Служба ў арміі — ганаровы абавязак
17 лютага ў рамках Месячніка патрыятычнага выхавання вучні 9, 10 класаў прынялі ўдзел у адкрытым дыялогу “Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь: гісторыя і сучаснасць”.
17 лютага ў рамках Месячніка патрыятычнага выхавання вучні 9, 10 класаў прынялі ўдзел у адкрытым дыялогу “Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь: гісторыя і сучаснасць”.
З 21 студзеня па 09 лютага 2021 года прайшоў раённы этап абласной выставы-конкурсу дзіцячай творчасці «Стаіць на варце Радзімы салдат», прысвечанай Дню абаронцы Айчыны. Дыпломам аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама ІІІ ступені ўзнагароджана і Радзіончык Настасся, вучаніца 10 класа нашай установы, якая падрыхтавала работу ў намінацыі «Мастацкі фотаздымак».
13 лютага вучні школы прынялі актыўны ўдзел у спаборніцтвах па шахматах і шашках.
Таксама ў гэты дзень пачаткоўцы здзейснілі падарожжа ў мінулае “Памяць жыве”, а вучні 5 — 9 класаў наведалі ўрок мужнасці “Душы, абпаленыя Афганам”, дзе школьнікі ўзгадалі жудасныя падзеі Афганскай вайны, успомнілі герояў-інтэрнацыяналістаў Пружаншчыны, ушанавалі іх памяць хвілінай маўчання.
У рамках Месячніка патрыятычнага выхавання ў школе прайшлі класныя гадзіны на тэму «Воінам-афганцам прысвячаем».
У раённым этапе рэспубліканскага конкурсу па распрацоўцы даведнікаў рэгіянальных экскурсійных маршрутаў адукацыйнай накіраванасці ў намінацыі «Адукацыйныя маршруты маёй малой радзімы» дыпломам І ступені ўзнагароджаны Парфенюк Г. і Ніпарка А., вучаніцы 9 класа і настаўнікі Граб В.М. і Арабей А.Я. Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны Бульц Д., вучаніца 10 класа і педагогі Бяляева І.Р. і Коверзнева І.М.
Работа вучаніцы 10 класа Радзіончык Настассі «Афганістан у лёсе маіх землякоў» адзначана дыпломам ІІ ступені на раённым этапе конкурса «Боль моей души — Афганистан».