Яшчэ раз пра здароўе

На канікулах вучні школы прымаюць актыўны ўдзел у разнастайных мерапрыемствах. Падчас правядзення калектыўна творчай справы «Шкодныя звычкі нам не сябры» яны выпусцілі лістоўкі, якія заклікаюць усіх пазбавіцца ад шкодных звычак, калі такія ёсць, і весці здаровы лад жыцця.

Продолжить чтениеЯшчэ раз пра здароўе

Адпачываем з карысцю

4 лістапада вучні 5 — 7 класаў наведалі горад над Бугам. Рабяты адправіліся ў Брэсцкую крэпасць, пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, здзейснілі экскурсію па тэрыторыі. Пасля адправіліся ў Музей чыгуначнай тэхнікі. Там дзеці ўбачылі рарытэтныя экзэмпляры беларускай чыгуначнай тэхнікі і нават мелі магчымасць адчуць сябе сапраўднымі машыністамі. Завяршылася падарожжа па горадзе Брэсце паходам у абласны краязнаўчы музей, дзе рабяты даведаліся шмат цікавых фактаў аб гісторыі роднай вобласці.

 

Продолжить чтениеАдпачываем з карысцю

У лагеры «Дружба» жывём весела і дружна. Дзень чацвёрты

Прагляды відэафільмаў, прысвечаных юбілею Белавежскай пушчы, спартыўныя спаборніцтвы і інтэлектуальныя гульні, прагулкі і гульні на свежым паветры прывабліваюць выхаванцаў прышкольнага лагера.

Продолжить чтениеУ лагеры «Дружба» жывём весела і дружна. Дзень чацвёрты

Канікулы — лепшы час для экскурсій і паходаў

3 лістапада група навучэнцаў старшых класаў Шаняўской СШ імя Міколы Засіма наведала г. Брэст. Самым яскравым момантам паездкі стала наведванне Брэсцкай крэпасці. Рабяты з непадробнай цікавасцю слухалі аповед экскурсавода аб гераічнай абароне Цытадэлі. Памяць яе абаронцаў ушанавалі хвілінай маўчання ля Вечнага агню. Пазнавальным было наведванне музея выратаваных каштоўнасцей, дзе вучні ўбачылі мноства экспанатаў, якія з’яўляюцца нацыянальным здабыткам нашай краіны.

Продолжить чтениеКанікулы — лепшы час для экскурсій і паходаў

У лагеры «Дружба» жывём весела і дружна. Дзень трэці

Шмат мерапрыемстваў ў лагеры прысвечана спартыўнай тэматыцы і здароваму ладу жыцця. Выхаванцы з задавальненнем прымаюць удзел у спартыўных гульнях «Спартыўны круіз», «Вялікі мяч», «Я здаровым быць хачу», «Забі гол!», удзельнічаюць у разнастайных акцыях, конкурсах малюнкаў, бібліятэчных акцыях і проста адпачываюць.

 

Продолжить чтениеУ лагеры «Дружба» жывём весела і дружна. Дзень трэці

Адпачываем разам

Вучні 11 класа разам са сваім класным кіраўніком Семянчук В.М. здзейснілі экскурсію ў лес каля аграгарадка Шані, дзе добра адпачылі. А што можа быць лепш адпачынку ў лесе?

Продолжить чтениеАдпачываем разам

У моцнай дружбе наша сіла

Пад такой назвай для школьнікаў прайшла інтэрактыўная гульня, якая дапамагла вучням паказаць добрыя веды, раскрыць свае творчыя здольнасці, уменне працаваць разам  і проста атрымаць добры настрой.

Продолжить чтениеУ моцнай дружбе наша сіла

З навукай у будучае

Вучаніца 11 класа Ніпарка Ганна прыняла ўдзел у раённай анлайн-канферэнцыі вучэбна-даследчых работ. У секцыі «Замежныя мовы» яна прадставіла работу па тэме» Кампаненты-фітонімы як адлюстраванне нацыянальна-культурнай асаблівасці нямецкай фразеалогіі» (кіраўнік Жырыкава Н.І.).

Чакаем вынікаў!

 

Продолжить чтениеЗ навукай у будучае

У лагеры «Дружба» жывём весела і дружна. Дзень другі

Выхаванцы аздараўленчага лагера «Дружба» з цікавасцю ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, прысвечаных Году народнага адзінства, конкурсах вырабаў на тэму восені, з задавальненнем спаборнічаюць ў інтэлектуальных гульнях, праглядваюць відэафільмы аб славутых спартсменах Брэстчыны, вывучаюць азбуку правілаў дарожнага руху.

Продолжить чтениеУ лагеры «Дружба» жывём весела і дружна. Дзень другі

У лагеры «Дружба» жывём весела і дружна. Дзень першы

Спартыўныя гульні і спартландыі, пазнавальныя праграмы і гадзіны зносін на тэму здароўя сабралі выхаванцаў аздараўленчага лагера ў першы дзень канікул. Гадзіна памяці «Мы памятаем і імі ганарымся», гульня-віктарына «Падарожжа па гарадах Беларусі», пазнавальная гадзіна «Іх імёнамі названы вуліцы Пружан» далі магчымасць дзецям акунуцца ў свет гісторыі роднага краю.

Продолжить чтениеУ лагеры «Дружба» жывём весела і дружна. Дзень першы