Ёсць такая прафесія — Радзіму абараняць

Падведзены вынікі районнага этапу обласной выставы-конкурсу дзіцячага малюнка «Прафесія — Радзіму абараняць».

У намінацыі «Малюнак» (узроставая катэгорыя 6 — 9 гадоў) Пекун Данііл, вучань 4 класа, заняў 2 месца, а Варажбіцкі Інакенцій, вучань 3 класа, — 3 месца.

Віншуем!

Продолжить чтениеЁсць такая прафесія — Радзіму абараняць

Усё пачынаецца са школьнага званка

1 лютага адбыўся традыцыйны вечар сустрэчы выпускнікоў. У школе сабраліся выпускнікі розных пакаленняў. Шмат выпускнікоў 2010 года з’ехаліся на свой 10-гадовы юбілей. Старшакласнікі і настаўнікі не толькі самі спявалі, танцавалі, інсцэніравалі, але і стараліся ўключыць ва ўсё гэта выпускнікоў.

Цудоўны настрой, станоўчыя эмоцыі атрымалі ўсе, хто сабраўся на сустрэчу школьных сяброў.

Продолжить чтениеУсё пачынаецца са школьнага званка

Я выбіраю жыццё

30 студзеня вучні старшых класаў праглядзелі і абмеркавалі відэафрагмент «Як цудоўна жыць!» Падчас абмеркавання старшакласнікі прыйшлі да высновы, што жыццё — бескаштоўны скарб, што ў любой сітуацыі заўсёды знойдзецца выйсце.

Продолжить чтениеЯ выбіраю жыццё

Дзень юных інтэлектуалаў

25 студзеня пачаткоўцы прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Ікібук”. Вучні 5 — 6 класаў спаборнічалі ў сваёй гульні “Бітва эрудытаў”. Старшакласнікі змагаліся за перамогу, наведаўшы рынг інтэлектуалаў “Я ведаю”.

Продолжить чтениеДзень юных інтэлектуалаў

Дапаможам птушкам

19 студзеня члены гуртка «Юны біёлаг» удзельнічалі ў рэспубліканскай акцыі «Птушкі ля кармушкі» Дзеці з задавальненнем займаліся падкормкай птушак і вырабам экалагічных кармушак.

Продолжить чтениеДапаможам птушкам

Прававая субота

18 студзеня пачаткоўцы ўдзельнічалі ў прававой віктарыне “Так ці не?” Вучні 5 — 9 класаў спаборнічалі ў інтэлектуальна-пазнавальным рынгу “Ты і права”. Члены ГА «БРСМ» аказвалі дапамогу састарэлым жыхарам аграгарадка, прыняўшы ўдзел у аперацыі “Клопат”.

 

Продолжить чтениеПрававая субота

У ГА «БРСМ» папаўненне

15 студзеня вучні 9 класа рашэннем сходу членаў пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання «БРСМ» былі  прыняты ў рады арганізацыі. Ва ўрачыстай абстаноўцы ім уручаны членскія  білеты.

Продолжить чтениеУ ГА «БРСМ» папаўненне

Свет праваслаўнай кнігі

14 студзеня для вучняў пачатковых класаў прайшло мерапрыемства «Свет праваслаўнай кнігі». Падчас мерапрыемства вучні мелі магчымасць даведацца, што такое праваслаўная кніга, якую карысць яна прыносіць, чаму вучыць. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства праглядзелі і абмеркавалі відэафільм «Біблія для дзяцей».

Продолжить чтениеСвет праваслаўнай кнігі

Гістарычны экскурс

У сувязі са святкаваннем у 2020 годзе 75-годдзя Вялікай Перамогі падчас зімовых канікул старшакласнікі наведалі гісторыка-краязнаўчы музей СШ №1 г. Пружаны. Сотні экспанатаў, дзясяткі пісьмаў расказалі гасцям аб гістарычным мінулым Пружанскага раёна. Вучні даведаліся, што ўяўляюць сабой фонды музея, на аснове якіх матэрыялаў ствараюцца экспазіцыі і выставы, дзякуючы каму папаўняецца музей экспанатамі. Таксама вучні пабывалі ля помніка, прысвечанага воінам-афганцам, дзе ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання.

Продолжить чтениеГістарычны экскурс