаў энергетычны пашпарт. Вучні правялі аналіз энергаспажывання бытавых прыбораў і на дыяграме пказалі прыкладную параўнальную характарыстыку выкарыстання электраэнергіі.

 Па выніках назірання ўсе вучні стварылі памяткі па беражліваму выкарыстанню электраэнергіі і цяпла ў сваім доме. Кожны з вучняў пазнаёміў з памяткай членаў сваёй сям’і. На працягу яшчэ 10 дзён вучні прадоўжылі даследаванні, выконваючы рэкамендацыіі памятак. Усе прыйшлі да высновы, што пачало назірацца нязначнае памяншэнне спажывання электраэнергіі. На інфармацыйных гадзінах пазнаёмілі вучняў іншых класаў з вынікамі праведзенай работы.

У выніку даследавання былі зроблены вывады, што асноўнымі прычынамі нерацыянальнага выкарыстання электраэнергіі і цяпла ў хатніх умовах з’яўляюцца: электрапрыборы ў рэжыме чакання, выкарыстанне агульнага асвятлення замест кропкавага, выкарыстанне лямп накальвання замест энергазберагальных, непоўная загрузка пральнай машыны, кіпячэнне поўнага чайніка вады замест неабходнай колькасці;


Спіс вучняў

  1. Асавец Яўгеній
  2. Бабей Ягор
  3. Гац Канстанцін
  4. Канюшык Вікторыя
  5. Пекун Данііл
  6. Рамановіч Анастасія
  7. Бульц Наталля
  8. Валюкевіч Вадзім
  9. Кот Яўгеній
  10. Літвіновіч Андрэй
  11. Ляшчынскі Аляксей
  12. Хоміч Анатолій
  13. Краўчук Юлія
  14. Шаламіцкая Паліна
  15. Гойшык Аляксей
  16. Бармута Арцём
  17. Канюшык Аляксей
  18. Каблоў Раман
  19. Курыльчукк Аліна
  20. Рамановіч Юлія
  21. Пекун Сяргей
  22. Батура Ксенія

Вынікі вывучэння спажывання электраэнергіі

Сям’я настаўніцы геаграфіі Граб В.М. – 2 чалавекі  1 мая па 11 мая 2022 года

Сям’я Бабея Ягора – 4 чалавекі. 3 мая – 13 мая 2022 года

Продолжить чтениеЗаданне 2.5 Правесці вывучэнне спажывання электраэнергіі і і цяпла дома. Распрацаваць сямейныя памяткі па рацыянальным выкарыстанні электраэнергіі дома.

Бяспечныя канікулы

У школе праходзіць Тыдзень ведаў Правіл дарожнага руху пад дэвізам: «Бяспечнае лета!» Маленькія пешаходы адпрацоўваюць тэарэтычныя і практычныя навыкі Правіл дарожнага руху.

 

Продолжить чтениеБяспечныя канікулы

Сустрэча з інспектарам ІСН

24 мая адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход, на якім былі разгледжаны пытанні выхавання і бяспекі дзяцей. Перад прысутнымі выступіў інспектар ІСН Пружанскага РАУС Таразевіч Д.С., які нагадаў законным прадстаўнікам аб выкананні бацькоўскіх абавязкаў па доглядзе непаўналетніх падчас летніх канікул, аб неабходнасці выканання правіл дарожнага руху пры руху на веласіпедзе, аб правапарушэннях і злачынствах, якія могуць здзейсніць непаўналетнія, калі знаходзяцца без догляду дарослых.

Продолжить чтениеСустрэча з інспектарам ІСН

Правапарушэнні і пакаранне

Днямі ў школе адбылася сустрэча старшакласнікаў з інспектарам ІСН Пружанскага РАУС Таразевічам Д.С., у ходзе якой школьнікам растлумачылі з якога ўзросту наступае адказнасць непаўналетніх за супрацьпраўныя дзеянні.

Продолжить чтениеПравапарушэнні і пакаранне

Кожную суботу разам

Дрэннае надвор’е ў суботні дзень не перашкодзіла вучням пачатковых класаў здзейсніць вандроўку ў зялёнае царства роднага краю — лес. Падчас завочнай экскурсіі “Лес поўны цудаў” дзеці ўспомнілі ўсіх насельнікаў прыроднага згуртавання, пазнаёміліся з рэдкімі відамі раслін і жывёл, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, успомнілі правілы наведвання лесу.

 

Продолжить чтениеКожную суботу разам