Вярнуліся з узнагародамі
З вясенняга першынства па лёгкай атлетыцы нашы вучні вярнуліся са шматлікімі граматамі. Тры першыя месцы ў кіданні дыска, мяча і ядра заваяваў вучань 7 класа Хоміч Анатолій. Два першых месцы ў бегу ў яго аднакласніка Літвіновіча Андрэя. Грамату за першае і другое месцы ў бегу атрымала вучаніца 11 класа Бульц Дар’я. Кавальчук Мікіта і Куртава Аліна з 11 класа былі адзначаны ў кіданні дыска. Канюшык Аляксей, вучань 8 класа, стаў прызёрам у бегу на 3000м. Віншуем рабят і трэнераў з чарговым паспяховым выступленнем!
Гуляем разам
Акцябраты піянерскай дружыны імя Марата Казея працягваюць удзел ў Рэспубліканскай квэст-гульні з QR-кодамі «Палескія Рабінзоны». Удзельнікі каманды «Вясёлыя рабяты» паспяхова пераадолелі маршрут 7 «Береги свою планету, ведь другой на свете нет!». На некаторы час яны пераўтварыліся ў эколагаў, якія прайшлі ўсе прапанаваныя этапы.#полесскиеробинзоны
Мы — за мір на зямлі!
З мэтай развіцця патрыятызму, пачуцця спагады да болю савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны для вучняў 6-8 класаў прайшоў урок Памяці «Нам гэты мір наканавана берагчы». Акцэнт быў зроблены на знаёмстве дзяцей з ходам і вынікамі аперацыі «Баграціён», якая прынесла Беларусі свабоду і вызваленне ад ворага. Усе былі аднолькавыя ў меркаванні, што вайна нам не патрэбна, гэта жах, здзекі і пакуты.
Каханне і подзвіг
Пад такой назвай у школе прайшла гадзіна памяці, падчас якой школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй кахання Зінаіды Тусналобавай і Іосіфа Марчанкі. Вучні з цікавасцю слухалі гісторыі ваенных подзвігаў герояў Вялікай Айчыннай вайны. Вельмі ўразіў слухачоў аповед кіраўніка ваенна-патрыятычнага выхавання аб подзвігах медыцынскай сястры, якая выратавала на полі бою 123 савецкіх воінаў. За гераізм і мужнасць З. Тусналобавай было прысвоена ганаровае званне Героя Савецкага Саюза.
Наша моладзь павінна браць прыклад з такіх герояў як Зінаіда Тусналобава.
Кожную суботу разам
Набліжаецца свята 9 мая. Вучні школы ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, прысвечаных 77-й гадавіне з Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. З гэтай нагоды ў суботні дзень школьнікі прынялі ўдзел у спартыўным марафоне “77-й гадавіне Перамогі прысвячаем”, завочнай экскурсіі “Помнікі героям вайны”, літаратурнай кампазіцыі “Дарогамі вайны”, відэалекторыі “Уся праўда пра блакаду Ленінграда”, акцыі “Памяць жыве”.
Кожную суботу разам
Дзень алімпійца сабраў у школе пачаткоўцаў для ўдзелу ў інтэрактыўнай гульні “Талісманы алімпійскага руху”. Вучні сярэдняга звяна змагаліся за перамогу ў інтэлектуальным конкурсе “Алімпійскі эрудыт”. У праглядзе і актыўным абмеркаванні відэафільма “З гісторыі Алімпійскіх гульняў” прынялі ўдзел вучні 8, 9 класаў. 13 вучняў школы ўдзельнічалі ў раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы.
Экалогія і чалавек
Бульц Наталля, Курыльчук Аліна, Батура Ксенія, Ніпарка Ганна і Бульц Дар’я занялі 3 месца ў дыстанцыйным абласным конкурсе «Дзень экалагічных ведаў», у якім прынялі ўдзел 1 150 вучняў у складзе 234 каманд з 230 устаноў адукацыі вобласці. Віншуем!!!
Забыццю не падлягае
У рамках абласной патрыятычнай акцыі ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» кіраўніком ваенна-патрыятычнага выхавання праведзена дыялогавая пляцоўка з удзелам начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама Момліка Аляксандра Канстанцінавіча. Падчас сустрэчы ўдзельнікі актыўна абмеркавалі інфармацыйныя матэрыялы аб даследаваннях малавядомых падзей і фактаў гісторыі свайго населенага пункта перыяду Вялікай Айчыннай вайны, аб даследаваннях Генеральнай пракуратурай крымінальнай справы па фактах здзяйснення нацыстамі генацыду беларускага народа, якая была ўзбуджана ў красавіку 2021 года, падзяліліся ўражаннямі аб важнасці праведзенай работы па даследаванні лёсаў землякоў — удзельнікаў, відавочцаў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, успомнілі гістарычныя звесткі аб дзейнасці партызанскіх атрадаў і падпольных груп на тэрыторыі Пружанскага раёна, выказалі свае меркаванні аб важнасці правядзення работы па захаванні гістарычнай праўды пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны з мэтай недапушчэння скажэння фактаў.
У школе пачалася серыя пробных экзаменаў
Навыкі здачы білетаў на пробных іспытах не толькі павышаюць эфектыўнасць падрыхтоўкі навучэнцаў, але і спрыяюць развіццю навыкаў разумовай працы, уменню мабілізаваць сябе ў вырашальнай сітуацыі, валодаць уласнымі эмоцыямі. Рабяты паспяхова здалі першы пробны экзамен па працоўным навучанні.