Кожную суботу разам
У суботні дзень пачаткоўцы прынялі ўдзел у пасяджэнні дапытлівых “Шкодныя звычкі нам не сястрычкі”. Вучні сярэдняга звяна былі запрошаны на прагляд і абмеркаванне кіналекторыя “Минздрав предупреждает!” (па прафілактыцы курэння). Вучні 8, 9 класаў стварылі калаж «Спорт – альтэрнатыва шкодным звычкам».
Задание 1.13. Наведаць і сабраць інфармацыю аб бліжэйшай да ўстановы адукацыі асабліва ахоўваемай прыроднай тэрыторыі
Вучні 7-9 класаў школы наведалі і сабралі інфармацыю аб батанічным помніку прыроды мясцовага значэння “Парк горада Пружаны”, які з’яўляецца бліжэйшай да ўстановы адукацыі асабліва ахоўваемай прыроднай тэрыторыяй.
Батура Ксенія і Міранюк Анастасія аформілі карта-схему помніка прыроды мясцовага значэння з кароткім апісаннем унікальнасці тэрыторыі і растлумачылі вучням малодшых класаў, чаму дадзеная тэрыторыя ахоўваецца дзяржавай. Побач з карта-схемай размясцілі выявы дзікіх жывёл і дзікарослых раслін, якія ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
О ботаническом памятнике природы местного значения «Парк города Пружаны»
Піянер заўсёды першы
Піянеры ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» не любяць сядзець на месцы. Сення яны прынялі эстафету ў акцябрат і паўдзельнічалі ў інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі КВІЗ». Рабяты паказалі добрыя ўменні ў знаходжанні выйсця са складаных сітуацый. #пионерскийквиз
Акцябраты працягнулі ўдзел у рэспубліканскай квэст-гульні з QR-кодамі «Палескія рабінзоны». Удзельнікі каманды «Вясёлыя рабяты» паспяхова пераадолелі маршрут №2 «Смекалка». #полесскиеробинзоны
Заданне 1.8. Стварыць і размясціць на тэрыторыі ўстановы адукацыі шпакоўні
Вучні 5-7 класаў зрабілі і размясцілі на тэрыторыі ўстановы адукацыі шпакоўні. А таксама саставілі справаздачу і размясцілі іх на картасхеме ўстановы адукацыі.
Спіс вучняў
- Варажбіцкі Інакенцій
- Гац Кацярына
- Крысевіч Юлія
- Пераедзенка Аляксандр
- Асавец Яўгеній
- Бабей Ягор
- Гац Канстанцін
- Канюшык Вікторыя
- Пекун Данііл
- Рамановіч Анастасія
- Бульц Наталля
- Валюкевіч Вадзім
- Кот Яўгеній
- Краўчук Юлія
- Літвіновіч Андрэй
- Ляшчынскі Аляксей
- Хоміч Анатолій
- Шаламіцкая Паліна
Кожную суботу разам
20 лістапада пачаткоўцы ўдзельнічалі ў творчай майстэрні “Зімовая фантазія”. Вучні сярэдняга звяна займаліся калектыўна-творчай справай “Зімовая мазаіка”. Вучні 8, 9 класаў наведалі гадзіну творчых ідэй “Навагодні дэкор сваімі рукамі”.
Быць паэтам — то не вельмі лёгка…
Традыцыйным ў нашай школе стала правядзенне Засімаўскіх дзён. З 15 па 20 лістапада для школьнікаў праводзіліся мерапрыемствы, звязаныя з жыццём і творчасцю выдатнага літаратара, паэта-земляка, чалавека-змагара, імя якога носіць наша школа, Міколы Засіма.
Таксама на гэтым тыдні стартаваў літаратурны марафон «ЧЫТАЕМ ЗАСІМА», удзел у якім можа прыняць кожны жадаючы. Далучайцеся!
Памяць аб Міколе Засіме не гасне з гадамі
19 лістапада — дзень нараджэння славутага паэта-земляка Міколы Засіма. У гэты дзень вучні школы былі запрошаны педагогам-арганізатарам на літаратурную гадзіну, прысвечаную жыццю і творчасці знакамітага паэта. Школьнікі ўзгадвалі цікавыя моманты творчасці літаратара, знаёміліся з малавядомымі старонкамі яго лёсу, дэкламавалі вершы.