У лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень сямнаццаты
Дзякуючы цікавым і захапляльным мерапрыемствам, арганізаваным педагагічным калектывам школы, кожны дзень жыцця ў летніку прыносіць выхаванцам станоўчыя эмоцыі і цудоўны настрой.
Дзякуючы цікавым і захапляльным мерапрыемствам, арганізаваным педагагічным калектывам школы, кожны дзень жыцця ў летніку прыносіць выхаванцам станоўчыя эмоцыі і цудоўны настрой.
21 чэрвеня ў 13.00 выхаванцы аздараўленчага лагера «Дружба» прынялі ўдзел у адзіначасовым старце легкаатлетычнага маладзёжнага забегу «На старт, моладзь!», які праходзіць у рамках Тыдня моладзі «Час выбраў нас!» і рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю «Моладзь і спорт».
Маладзёжны інтэрнэт-чэлендж «Народная зарадка»
Вучні 8 класа разам са сваім класным кіраўніком здзейснілі велапаход па маршруце аг. Шані — аг. Лінова. Падчас паходу яны наведалі сядзібу Дзяконскіх у в. Каштанаўка, пазнаёміліся з цікавымі звесткамі з жыцця гаспадароў сядзібы.
Шмат прыемных уражанняў засталося ў школьнікаў ад адпачынку на беразе вадаёма аг. Лінова.
Пазнавальная гадзіна «Знаўцы дарожнай азбукі», відэалекторый «Насустрач алімпійскім гульням», гульнявая праграма «У працы і спорце за рэкорды не спрачайцеся» сабралі выхаванцаў аздараўленчага лагера, каб яшчэ раз яны праявілі свае добрыя фізічныя здольнасці, пазнаёміліся з прозвішчамі і імёнамі спартсменаў, якія будуць удзельнічаць у летніх Алімпійскіх гульнях, і проста добра адпачылі.
Вясёлыя спартыўныя гульні і спаборніцтвы, конкурсныя і забаўляльныя праграмы, працоўныя дэсанты, кіналекторыі даюць магчымасць дзецям добра адпачыць у летні перыяд, падзяліцца сваімі ўражаннямі і захаваць на доўгі час добры настрой.
Музей-сядзіба «Пружанскі палацык» прывабіла сваёй непаўторнасцю форм выхаванцаў аздараўленчага лагера «Дружба». Падчас экскурсіі ўвага школьнікаў была сканцэнтравана на несіметрычнасць будынка, дзе розныя па памерах аб’ёмы злучаны ў адзіную кампазіцыю, якую ўвенчвае вежа ў цэнтры галоўнага фасада. У розмове з экскурсаводам дзеці даведаліся аб гаспадарах маёнтка Швыкоўскіх, якія гаспадарылі ў маёнтку ў трох пакаленнях, іх жыцці ў тыя часы, атрымалі магчымасць пазнаёміцца з мінулым сядзібы, даведацца, як ствараўся музей і чым ён жыве, заглянуць у экспазіцыйныя залы і музейныя фонды.
Таксама вучні яшчэ раз пабывалі ля памятных месцаў горада, успомнілі трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны ля помніка спаленым вёскам і помніка С. М. Гудзімаву, які раніцай 22 чэрвеня 1941 года каля Пружан збіў 2 варожых бамбардзіроўшчыкі, адзін з іх тараніў.
Віктарынны кактэйль да дня казак «На казачнай палянцы», гадзіна ціхага чытання «Чытаем любімыя кнігі» дапамаглі наведвальнікам лагера апынуцца ў чароўным казачным свеце, перажыць цікавыя моманты і цяжкасці з любімымі персанажамі, пазнаёміцца з новымі героямі. Інтэлектуальныя і спартыўныя гульні, музычныя гасцёўні і хвілінкі здароўя на свежым паветры падбадзёрваюць выхаванцаў і ствараюць добры настрой.
Выхаванцы аздараўленчага лагера «Дружба» наведалі памятныя мясціны Пружаншчыны. Падчас наведвання яны даведаліся аб населеных пунктах, якія былі знішчаны падчас ваеннага ліхалецця, пазнаёміліся з подзвігамі воінаў-землякоў, ушанавалі памяць герояў, якія аддалі сваё жыццё дзеля міру на роднай зямлі, хвілінай маўчання.
Яскравае сонейка, тёплае надвор’е дазваляюць вучням адпачыць з задавальненнем і цікавасцю на летніх канікулах.
У час летніх канікул вучні школы маюць цудоўную магчымасць пабываць у розных куточках нашай малой радзімы. Падчас наведвання музея-сядзібы «Пружанскі палацык» школьнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з мінулым сядзібы, даведацца, як ствараўся музей і чым ён жыве, заглянуць у экспазіцыйныя залы і музейныя фонды, азнаёміцца з праграмай выстаў і мерапрыемстваў, атрымаць звесткі аб паслугах музея.
Таксама яны наведалі выставу дыназаўраў, якая дазволіла не проста ўбачыць вобразы старажытных яшчараў, але і прапанавала дзецям паўдзельнічаць у складанні пазлаў з выявамі жывёл.
Далучыцца да здаровага ладу жыцця, умацаваць сваё здароўе маюць магчымасць наведвальнікі аздараўленчага лагера, якія сёння прынялі ўдзел у спартыўнай шкатулцы «Я здаровым быць хачу», гульні «Спартыўны вагончык маіх сяброў, фізкультурна-аздараўленчай гадзіне «Каб у спорце першым быць, трэба спорт любіць». Праявіць свае творчыя фантазіі выхаванцы змаглі пры стварэнні калажу «Упрыгожым летнюю планету кветкамі».