У ліку лепшых

У абласным этапе агляду-конкурсу «Прыгажэй стане Брэстчына мая» ў намінацыі «Азеляненне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі» атрад «Выток» узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені, а ў намінацыі «Кветкі вясны» — дыпломам ІІ ступені.

Продолжить чтениеУ ліку лепшых

Дзень прафілактыкі шкодных звычак

У суботу, 28 лістапада, пачаткоўцы прынялі ўдзел у гульнёвай праграме “Больш ведаеш – здаравейшым будзеш”. Вучні 5 — 7 класаў выпусцілі  лістоўкі на тэму “Быць здаровым, жыць актыўна –  гэта стыльна, пазітыўна”. Старшакласнікі абмяркоўвалі важныя сітуацыі ў дыскусіі “Я, здароўе і мае звычкі”. Таксама вучні школы былі запрошаны да ўдзелу ў  прафілактычным занятку “Карысная размова аб шкодных звычках”.

Продолжить чтениеДзень прафілактыкі шкодных звычак

З навукай у будучае

Дыпломам ІІІ ступені на раённай канферэнцыі вучэбна-даследчых работ узнагароджана вучаніца 8 класа Бойдзіч В., якая падрыхтавала работу па тэме «Нестандартныя метады вуснага ліку» (кіраўнік Менжынская Г.А.).

Продолжить чтениеЗ навукай у будучае

Падведзены вынікі

У раённым этапе абласнога агляду-конкурсу мастацкага плаката і малюнка «Небяспека — СНІД» дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана вучаніца 8 класа Міранюк А., якая падрыхтавала работу пад назвай «Беражы сваё здароўе».

Продолжить чтениеПадведзены вынікі

Нашы пераможцы

У раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Калядная зорка» ў намінацыі «Ёлачная цацка» вучань 5 класа Пекун Д. узнагароджаны дыпломам ІІ ступені (кіраўнік Ханіла В.С.).

 

Продолжить чтениеНашы пераможцы

75-годдзю Перамогі прысвячаецца

Рашэннем журы рэспубліканскага фестывалю-конкурсу творчасці дзяцей і моладзі «Вянок славы», прысвечанага 75-годдзю Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне, дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны калектыў вучняў школы (кіраўнік Каляда А.Г.) за творчую работу «Мемарыяльны вянок славы».

Продолжить чтение75-годдзю Перамогі прысвячаецца

Сучасныя тэхналогіі

27 лістапада ў школе прайшоў метадычны семінар па тэме «Выкарыстанне QR-кодаў у адукацыйным працэсе».

Падчас правядзення семінара Граб В.М. і Бяляева І.Р. пазнаёмілі педагогаў са спосабамі стварэння QR-кодаў у адпаведных генератарах у сетцы Інтэрнэт, падзяліліся вопытам выкарыстання такіх кодаў на ўроках геаграфіі, біялогіі і ў пачатковых класах. Таксама настаўнікі змаглі на практычнай аснове дэкадзіраваць коды з дапамогаю сканэраў. Пры адсутнасці адпаведных праграм у мабільных тэлефонах педагогам  прапанаваны версіі адпаведных праграм для загрузкі з сеткі Інтэрнэт.

Продолжить чтениеСучасныя тэхналогіі

Лесаманія

Міжнародная экалагічная арганізацыя «ЭКА» ўзнагародзіла настаўніка біялогіі і геаграфіі Граб В. М. дыпломам за правядзенне,  а ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» падзякай за садзейнічанне ў правядзенні экаўрока «Лесаманія».

Продолжить чтениеЛесаманія

Дзень здароўя. Дзень спартыўнай гульні (Дзень рэкордаў)

У суботу, 14 лістапада, вучні школы прынялі ўдзел у спартыўных гульнях футбол (1 – 5 кл.) і піянербол (6 – 9 кл.). Таксама пачаткоўцы ўдзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах “Стартуюць усе” сабралі. Вучні 5 — 9 класаў праявілі свае ўменні і навыкі ў інтэлектуальных спаборніцтвах “Ці ведаеце вы?”

Продолжить чтениеДзень здароўя. Дзень спартыўнай гульні (Дзень рэкордаў)