Бавім час цікава
6 лютага пачаткоўцы прынялі ўдзел у гадзіне мужнасці “Агеньчык памяці”. Вучні 5, 6 класаў узгадалі імёны землякоў, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны, наведаўшы гадзіну памяці “Я вам жить завещаю”. Урок мужнасці “Подзвігу народа жыць у вяках” сабраў вучняў 7 – 9 класаў.
Як арганізаваць самастойную работу на ўроку
6 лютага настаўнік рускай мовы і літаратуры Вашчук А.В. правяла з педагогамі майстар-клас па тэме «Самастойная работа як сродак павышэння пазнаваўчай актыўнасці і як рэсурс павышэння якасці ведаў».
Матэматыка — гэта цікава і карысна
5 лютага настаўнік матэматыкі Менжынская Г.А. запрасіла педагогаў школы на адкрыты ўрок па тэме «Законы складання рацыянальных лікаў» у 6 класе, дзе падзялілася з калегамі вопытам выкарыстання дыферэнцыраванага падыходу пры вывучэнні матэматыкі.
Мы памятаем, мы ганарымся
Традыцыйным у школе з’яўляецца Месячнік патрыятычнага выхавання, які заўсёды праходзіць у лютым. На зборы піянерскага атрада імя Зіны Партновай “Вялікая Айчынная вайна ў лічбах” у 7 класе вучні яшчэ раз нагадалі асноўныя факты, падзеі, людскія страты, помнікі-сведкі Вялікай Айчыннай вайны. Вучні 9 класа падчас правядзення класнай гадзіны «Вайна ў памяці народа» і вучні 6 класа пры наведванні ўрока мужнасці «Мы помнім» прадставілі інфармацыю аб трагічных старонках гісторыі беларускага народа, узгадалі імёны нашых землякоў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і абмеркавалі прэзентацыю «Незабыўныя подзвігі нашых землякоў».
Умела працуюць «Умелыя ручкі»
Вучні пачатковых класаў з задавальненнем наведваюць гурток дэкаратыўна-прыкладной творчасці, кіраўніком якога з’яўляецца Тарасава М.Б. Работы дзяцей не аднаразова былі адзначаны дыпломамі і граматамі на раённых этапах рэспубліканскіх і абласных конкурсаў дзіцячай творчасці.
Кожную суботу разам
30 студзеня, у суботу, пачаткоўцы прынялі ўдзел у літаратурнай гадзіне “У свеце паэзіі” або «Поэзия, гостья небесная, летит навстречу тебе». Вучні 5 — 7 класаў спаборнічалі ў брэйн-рынгу “Ведай вершы сваіх землякоў”. Інтэлектуальны марафон “Прыйдзі да фінішу” запрасіў вучняў 8, 9 класаў. Таксама ў гэты дзень школьнікі ўдзельнічалі ў конкурсе зімовых скульптур “Снежная казка” і лыжных гонках “Здаровы я — здаровая краіна”.
Вучымся працаваць самастойна
29 студзеня настаўнік рускай мовы і літаратуры Вашчук А.В. запрасіла педагогаў на урок рускай мовы па тэме «Правописание суффиксов -чик, -щик» у 6 класе. Падчас правядзення ўрока Алена Віктараўна падзялілася вопытам арганізацыі і правядзення самастойнай работы, выкарыстання рознаўзроўневых заданняў пры вывучэнні тэмы.
На ўроку вучні адпрацоўвалі ўменне правапісу суфіксаў назоўнікаў, а таксама мелі магчымасць даведацца пра будаўнічыя спецыяльнасці. У канцы ўрока кожны ацаніў сябе і пабудаваў свой дом ведаў.