На працягу некалькіх тыдняў ішла штодзённая падрыхтоўка, таму журы, у склад якога ўвайшлі былыя вайскоўцы і педагогі школы, было складана вызначыцца з пераможцамі.
Мову родную беражы
21 лютага ў школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. У гэты ж дзень вучні 5 — 7 класаў былі запрошаны да ўдзелу ў гульнёвай праграме «Простыя словы». Для дзяцей былі створаны ўмовы для калектыўнай творчай дзейнасці, накіраванай на выхаванне любві і павагі да роднай мовы і культуры.