Напярэдадні дня настаўніка ў горадзе Пружаны прайшло ўрачыстае мерапрыемства. З гэтай нагоды цёплыя словы віншавання педагогі Пружаншчыны атрымалі ад кіраўніцтва раёна і аддзела па адукацыі. Вялікая група педагогаў былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі. Сярод узнагароджаных намеснік дырэктара нашай школы Жэдзік Г.М., якой была ўручана Ганаровая грамата абласнога ўпраўлення па адукацыі. Педагог-арганізатар Каляда А.Г. узнагароджана Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў, а настаўніца біялогіі Граб В.М. атрымала Ганаровую грамату раённага аддзела па адукацыі. Віншуем нашых калег! Плёну вам у працы!

Продолжить чтение

Дзень настаўніка

У суботу, 3 кастрычніка, вучні школы прынялі ўдзел у вырабе віншавальных паштовак “Усе колеры вясёлкі для цябе, мой настаўнік” і “Настаўнік мой, прымі зямны паклон”.

Таксама члены ГА «БРПА» ўдзельнічалі ў акцыі “Дом без адзіноты”, прысвечанай Дню сталых людзей.

Продолжить чтениеДзень настаўніка

Дзень здароўя. Дзень лёгкаатлета. Дзень маці

У суботу, 10 кастрычніка, вучні 1 — 9 класаў удзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. Пачаткоўцы выраблялі кветачкі, прыняўшы ўдзел у калектыўна-творчай справе «Матулін кветнік», Вучні 5 — 9 класаў наведалі віншавальны калецдаскоп “Усе фарбы жыцця для цябе”. Члены атрада «Міласэрнасць» падрыхтавалі сюрпрыз-віншаванне для шматдзетных маці «Свет маміных вачэй».

Продолжить чтениеДзень здароўя. Дзень лёгкаатлета. Дзень маці

Прыгажэй мой родны кут

Падведзены вынікі раённага конкурсу па добраўпарадкаванні. Сярод устаноў сацыяльнай сферы ІІ месца прысуджана ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма».

Продолжить чтениеПрыгажэй мой родны кут

Тыдзень спорту і здароўя

Крэатыўна падышлі да арганізацыі тыдня спорту і здароўя ў школе. Настаўнікі зрабілі стаўку на розныя формы правядзення мерапрыемстваў, якія былі як спартыўныя, так і творчыя. Творчасць, палёт фантазіі паказалі вучні падчас конкурсу малюнкаў “Мой любімы від спорта”. Юныя мастакі рэкламавалі заняткі спортам і фізкультурай, агітавалі за актыўны лад жыцця і правільнае харчаванне, гаварылі цвёрдае НЕ шкодным звычкам. У працяг тэмы здаровага ладу жыцця прайшлі агульнашкольныя спаборніцтвы па валейболе і футболе, спартыўная эстафета “Усе на старт!”, спартландыя “Вясёлыя старты”, гадзіна спартыўнай гульні “Хуткі мяч”, для вучняў старэйшых класаў была праведена дыскусія “Выбіраючы спорт – мы выбіраем здороўе”. У заканчэнне тыдня прайшоў агульнашкольны дзень здароўя.
Продолжить чтениеТыдзень спорту і здароўя

Сцяжынкамі роднай прыроды

Вучні 9 класа сталі пераможцам раённага этапу рэспубліканскай экалагічнай акцыі «Сцяжынкамі Бацькаўшчыны» ў намінацыі «Сцяжынкамі роднай прыроды», падрыхтаваўшы творчую справаздачу (кіраўнік Граб В. М.)
Продолжить чтениеСцяжынкамі роднай прыроды

Дзень беларускага пісьменства

5 верасня вучні пачатковых класаў спаборнічалі ў турніры знаўцаў “Таямніцы роднай мовы”.  Вучні 5 — 9 класаў падарожнічалі па кніжнаму сусвету “Слова роднае – вечнасці след”. Старшакласнікі наведалі інфармацыйны веснік “Слаўная зямля славутых продкаў”.
Продолжить чтениеДзень беларускага пісьменства

У ліку лепшых

У раённым аглядзе-конкурсе «Прыгажэй стане Брэстчына мая» ў намінацыі «Азеляненне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі» атрад «Выток» атрымаў дыплом 2 ступені, а ў намінацыі «Кветкі вясны» стаў прызёрам конкурсу (кіраўнік Граб В.М.)

У абласным этапе адпаведнага конкурсу ў намінацыі «Азеляненне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі» атрад «Выток» узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені, а ў намінацыі «Кветкі вясны» — дыпломам ІІ ступені.

Віншуем!

Продолжить чтениеУ ліку лепшых

Адзіны дзень бяспекі

2 верасня ў рамках акцыі “Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі” ў школе прайшла вучэбная эвакуацыя. У ходзе дня з вучнямі былі праведзены мерапрыемствы па супрацьпажарнай бяспецы: пазнаваўчая гадзіна “Парады службы 101”, квэст-гульня “Азбука бяспекі”, гадзіна бяспекі “Агонь сябар або вораг…”
Продолжить чтениеАдзіны дзень бяспекі