Віншуем!
У абласным этапе выставы дзіцячай творчасці «Усе дзеці таленавітыя» ў намінацыі «Сюжэтная кампазіцыя на тэму казкі» пераможцам стала вучаніца 11 класа Куртава Аліна (кіраўнік Семянчук В.М.)
Да ўвагі!
З 25 сакавіка па 3 красавіка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ДАІ праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя па папярэджанню дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам мотатранспарту.
Кожную суботу разам
У дзень юнага чытальніка пачаткоўцы прынялі ўдзел у літаратурнай гульні “Вместе весело читать”. Эрудыцыён “Літаратурны рынг” сабраў вучняў сярэдняга звяна. Вучні 8, 9 класаў спаборнічалі ў інтэрактыўнай гульні “Падарожжа па краіне вершаў”.
Лідары ГА «БРПА» прынялі ўдзел у раённай школе піянерскага актыву «Майстар ідэй».
У кожнага часу свае героі
Пад такой назвай прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу, у якім у намінацыі «Відэаролік» работа вучаніцы 11 класа Ніпарка Ганны адзначана дыпломам ІІ ступені (кіраўнік Семянчук В.М.)
Памяць і боль Пружаншчыны
Вучні ўстановы наведалі помнік спаленым вёскам Пружаншчыны. Кіраўнік па ваенна-патрыятычных выхаванні Арабей А.Я. расказала вучням аб зверствах фашыстаў у гады вайны на тэрыторыі раёна. 57 вогненных шрамаў засталося на целе Пружанскага раёна, 57 спаленых вёсак, 6 з якіх так і не адрадзіліся. Аб гэтым трэба памятаць!
Мы — за мір!
24 сакавіка для пачаткоўцаў прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна «Кожны з нас у адказе за мір на вялікай планеце». Падчас мерапрыемстваў вучні даведаліся аб тым, што наша краіна робіць усё магчымае для вырашэння канфліктаў мірным шляхам, што беларусы разумеюць, што захаванне міру на Зямлі можа быць дасягнута толькі ў выніку асабістай пазіцыі кожнага чалавека, які асэнсоўвае сваю адказнасць за захаванне спакою.
Жыві і памятай!
23 сакавіка вучні старшых класаў наведалі ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” выставу “Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах раследавання” і выставу работ Машэ Бернштэйна “Дзіцячы погляд з вечнасці”, прымеркаваныя да Году гістарычнай памяці. Акрамя гэтага для вучняў была праведзена аглядавая экскурсія па музеі. Старшакласнікаў зацікавіла выстава работ народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мікалая Тарасюка, творчая спадчына якога вядома далёка за межамі Пружаншчыны. Вучні атрымалі шмат каштоўнай інфармацыі пра вясковыя прылады працы і побыту, іх значэння і выкарыстання.