Са святам, любімая Радзіма!

Цудоўным завяршаючым акордам Тыдня народнага адзінства стала ўрачыстая лінейка. Хоць з-за дажджлівага надвор’я яе прыйшлося перанесці ў школу, гэта не сапсавала святочнага настрою.

Урачыста і горда гучаў у выкананні ўсёй школы Гімн Беларусі. Святочнасць дабавілі любімыя песні пра нашу Радзіму, выступленне агітбрыгады і агульнашкольны флэшМоб “Мая Беларусь”.

Продолжить чтениеСа святам, любімая Радзіма!

На агульнашкольнай лінейцы былі ўшанаваны прызёры спартыўных і інтэлектуальных конкурсаў

Мы ганарымся спартыўнымі дасягненнямі вучня 7 класа Літвіновіча Андрэя, які з Восеньскага першынства Брэсцкай вобласці прывёз дыплом I ступені, а з лёгкаатлетычнага турніру памяці В.М. Мікалаенкі два дыпломы першай ступені і дыплом другой ступені.

Сваю маленькую ўзнагароду за ўдзел у конкурсе “ГлабусЯня” атрымала і вучаніца 9 класа Бойдзіч Валерыя.

Продолжить чтениеНа агульнашкольнай лінейцы былі ўшанаваны прызёры спартыўных і інтэлектуальных конкурсаў

Тыдзень народнага адзінства

У рамках Тыдня ва ўсіх класах прайшлі класныя гадзіны “Новае свята ў нашым календаы”, “Беларусь: учора, сёння, заўтра”, “Мы едины и непобедимы”, “Беларусь – краіна адзінства”, “У адзінстве наша сіла”.

 

Продолжить чтениеТыдзень народнага адзінства

Тыдзень народнага адзінства

Інфармацыйныя гадзіны, праведзеныя з нагоды Дня народнага адзінства, далі вучням магчымасць у поўнай меры асэнсаваць, што адзінства народа ва ўсе часы застаецца галоўнай нацыянальнай ідэяй краіны.

Продолжить чтениеТыдзень народнага адзінства

Тыдзень народнага адзінства

Да Тыдня народнага адзінства ва ўстанове аформлены стэнды “Моц Беларусі  — у адзінстве народа”, кніжная выстава “Будучае Беларусі – у адзінстве”.

Продолжить чтениеТыдзень народнага адзінства

Піянер — значыць першы

13 верасня — Дзень нараджэння БРПА. У піянерскай дружыне імя М. Казея прайшоў збор-старт «З днём нараджэння, піянерыя!». Збор быў праведзены ў форме квэст-гульні.

 

Продолжить чтениеПіянер — значыць першы

Цікава бавім час

Дзень здароўя сабраў вучняў школы ў суботу, 11 верасня, для ўдзелу ў асеннім лёгкаатлетычным кросе. Пачаткоўцы змагаліся за перамогу ў гульні-віктарыне “Наша Беларусь”. Вучні 5 і 6 класаў наведалі інтэрактыўны занятак “Наш скарб – наша жыццё”, які быў прысвечаны пытанням прафілактыкі суіцыдальных паводзін непаўналетніх. Інтэрактыўны занятак “Сцежкамі здароўя” даў магчымасць вучням 7 – 9 класы абмеркаваць пытанні здаровага ладу жыцця.

Продолжить чтениеЦікава бавім час

У раённым этапе рэспубліканскай экалагічнай акцыі «Сцяжынкамі Бацькаўшчыны» ў намінацыі «Зялёны чамадан» пераможцамі сталі члены атрада «Выток» (кіраўнік Граб В. М.)

 

Продолжить чтение

Прыгажэй стане Брэстчына мая

Члены атрада «Выток» ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» сталі пераможцамі ў раённым этапе абласнога агляду-конкурсу «Прыгажэй стане Брэстчына мая» ў намінацыі «Давайце будзем памятаць усіх салдат». А ў намінацыі «Азеляненне ўстаноў адукацыі ў сельскай мясцовасці» члены атрада ўзнагароджаны дыпломам І ступені (кіраўнік Граб В. М.)

Віншуем!

Продолжить чтениеПрыгажэй стане Брэстчына мая

Ты і пешаход

Так называлася гутарка, якую правялі з вучнямі 7 класа інспектары абласнога УДАІ Папко Е. А. і Андрасюк А. В. Дзеці з цікавасцю ўдзельнічалі ў абмеркаванні пытанняў па правілах дарожнага руху.

Продолжить чтениеТы і пешаход