Заданне 1.7. Зрабіць і размясціць кармушкі для птушак, арганізаваць рэгулярную падкормку
Вучні школы зрабілі і размясцілі кармушкі для птушак і арганізавалі рэгулярную падкормку. Вучаніцы 8 класа саставілі справаздачу аб колькасці і разнастайнасці птушак, якія прылятаюць на нашы кармушкі. Інфармацыю аб разнастайнасці птушак занеслі ў базу данных базу данных florafauna.by.
У выкананні дадзенага задання прымалі ўсе вучні школы.
Памятаць, каб не забыць
Дзень Перамогі – свяшчэнная дата для ўсіх нас. Асаблівае гучанне яна набывае ў Год гістарычнай памяці. Для вучняў 6 – 11 класаў нашай школы прайшлі ўрокі Памяці “Нам гэты мір наканавана берагчы”, прымеркаваныя да 77-й гадавіны Вялікай Перамогі. Гасцямі мерапрыемства сталі прадстаўнікі райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, сельвыканкама. Асаблівую цікавасць вучняў выклікалі выступленні намесніка старшыні Пружанскага райвыканкама Ханавец С.М., старшыні Шаняўскога сельсавета Лапукі С.І., дэпутата раённага Савета дэпутатаў Ярмашэвіч А.М., якія не толькі расказалі аб шматлікіх фактах генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але і падзяліліся з вучнямі гісторыямі сваіх родных і землякоў, якія ваявалі супраць фашызму. Вучні яшчэ раз перагарнулі старонкі гісторыі вайны, паразважалі аб важнасці захавання гістарычнай памяці. Навучэнцы адзначылі ўклад у Перамогу беларускага народа, не засталіся абыякавыя да страшнай трагедыі знішчэння мірнага насельніцтва.
Нам этот мир завещано беречь
Пад такой назвай у 5 класе прайшла класная гадзіна, на якой прысутнічала дырэктар школы Ярашэвіч Алена Мікалаеўна. Падчас сустрэчы яна расказала аб баявым шляху і ўзнагародах свайго дзядулі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. З вялікім задавальненнем дзеці слухалі аповед і разглядвалі медалі і ордэны.
Віншуем!
Літвіновіча Андрэя, які заняў 1 месца ў Адкрытым кубку Брэсцкай вобласці па легкаатлетычным кросе і ХVIII Палескім легкаатлетычным кросе на прызы майстра спорту міжнароднага класа Уладзіміра Цямчыка.
Дыплом удзельніка раённага этапу рэспубліканскага конкурсу «Лідар — 2022» атрымала Батура Ксенія.
Заданне 4.5. Правесці вывучэнне састава і колькасці адходаў, якія ўтварыліся ў хатніх умовах. Распрацаваць сямейныя памяткі па мінімізацыі адходаў, якія ўтвараюцца ў хатніх умовах, рэкамендацыі па іх раздзельным збору і здачы
Усе вучні школы , а таксама настаўнікі правялі даследаванне колькасці адходаў шляхам узважвання і матэматычных разлікаў. 39 сем’яў прынялі ўдзел у эксперыменце. У кожным з іх смецце было старанна сартавана і збіралася ў розных мяшках/скрынках: паперы (газеты, часопісы, упакоўка, каробкі); харчовыя адходы (ачысткі, шкарлупа яек, косці, рэшткі прадуктаў харчавання); шкло (банкі, бутэлькі, кераміка); пластык (упакоўка, бутэлькі, пакеты. сумкі); металічныя (банкі, алюмініевыя банкі); іншыя адходы (адзенне, цацкі, гума, драўніна).
Узважванне праводзілася кожны вечар на працягу тыдня. Усе дадзеныя былі ўведзены ў табліцы.
Эксперымент “Колькасць і віды адходаў, якія ўтвараюцца ў хатніх умовах (39 сямей)
Віды адходаў | Колькасць адходаў за дзень, гр. | Колькасць адходаў за Количество 5 дзён, гр. |
Папера | 18 211 | 91 055 |
Харчовыя адходы | 142 105 | 710 525 |
Пласмаса | 15 623 | 78 115 |
Метал | 14 255 | 71 275 |
Шкло | 20 341 | 101 705 |
Іншыя адходы | 6 782 | 33 910 |
Агульны лік смецця | 217 317 | 1 086 585 |
Такім чынам, агульная колькасць адходаў 39 сем’яў у дзень складае 217 317 гр.. За 5 дзён — 1 086 585 гр. Асноўная частка адходаў, якія ўтвараюцца дома, прызначана для харчовых адходаў, потым ідзе шкло. Пластык у аб’ёме займае шмат месца, але ў вазе саступае іншым хатнім адходам
Распрацоўка сямейных памятак па мінімізацыі адходаў, якія ўтвараюцца ў хатніх умовах, рэкамендацыі па іх раздзельнаму збору і здачы.
Зыходзячы з даследаванняў, вучні і настаўнікі нашай школы прапанавалі саветы па раздзельным зборы смецця і саставілі памятку.
Памятка по минимизации отходов, образующихся в домашних условиях
- Подготовьте место для раздельного сбора отходов и начните сортировать их – раздельно собранные отходы – это не мусор, а вторичное сырье.
- Макулатуру, стекло, изделия из пластика и полиэтилена, текстиль, металл сдавайте в приёмно-заготовительные пункты.
- Не выбрасывайте использованные батарейки, а сдавайте в специализированные контейнеры.
- Покупая товары в магазине, отдавайте предпочтение бумажной упаковке.
- Выбирайте товары и упаковку, которые подлежат переработке.
- Покупайте напитки в стеклянной таре, которую можно использовать много раз, сдать в магазин.
- Старайтесь не покупать одноразовых предметов — бритв, зажигалок, бумажных стаканов, тарелок и салфеток.
- Ненужные одежду и обувь отдавайте тем, кто в этом нуждается.
- Найдите новое применение для старых вещей.
- Не выбрасывайте мусор куда попало, а отнесите в специальное место сбора мусора
- Для уменьшения массы пищевых отходов используйте часть бытовых отходов на корм домашним животным или как удобрения для комнатных цветов.
- Используйте многоразовую сумку для покупок, тем самым вы сократите приобретение полиэтиленовых пакетов.
- Собирайте и сдавайте макулатуру в школу.
Советуйте так поступать другим.
Аперацыя «Абеліскі»
Старшакласнікі прынялі ўдзел у аперацыі і добраўпарадкавалі тэрыторыі каля помнікаў на месцы гібелі генерала Бахарава, на месцы дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава, у памятнага знака на радзіме Р.Р. Шырмы.
Віншуем!
Вучаніца 8 класа Курыльчук Аліна адзначана дыпломам ІІ ступені на раённым этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове.