Ствараем каляндар Перамогі

Урачыстасць і асаблівую атмасферу ўзнесласці мерапрыемству “Каляндар Перамогі”, у якім прынялі ўдзел вучні 11 класа, надало выкананне імі песні “Вечны агонь”. Работа з гістарычнымі крыніцамі, прагляд дакументальнай хронікі, успаміны непасрэдных удзельнікаў тых гераічных
падзей далі магчымасць вучням скласці каляндар Перамогі. Асобныя яго старонкі выпускнікі прысвяцілі падзеям на Пружаншчыне.
Продолжить чтениеСтвараем каляндар Перамогі

Вайна ў памяці народа

Пад такой назвай прайшоў збор атрада, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі. Вучні прадставілі інфармацыю аб трагічных старонках гісторыі беларускага народа, узгадалі імёны нашых землякоў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і прадэманстравалі прэзентацыю “Незабыўныя подзвігі нашых землякоў”. Неаднаразова ў ходзе збора гучалі словы “Як добра, што мы жывём пад мірным небам. Няхай такое гора, як вайна, больш не прыйдзе да нас ніколі!”
Продолжить чтениеВайна ў памяці народа

Ведай цану Перамогі

Да 75-годдзя Перамогі ў 9 класе прайшоў урок мужнасці «Цана Перамогі».

Вучні разам са сваім класным кіраўніком прывялі шматлікія факты той вялікай трагедыі, якая абрынулася на нашу зямлю, факты выключнага гераізму і мужнасці байцоў, партызан і простых мірных жыхароў, якія цаной уласнага жыцця заплацілі за мір і свабоду сваёй Радзімы.

Ля помніка ахвярам фашызму вучні ўспомнілі імёны воінаў-аднавяскоўцаў, якія загінулі на вайне, актывістаў, растраляных фашыстамі.

Дырэктар школы Ярмашэвіч А. М. расказала вучням аб карных аперацыях, якія праводзіліся на тэрыторыі Шаняўскога сельскага савета.

Продолжить чтениеВедай цану Перамогі

Унукі помняць подзвігі дзядоў

Гадзіна памяці пад такой назвай была праведзена для вучняў 6 класа ў ходзе Вахты памяці.

Дырэктар школы Ярмашэвіч А. М. расказала дзецям пра баявое мінулае сваіх дзядоў Петруковіча Н. Н., які загінуў пад Кёнігсбергам, і Салапуры В. К., удзельніка вызвалення Варшавы, удзельніка бітвы за Берлін.

З вялікай цікавасцю дзеці слухалі аповед настаўніцы пра баявыя дні Васілія Кандрацьевіча, які быў чатыры разы паранены, праявіў асабістую мужнасць і гераізм, за што і быў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, якія вучні маглі патрымаць у сваіх руках.

А яшчэ дзяцей зацікавіла гісторыя ваенных узнагарод, і тут жа яны знайшлі неабходную інфармацыю ў сетцы Інтэрнэт.

Продолжить чтениеУнукі помняць подзвігі дзядоў

Пад мірным небам

На пярэдадні 9 мая ў школе прайшлі класныя гадзіны, прысвечаныя 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у ходзе якіх вучні даведаліся аб цяжкіх выпрабаваннях, якія выпалі на долю беларускага народа падчас вайны, аб тым, як кожны жыхар змагаўся з літасным ворагам,  не шкадуючы свайго жыцця дзеля таго, каб мы жылі пад мірным небам.

Продолжить чтениеПад мірным небам

Падчас рэалізацыі плана мерапрыемстваў, прысвечаных прысвечаным 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, вучні школы прынялі ўдзел у раённым этапе Рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай творчасці і раённым этапе рэспубліканскага конкурсу літаратурных работ «Вялікая Перамога: спадчына і нашчадкі».

Продолжить чтение

Пра подзвіг, доблесць і славу

У рамках Вахты памяці ў школе прайшлі тэматычныя інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя памятным датам ваеннай гісторыі роднага краю. Вучні наведалі гадзіну ўспамінаў «Гэтых дзён не змоўкне слава», інфармацыйны веснік «Летапіс ваенных часоў», Як гэта было? “І помніць страшна і забыць нельга”, гадзіну памяці “Абаронцы Брэсцкай крэпасці”.

 

Продолжить чтениеПра подзвіг, доблесць і славу

Вялікай Перамозе прысвячаецца…

У раённым этапе рэспубліканскага конкурсу літаратурных работ «Вялікая Перамога: спадчына і нашчадкі», прысвечаным 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у намінацыі «Пасланне ветэрану» дыпломам І ступені адзначана работа вучня 11 класа Голуба Д. (кіраўнік Вашчук А. В.)

Продолжить чтениеВялікай Перамозе прысвячаецца…

У рамках святкавання 75-годдзя Перамогі ў школе была аформлена выстава «Прачытаць аб вайне, каб памятаць».

На ёй прадстаўлены творы мастацкай літаратуры, кнігі і падборкі артыкулаў, якія змяшчаюць гістарычныя звесткі і дакументы аб Вялікай Айчыннай вайне.

Вучні аздобілі выставу падзелкамі-падарункамі да 9 мая і віншавальнымі паштоўкамі.

Продолжить чтение

Чарнобыль. Захаваем памяць…

26 красавіка 1986 года … Гэтая дата стала асаблівай не толькі для грамадзян Беларусі, Украіны, Расіі, але і для ўсяго свету. Усё цывілізаванае чалавецтва ў гэты дзень згадвае пра падзеі на Чарнобыльскай АЭС.

У рамках дэкады грамадска-патрыятычных спраў у школе былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя памяці людзей, якія не шкадуючы жыцця і здароўя, сталі на барацьбу з радыяцыйнай стыхіяй. Вучні наведалі вусны часопіс «Чарнобыль: 34 гады», гадзіну ўспамін «1986 — год, калі Зямля здрыганулася», інфармацыйныя гадзіны «Чарнобыль — боль маёй краіны», гадзіны памяці «Чарнобыль — погляд праз гады», «Чарнобыль быў, ёсць і будзе».

Продолжить чтениеЧарнобыль. Захаваем памяць…