Ведай правілы пажарнай бяспекі
26 лютага ўсёй школай праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі на выпадак надзвычайных сітуацый. На сігнал пажарнай трывогі — неперарыўны званок, адрэагавалі адразу. Быў зроблены ўмоўны званок у службу 101. Эвакуацыя прайшла арганізавана. Усе вучні і педагогі менш, як за 2 хвіліны выстраіліся на эвакуацыйнай пляцоўцы.