11 лістапада — Міжнародны Дзень энергазберажэння

     Дзелімся простымі парадамі, якія дапамогуць зберагчы энергарэсурсы і сямейны бюджэт. Адказнае стаўленне да прыродных рэсурсаў і энергазберажэнне — не толькі адзін з самых папулярных сусветных трэндаў. Гэта найважнейшы крок па шляху пераадолення наспяваючага экалагічнага крызісу.

 

Продолжить чтение11 лістапада — Міжнародны Дзень энергазберажэння

Кожную суботу разам. Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

     Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у конкурсна-забаўляльнай праграме «Мазаіка здароўя». Для навучэнцаў 5-7 класаў быў праведзены спартыўны мікс «Мой выбар — быць здаровым» з удзелам членаў валанцёрскага атрада «ДОМ». Старшакласнікі сталі ўдзельнікамі спартыўных спаборніцтваў «Моладзь! Спорт! Здароўе!». На працягу дня навучэнцы мелі магчымасць пагуляць у настольны тэніс.

 

Продолжить чтениеКожную суботу разам. Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

Пекун Данііл узнагароджаны дыпломам ІІ ступені ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу камп’ютарных распрацовак патрыятычнай накіраванасці «ПАТРИОТ.by»

     З мэтай фарміравання ў дзяцей і моладзі Рэспублікі Беларусь аб’ектыўнага стаўлення да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа ў перыяд з 28 кастрычніка па 5 лістапада 2024 года прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу камп’ютарных распрацовак патрыятычнай накіраванасці «ПАТРИОТ.by».
У намінацыі «Памяць пакаленняў у імя будучыні…» вучань 9 класа Пекун Данііл узнагароджаны дыпломам ІІ ступені (распрацоўка «Мы кнігу памяці адкрыем, і зноў лёсы ажывуць»). Віншуем Данііла і кіраўніка Пекун Н.А.

Продолжить чтениеПекун Данііл узнагароджаны дыпломам ІІ ступені ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу камп’ютарных распрацовак патрыятычнай накіраванасці «ПАТРИОТ.by»

9 лістапада для вас прапануюцца наступныя  мерапрыемствы:

9.00-9.45  Конкурсна-забаўляльная праграма «Мазаіка здароўя» (1-4 класы)

Месца правядзення — кабінет №18

Адказны Тарасава М.Б.

9.55 -10.40  Спартыўны мікс «Мой выбар — быць здаровым» з удзелам членаў валанцёрскага атрада «ДОМ» (5-7 класы)

Месца правядзення — кабінет №8

Адказны Пекун Н.А.

9.55 — 10.40 Спартыўныя спаборніцтвы па валейболе «Моладзь! Спорт! Здароўе!» (8-9 класы)

Месца правядзення — гімн. зала

Адказны Сахарэвіч М.М.

Продолжить чтение

Сёння ў нашай школе прайшоў дзень самакіравання

     Вучні 9,10 класаў правялі ўрокі замест сваіх настаўнікаў. За парадкам у школе сачылі дзяжурныя «настаўнікі». Усе вучні добрасумленна і адказна паставіліся да сваіх абавязкаў. Дзень самакіравання запомніцца настаўнікам і вучням школы як адзін з самых яркіх і цікавых дзён нашага школьнага жыцця, і няхай гэтая добрая традыцыя захаваецца і на наступны год, калі ўжо іншыя старшакласнікі прымуць удзел у гэтай падзеі.

Продолжить чтениеСёння ў нашай школе прайшоў дзень самакіравання

Флеты, упіскі, алкаголь і забароненыя рэчывы- як зберагчы падлеткаў ад згубнага ўплыву

     Флеты і упіскі — становяцца месцам прыцягнення для падлеткаў, якія жадаюць павесяліцца самастойна, без кантролю дарослых, так бы мовіць, па сваіх правілах. Напярэдадні вялікіх выхадных нагадваем, якія небяспекі могуць чакаць непаўналетніх на такіх вечарынках і як бацькам паклапаціцца пра бяспеку сваіх дзяцей.

     Спойлер (важна для бацькоў):

  • даведацца імёны сяброў, разам з якімі сын ці дачка плануюць правесці час на вечарыне;
  • стэлефанавацца з бацькамі, у чыім жыллі падлеткі будуць адпачываць;
  • цалкам зарадзіць мабільны тэлефон дзіцяці;
  • паставіць у яго гаджэце кантакты бацькоў на хуткі набор;
  • забраць падлетка ў абумоўлены час.
Продолжить чтениеФлеты, упіскі, алкаголь і забароненыя рэчывы- як зберагчы падлеткаў ад згубнага ўплыву

Традыцыйна першы навучальны дзень чвэрці ў нашай установе адукацыі пачаўся з урачыстай лінейкі з вынасам сцяга і выкананнем дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Продолжить чтениеТрадыцыйна першы навучальны дзень чвэрці ў нашай установе адукацыі пачаўся з урачыстай лінейкі з вынасам сцяга і выкананнем дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

З 4 па 27 лістапада на Пружаншчыне пройдзе кампанія МНС «Не прапальвай сваё жыццё!»

     «Выпіў-закурыў-заснуў» — формула пажару, штогод забірае жыццё курцоў. Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні — адна з асноўных прычын пажараў у Рэспубліцы Беларусь. Статыстычныя дадзеныя вогненных здарэнняў, якія адбыліся па гэтай прычыне, не суцяшальныя: за 10 месяцаў 2024 года ў раёне адбылося 30 пажараў, а гібель склала 2 чалавек. Пляцоўкамі для правядзення мерапрыемстваў стануць інтэрнаты, чыгуначныя вакзалы і аўтавакзалы, гандлёвыя аб’екты. Работнікі МНС арганізуюць інтэрактыўныя заняткі, майстар-класы па выкарыстанні першасных сродкаў пажаратушэння, аказанні першай дапамогі, нагадаюць аб наступствах згубнай звычкі, прадэманструюць дзеянне аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, відэаролікі «Ахвяры згубнай звычкі». Далучайцеся да мерапрыемстваў МНС, каб перамагчы ў барацьбе са згубнай звычкай  «Не прапальваць сваё жыццё » і зрабіць яе бяспечнай!

Продолжить чтениеЗ 4 па 27 лістапада на Пружаншчыне пройдзе кампанія МНС «Не прапальвай сваё жыццё!»

Працоўны семестр для старшакласнікаў школы закрыўся

Члены ГА «БРСМ» ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма», якія ў летні перыяд працавалі ў складзе студэнцкага атрада ў ААТ «Шані-аграпрадукт», прынялі ўдзел у закрыцці працоўнага семестра. Кожны з іх атрымаў падзяку   ад першага сакратара   Пружанскага раённага камітэта  ГА «БРСМ» У. В.Апалейчук за значны ўклад у развіццё студатрадаўскага руху Пружанскага раёна, а Бульц  Н. была ўзнагароджана Граматай за асабісты ўклад у развіццё студатрадаўскага руху.

 

Продолжить чтениеПрацоўны семестр для старшакласнікаў школы закрыўся

Успамінаем трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны

Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у гадзіне памяці каля помніка «Ахвярам фашызму» аг. Шані «Яны жывыя, пакуль мы іх памятаем». Навучэнцы 5-7 класаў прагледзелі прэзентацыю «Незабыўныя подзвігі нашых землякоў»

Продолжить чтениеУспамінаем трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны