Снежны снайпер

З раённага этапу Рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне вучні старэйшай узроставай групы прывезлі дыплом за ІІІ месца. Віншуем Аліну Куртаву, Мікіту Кавальчука і настаўніка фізічнай культуры Печнікава Дзмітрыя Алегавіча!

Продолжить чтениеСнежны снайпер

Прававая субота

У суботу, 16 студзеня, пачаткоўцы прынялі ўдзел у ролевай гульні “Незвычайнае школьнае падарожжа”. Вучні 5 — 9 класаў спаборнічалі ў інтэрактыўнай гульні “Прававы калейдаскоп”. Члены ГА «БРСМ» аказвалі дапамогу састарэлым, прыняўшы ўдзел у аперацыі “Клопат”.

Продолжить чтениеПрававая субота

Казка запрашае

14 студзеня вучні пачатковых класаў былі запрошаны прыняць удзел у інтэлектуальнай гульні “У гасцях у беларускай казкі”. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць успомніць вядомыя беларускія народныя казкі, паглядзець відэафільмы, паслухаць і пачытаць творы, а потым даць адказы на пытанні.
Продолжить чтениеКазка запрашае

Падтрымаем птушак

Пад такой назвай праходзіць абласная экалагічная акцыя, да якой далучыліся члены гуртка «Юны біёлаг». Дзеці з задавальненнем займаюцца падкормкай птушак і вырабам экалагічных кармушак.

Продолжить чтениеПадтрымаем птушак

Вучымся самі — вучым іншых

6 студзеня ў школе прайшоў семінар-практыкум «Выкарыстанне QR-кодаў у адукацыйным працэсе». У ходзе семінара вопытам сваёй работы падзялілася настаўнік пачатковых класаў Бяляева І.Р.

 

Продолжить чтениеВучымся самі — вучым іншых

#добронеуходитнаканикулы#

Піянерская дружына нашай установы прыняла ўдзел у дабрачыннай акцыі #добронеуходитнаканикулы#. Членамі арганізацыі былі сабраны канцэлярскія прылады. Падарункавы камплект быў уручаны Дзедам Марозам і Снягуркай на навагоднім ранішніку Гац Кацярыне.

Продолжить чтение#добронеуходитнаканикулы#

У Новы год з песнямі і танцамі

Вясёлы, прыгожы і светлы навагодні ранішнік прайшоў ў нашай школе для вучняў 3 — 4 класаў, дзе была разыграна сапраўдная казка, героямі якой сталі Дзед Мароз і Снягурачка. Падчас свята гучалі вясёлыя песні, прыгожыя віншавальныя вершы, а больш за ўсё дзяцей захапілі цікавыя гульні.

Продолжить чтениеУ Новы год з песнямі і танцамі

Чароўны Новы год

29 снежня вучні 7 — 10 класаў разам са сваім кіраўнікамі запрасілі педагогаў і вучняў школы ў сапраўдную навагоднюю казку. Вавёрка, Воўк, Лясун, Лясныя прыгажуні і Баба-Яга парадавалі ўсіх сваім прадстаўленнем і падарылі ўсім бадзёры і радасны настрой.

Продолжить чтениеЧароўны Новы год