Беларусь памятае
Вучні і работнікі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Герой маёй сям’і». #Беларусьпомнит
Вучні і работнікі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Герой маёй сям’і». #Беларусьпомнит
7 мая пачаткоўцы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Мая сям’я”. Вучні сярэдняга звяна спаборнічалі ў гульнёвай праграме “Сям’я пачынаецца з Я”. Конкурсная праграма“Калі ёсць сям’я – значыць, шчаслівы Я” сабрала вучняў 8, 9 класаў.
З мэтай захавання гістарычнай памяці і вывучэння дакументальнай спадчыны, сямейных архіваў вучні і работнікі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Герой маёй сям’і». #Беларусьпомнит
6 мая на пярэдадні Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які ў гэтым годзе выпадае на 8 мая, у ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прайшла ўрачыстая лінейка. Падчас правядзення мерапрыемства школьнікі ўзгадалі гісторыю ўзнікнення дзяржаўнай сімволікі, звярнулі яшчэ раз увагу на тое, што сімвалы Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя якасці нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця.
У школе праходзіць актыўная падрыхтоўка да святкавання 77-ай гадавіны Вялікай Перамогі савецкіх воінаў у Вялікай Айчыннай вайне.
Члены ГА «БРСМ» ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» далучыліся да фотаконкурсу «Сцяг Перамогі, радасці сцяг».#гэтамойсцяг
Заданне рэспубліканскага праекта «Тимуровцы.by» за красавік выканана. Цімураўцы ўстановы сумесна з педагогам-арганізатарам арганізавалі «Сустрэчу на ўсе 100!» Для вучняў была арганізавана сустрэча з настаўнікам працы Астапюк А.А., якая пазнаёміла з відамі сувенірнай рукадзельнай прадукцыі. Разам з настаўнікам школьнікі вырабілі талісман піянерскай арганізацыі рысяня Аганёк.