Кожную суботу разам

У суботу, 30 кастрычніка, пачаткоўцы прынялі ўдзел у гадзіне творчасці “Шаняўскія замалёўкі”. Вучні 5 — 6 класаў стваралі відэа- фотарэпартаж “Мая родная вёсачка”. Вучні 7 — 9 класаў адправіліся ў падарожжа, наведаўшы віртуальную экскурсію “Я вырас тут, і край мне гэты мілы”.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Прыгажэй стане Брэстчына мая

Члены атрада «Выток» узнагароджаны дыпломам ІІ ступені за ўдзел у абласным этапе агляду-конкурсу «Прыгажэй стане Брэстчына мая» ў намінацыі «Давайце будзем памятаць усіх салдат» (кіраўнік Граб В. М.)

ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» адзначана дыпломам Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за актыўны ўдзел у аглядзе-конкурсе.

Віншуем!

 

Продолжить чтениеПрыгажэй стане Брэстчына мая

Сярод лепшых у вобласці

У абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Юны натураліст» ў намінацыі «Фіта-Арт» мініяцюра на талерцы «Добра ў вёсцы летам» Бульц Дар’і адзначана дыпломам 3 ступені.

 

Продолжить чтениеСярод лепшых у вобласці

23 кастрычніка ў школе прайшоў педагагічны кансіліум «Стварэнне камфортнага адукацыйнага асяроддзя — умова паспяховай адаптацыі вучняў», на якім педагогі абмеркавалі працэс адаптацыі вучняў 5 класа да навучання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі і выпрацавалі рэкамендацыі па рабоце з вучнямі ў адаптацыйны перыяд.

 

 

Продолжить чтение

Працуюць грамадскія аб’яднанні

Члены валанцёрскага атрада «Выток» арганізавалі сустрэчу з піянерамі атрада «Доброделы» і расказалі дзецям аб валанцёрскім руху ў Беларусі. #тимуровцы_by@brpo.by

Каманда «Вясёлыя рабяты» піянерскай дружыны імя Марата Казея, ўдзельнік рэспубліканскай квэст-гульні  #полесскиеробинзоны,  гатовая да прыгод і новых адкрыццяў. @brpo.by

Продолжить чтениеПрацуюць грамадскія аб’яднанні

Галоўнае — чысціня і парадак

26 кастрычніка вучні і настаўнікі школы прынялі актыўны ўдзел у працоўным дэсанце. Падчас правядзення мерапрыемства быў навядзены парадак на прышкольнай тэрыторыі і ў школьным садзе. Зладжаная праца ўсяго калектыву выклікала добры настрой і шмат станоўчых эмоцый.

Продолжить чтениеГалоўнае — чысціня і парадак

Напярэдадні асенніх канікул з 30 кастрычніка па 7 лістапада ў Беларусі стартуе прафілактычная акцыя «Бяспечныя канікулы!»

Продолжить чтениеНапярэдадні асенніх канікул з 30 кастрычніка па 7 лістапада ў Беларусі стартуе прафілактычная акцыя «Бяспечныя канікулы!»

Кожную суботу разам

У суботні дзень пачаткоўцы былі запрошаны ў гульнёвы падворак “Фестываль беларускай гульні” У падарожжа “Краіна беларускай гульні” адправіліся вучні 5 – 7 класаў. Старшакласнікі змагаліся за перамогу ў гульні-конкурсе “Беларускія народныя гульні”.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Зрабі свой выбар

З 16 па 22 кастрычніка ў школе прайшоў тыдзень прафарыетацыі, у рамках якога вучні даведаліся аб самых запатрабаваных прафесіях сучаснасці, зрабілі вывад, што пры выбары прафесіі неабходнай умовай павінны быць тры складаемыя:“Магу, хачу, трэба”. Школьнікі наведалі дыскуссію“Свет прафесій, выбірайце адну”, калейдаскоп «У аб’ектыве прафесіі нашых бацькоў», гутарку “Выбіраю прафесію на свой густ”, рэкламную прэзентацыю “Свет былых і свет новых прафесій”.

Продолжить чтениеЗрабі свой выбар

Адзіны дзень ведаў правіл дарожнага руху

З мэтай папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму ў школе прайшоў Адзіны дзень ведаў правіл дарожнага руху пад дэвізам «Бяспечныя канікулы». Для таго, каб канікулы прайшлі не толькі цікава і карысна, але і без наступстваў, вучні паўтарылі патрабаванні Правіл дарожнага руху.

 

Продолжить чтениеАдзіны дзень ведаў правіл дарожнага руху