План работы педагога сацыяльнага на асеннія канікулы
31.10 — 07.11
№п/п | Дата | Час/ месца правядзення | Мерапрыемствы | Удзельнікі
(клас) |
1 | 01.11 – 07.11 | Прафілактычная акцыя “Карысныя канікулы” | 1 – 9,11 класы | |
2 | 01.11 – 07.11 | Акцыя “Падлетак” | 1 – 9,11 класы | |
3 | 01.11 | 13.00 | Кансультацыя для педагогаў “Работа з рознымі катэгорыямі сямей” | Настаўнікі |
4 | 02.11 | 12.00
каб.№8 |
Інтэрактыўны занятак “У моцнай дружбе наша сіла. Дружбе слава і хвала” | 5 – 6 класы |
5 | 03.11 | — | Кансультацыі для бацькоў “Дзіцячыя крадзяжы: як не дапусціць іх”, “Аб адказнасці бацькоў за ўхіленне ад сваіх абавязкаў па выхаванні дзяцей” | Бацькі |
6 | 05.11 | 10.00
каб.№11 |
Час асветы “Прававая адказнасць непаўналетніх за здзяйсненне правапарушэння” (новае ў КоАП) | 8 – 9 класы |
7 | 06.11 | 13.00
каб.№7 |
Кансультацыя “Наладжванне сяброўскіх адносін з аднакласнікамі”, “Адаптацыя дзяцей у новым асяроддзі” | 5 – 9 класы |
Лепш папярэдзіць
Прафілактычную гутарку з вучнямі школы правёў інспектар ІСН Таразевіч Д.С.
Мастацтва быць маці
Пад такою назвай у школе прайшла гадзіна разважання, прысвечаная Дню маці. Падчас правядзення мерапрыемства старшакласнікі мелі магчымасць паразважаць над пытаннем: ці цяжка быць маці?
Што такое інклюзія і чаму гэта важна
У рамках кампаній «Проста дзеці» і «Проста дзеці ў школе» ва ўстанове прайшла пазнавальная гадзіна, мэтай правядзення якой стала знаёмства вучняў з паняццем «інваліднасць», з прынцыпамі інклюзіўнага асяроддзя, са спосабамі яго стварэння ў школе.
Аперацыя «Чысты лес»
Старшакласнікі пад кіраўніцтвам ляснічага Шыпуля І.У і лесніка Вайцяховіча М.В. прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Чысты лес» і навялі парадак у лясным масіве аграгарадка Шані. #ЧистыйЛес2021
Кожную суботу разам
Спартыўныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы сабралі вучняў школы ў дзень здароўя. Бег на розныя дыстанцыі, скачкі ў даўжыню, падцягванне на перакладзіне, кіданне ядра вызначылі лепшых сярод удзельнікаў.
Таксама ў гэты дзень пачаткоўцы прынялі ўдзел у квэст-гульні “Спартыўны экспрэс”. Вучні 5 — 9 класаў змагаліся ў конкурсе-гульні “Дзяўчынкі-гаспадынькі”. Сюрпрыз-віншаванне “Нет её добрей и милей для любого из детей” падрыхтавалі члены атрада “Міласэрнасць” для шматдзетных маці.
Докажем знанием, талантом, что слово нам дано не зря!
З 4 па 9 кастрычніка ў школе прайшоў тыдзень рускай мовы і літаратуры. Вучні школы мелі магчымасць прыняць удзел у конкурсах, віктарынах, падарожжах, разнастайных гульнях. Пачаткоўцы складалі цудоўныя вершы любімым літарам. Вучні 5 — 6 класаў удзельнічалі ў незвычайным падарожжы па старонках былін, казак, легенд і паданняў. Старшакласнікі датыкнуліся да пранікнёнай паэзіі кахання. Падчас правядзення тыдня ўсе навучэнцы прадэманстравалі добрыя веды па рускай мове і літаратуры, змаглі раскрыць і рэалізаваць свае здольнасці.