Дзень жанчын

У суботу, 7 сакавіка, пачаткоўцы прынялі ўдзел у конкурснай праграме “Вясёлы дзявочнік”. Вучні 5 — 9 класаў праявілі сваю творчую фантазію ў гадзіне творчасці “Віншуем дзяўчынак разам”. Члены ГА «БРПА» падрыхтавалі віншавальны калейдаскоп “Са святам вас, паважаныя жанчыны”.

Продолжить чтениеДзень жанчын

Са святам, паважаныя жанчыны!

Продолжить чтениеСа святам, паважаныя жанчыны!

6 сакавіка ў школе з праграмай, прысвечанай Міжнароднаму Дню жанчын, выступіў узорны інструментальны аркестр «Скамарошына» ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р. Р. Шырмы г. Пружаны».

Продолжить чтение

Маёй любай мамачцы

6 сакавіка пачаткоўцы віншавалі сваіх бабуль і матуль з Міжнародным жаночым днём. Дзякуючы песням, вершам, гульням, словам падзякі і акцёрскаму майстэрству, вучні зарадзілі святочным настроем усіх прысутных.

Продолжить чтениеМаёй любай мамачцы

Дзень нямецкай мовы ў школе

4 сакавіка ў школе пад кіраўніцтвам настаўніка нямецкай мовы Жырыкавай  Н. І. прайшоў дзень нямецкай мовы. Ужо каля ўвахода навучэнцаў сустракалі лепшыя вучаніцы школы, якія віталі ўсіх па-нямецку. Для вучняў 3 — 4 класаў была прапанавана крыжаванка, адгадваць якую трэба было на хуткасць. Вучні 5 — 7 класаў удзельнічалі ў квэст-гульні, у ходзе якой неабходна было скласці нямецкія прымаўкі. Старшакласнікі на практыцы пазнаёміліся з метадам «кросэнс», які добра спалучае ў сабе як гульнёвы характар, так і навучальны.

Продолжить чтениеДзень нямецкай мовы ў школе

Дзень прафілактыкі шкодных звычак

29 лютага пачаткоўцы спаборнічалі ў гульні-падарожжы “У пошуках краіны здароўя”. Азбука здаровага ладу жыцця “Будзь здаровы!” запрасіла вучняў 5 — 9 класаў. Старшакласнікі абмеркавалі пытанні прафілактыкі шкодных звычак, наведаўшы адкрыты мікрафон “Наркотыкі: падарожжа туды без звароту”.

Таксама ў гэты дзень вучні 8, 9 класаў прынялі ўдзел у раённых спаборніцтвах па плаванню.

Продолжить чтениеДзень прафілактыкі шкодных звычак

За бяспеку разам

28 лютага ў рамках акцыі «Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі» вучні 1 класа прынялі ўдзел у пазнавальнай гадзіне «Парады службы 101». Вучні 2 — 3 класаў спаборнічалі ў квэст-гульні «Азбука бяспекі». Гадзіна бяспекі «Агонь — сябар ці вораг?», гульня з элементамі трэнінгу «Пажарны эрудыцыён», інтэрактыўная пляцоўка «За бяспеку разам» і інтэрактыўная гульня «Правілы бяспечных паводзін» сабралі вучняў 4 — 7 класаў. Старшакласнікі праглядзелі і абмеркавалі відэафільм «За бяспеку разам» (8 клас), выпусцілі лістоўкі на тэму «Небяспечна для твайго жыцця» (11 клас), змагаліся за званне лепшага знаўцы правілаў пажарнай бяспекі ў гульні «Будзь асцярожны — жыццё поўнае нечаканасцей» (9 клас).

У гэты ж дзень вучні 5 — 7 класаў сустрэліся з прадстаўніком энерганагляду, які нагадаў ім аб правілах паводзін пры карыстанні электрапрыборамі.

З педагогамі і тэхнічным персаналам школы праведзены трэніроўкі па рэагаванню на надзвычайныя сітуацыі.

Усёй школай праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі на выпадак пажару. На сігнал пажарнай трывогі — неперарыўны званок,  адрэагавалі адразу. Быў зроблены ўмоўны званок у службу 101. Эвакуацыя прайшла арганізавана. Усе вучні і педагогі менш, як за 2 хвіліны выстраіліся на эвакуацыйнай пляцоўцы.

Продолжить чтениеЗа бяспеку разам

Дзень роднай мовы. Дзень абаронцаў Айчыны

Спартыўна-забаўляльная праграма “Ура! Ура! Ваенная гульня” паклікала пачаткоўцаў у суботу, 22 лютага, на вясёлыя спаборніцтвы. Таксама пачаткоўцы змагаліся ў турніры знаўцаў “Якая цудоўная і таямнічая родная мова!” Вучні  5 – 9 класаў прынялі ўдзел у дзелавой гульні “Родная мова мая”.

 

Продолжить чтениеДзень роднай мовы. Дзень абаронцаў Айчыны

Цікавыя канікулы

З мэтай азнаямлення з асаблівасцямі работы супрацоўнікаў РАНС і фарміравання бяспечных паводзін вучняў 21 лютага для пачаткоўцаў арганізавана экскурсія ў Пружанскі РАНС. Падчас экскурсіі дзеці пагутарылі з інспектарам МНС аб правілах паводзін у экстрэмальных сітуацыях, пазнаёміліся з усталяваннем і работай пажарнай тэхнікі. Асаблівую цікавасць дзяцей выклікалі разнастайныя прыстасаванні для работы ў надзвычайных сітуацыях.

Таксама ў рамках Месячніка патрыятычнага выхавання вучні пачатковых класаў наведалі алею Памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, дзе пазнаёміліся з героямі-землякамі, аякія аддалі сваё жыццё, выконваючы свой інтэрнацыянальны абавязак на афганскай зямлі.

 

Продолжить чтениеЦікавыя канікулы

Мову родную беражы

21 лютага ў школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.  У гэты ж дзень вучні 5 — 7 класаў былі запрошаны да ўдзелу ў гульнёвай праграме «Простыя словы». Для дзяцей былі створаны ўмовы для калектыўнай творчай дзейнасці, накіраванай на выхаванне любві і павагі да роднай мовы і культуры.

Продолжить чтениеМову родную беражы