Экалогія і мы

27 красавіка вучні пачатковай школы былі запрошаны для прагляду і абмеркавання кіналекторыя «Экалагічныя праблемы ХХІ стагоддзя», падчас якога яны яшчэ раз успомнілі правілы паводзін у прыродзе, пазнаёміліся з правіламі захавання і эканоміі прыродных рэсурсаў.

Продолжить чтениеЭкалогія і мы

Песняры зямлі беларускай

Літаратурнае падарожжа «Без іх імёнаў я Беларусь не ўяўляю», прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа, прайшло ў 3 класе. Падчас вандроўкі пачаткоўцы даведаліся аб двух самабытных і вельмі розных мастаках беларускага слова, пазнаёміліся з самымі яскравымі момантамі жыцця, творчасці і сяброўства літаратурных класікаў, апынуліся на іх малой радзіме, пачыталі вершы.

Продолжить чтениеПесняры зямлі беларускай

Падтрымаем птушак

Каблоў Раман, вучань 8 класа, узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені ў абласным конкурсе «У аб’ектыве птушкі»  ў рамках абласной акцыі «Падтрымаем птушак» у намінацыі «На маёй кармушцы». Васьмікласніцы Курыльчук Аліна і Рамановіч Юлія ўзнагароджаны дыпломам за актыўны ўдзел у намінацыі «Корм зімой, песня вясной». (Кіраўнік Граб В.М.)

Продолжить чтениеПадтрымаем птушак

І плача Чарнобыль

26 красавіка 1986 года стала чорнай датай для мільёнаў людзей і соцень тысяч сем’яў, якія адчулі на сабе наступствы аварыі. Трагедыя пакінула незагойную рану і на беларускай зямлі.

У рамках рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў «Чарнобыль. Захоўваючы памяць…» кіраўніком ваенна-патрыятычнага выхавання праведзена лінейка-рэквіем, прымеркаваная да 36-ай гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

 

Продолжить чтениеІ плача Чарнобыль

Чарнобыль… Адно толькі слова

У рамках рэспубліканскай дэкады грамадска-патрыятычных спраў «Чарнобыль. Захоўваючы памяць» ва ўсіх класах установы прайшлі інфармацыйныя гадзіны, падчас якіх вучні ўспомнілі ўсіх, хто самааддана змагаўся з агнём ад выбуху, спрабуючы такой цаной змякчыць вынікі трагедыі, хто, не шкадуючы жыцця і здароўя, стаў на барацьбу з радыяцыйнай стыхіяй.

Продолжить чтениеЧарнобыль… Адно толькі слова

Заданне 2.4. Выканаць план і правесці маныторынг эфектыўнасці дзеянняў па энергазберажэнні ва ўстанове адукацыі

На занятках гуртка “Юны біёлаг” правялі аналіз сітуацыі па эфектыўнасці энергіі ва ўстанове адукацыі і склалі план дзеянняў па зберажэнні цяпла і электраэнергіі. Абмеркавалі магчымыя спосабы эканоміі энергіі, распрацавалі і склалі план па эканоміі спажывання энергіі ва ўстанове адукацыі. План быў даведзены да ведама педагогаў і быў размешчаны на стэндзе.

Спіс вучняў

  1. Бармута Арцём
  2. Каблоў Раман
  3. Канюшык Аляксей
  4. Курыльчук Аліна
  5. Пекун Сяргей
  6. Рамановіч Юлія

План мерапрыемстваў па эканоміі электраэнергіі ў ДУА “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма”

Продолжить чтениеЗаданне 2.4. Выканаць план і правесці маныторынг эфектыўнасці дзеянняў па энергазберажэнні ва ўстанове адукацыі

Кожную суботу разам

Гульня-падарожжа “Я – гаспадар” сабрала пачаткоўцаў у цікавую вандроўку. Удзел у працоўным дэсанце “Чысціня і прыгажосць вакол нас” прынялі вучні сярэдняга звяна. Экалагічная акцыя “Быць гаспадаром не проста” сабрала вучняў 11 класа. Спартсмены школы ўдзельнічалі ў спаборніцтвах па плаванні.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Аб правах па парадку

З 18 па 23 красавіка ў школе прайшоў тыдзень прававых ведаў. У ходзе мерапрыемстваў. У ходзе праведзеных мерапрыемстваў  дзеці паглыбілі свае веды аб правах чалавека, каштоўнасцях чалавечага жыцця, развілі  навыкі  правамерных паводзін, адказнасць за свае паводзіны на аснове ведаў сваіх правоў і абавязкаў.

Усе школьнікі прынялі актыўны ўдзел у практычных занятках, гульнях, дыскусіях, тэматычных інфармацыйных гадзінах. Тыдзень прававых ведаў быў змястоўны і выніковы. Вучні набылі вопыт, які ім неабходны ў сацыяльна значнай дзейнасці ў цяперашнім і будучым жыцці.

 

Продолжить чтениеАб правах па парадку

Сустрэчы ў школе

У рамках тыдня прававых ведаў адбылася сустрэча інспектара ІСН Таразевіча Д.С. з вучнямі 9, 11 класаў на тэму «Адміністратыўная і крымінальная адказнасць за здзяйсненне правапарушэнняў і злачынстваў, у тым ліку крадзяжоў».

Продолжить чтениеСустрэчы ў школе