Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі

На зямлі няма працы больш важнай, чым праца хлебаробаў, жывелаводаў, раслінаводаў — усіх тых, хто вырабляе натуральныя прадукты харчавання. Вучні школы з вялікім жаданнем і задавальненнем павіншавалі працаўнікоў ААТ «Шані-аграпрадукт» з іх прафесійным святам.

Продолжить чтениеДзень работнікаў сельскай гаспадаркі

Аб’ява!

У Пружанскім гарадскім Палацы культуры:

  • 14 лістапада будзе арганізавана цыркавая праграма «Касмічнае шоу» (г. Мінск) для вучняў 1 — 6 класаў.

Пачатак у 12.00. Кошт — 10 рублёў.

  • 19 лістапада будзе арганізаваны паказ спектакля «Сіўка-Бурка» Брэсцкім акадэмічным тэатрам драмы і музыкі для вучняў 1 — 6 класаў.

Кошт — 5 рублёў. Працягласць — 50 мінут.

  • 21 лістапада для вучняў 7 — 11 класаў будзе арганізаваны паказ музычна-паэтычнага спектакля «Брэст, мы ганарымся табою», прысвечаны 1000-годдзю Брэста.

Пачатак у 19.30. Кошт — 3 рублі. Заказаць білеты можна па тэл. 80298019431.

Продолжить чтениеАб’ява!

Шануй родную мову!

З 11 па 16 лістапада ў школе праходзіць тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Тыдзень пачаўся літаратурнай кампазіцыяй «Родная мова — цудоўная мова!» 12 лістапада каманды хлопчыкаў і дзяўчынак 5 — 6 класаў спаборнічалі ў турніры лепшых знаўцаў беларускай мовы. У сераду, 13 лістапада, сярод вучняў 8, 9, 11 класаў прайшла віктарына «Асветнікі Беларусі», дзе старшакласнікі мелі магчымасць успомніць яшчэ раз звесткі з біяграфіі вядомых усім асветнікаў Ефрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Міколы Гусоўскага.

Продолжить чтениеШануй родную мову!

Зберажы энергію

У мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і развіцця ўзнаўляемых крыніц энергіі Рэспубліка Беларусь 11 лістапада 2008 г. падтрымала і далучылася да святкавання міжнароднага Дня энергазберажэння.

З гэтай нагоды 11 лістапада ў школе прайшла агульнашкольная лінейка, падчас правядзення якой удзельнікі агітбрыгады «Мы — за энергазберажэнне!» нагадалі ўсім правілы карыстання і зберажэння энергарэсурсаў.

Продолжить чтениеЗберажы энергію

Экскурсія ў музей-сядзібу «Пружанскі палацык»

6 лістапада, у час канікул, вучні 1-3 класаў наведалі музей-сядзібу «Пружанскі палацык». Падчас наведвання яны мелі магчымасць пазнаёміцца з мінулым сядзібы, даведацца, як ствараўся музей і чым ён жыве, заглянуць у экспазіцыйныя залы і музейныя фонды, азнаёміцца з праграмай выстаў і мерапрыемстваў, атрымаць звесткі аб паслугах музея.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў музей-сядзібу «Пружанскі палацык»

Зберагаем рэсурсы

У мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і развіцця ўзнаўляемых крыніц энергіі Рэспубліка Беларусь 11 лістапада 2008 г. падтрымала і далучылася да святкавання міжнароднага Дня энергазберажэння.

Продолжить чтениеЗберагаем рэсурсы

Дзень беларускай гульні

У суботу, 26 кастрычніка, пачаткоўцы змагаліся ў гульні-спаборніцтве “Сябрам на пацеху”. Вучні 5 — 7 класаў удзельнічалі ў калейдаскопе народных гульняў “У гасцях у Янкі”. Старшакласнікі спаборнічалі ў гульнёвай праграме “У садзе ды ў агародзе”.
Продолжить чтениеДзень беларускай гульні

Мінуўшчына з сучаснасцю сышліся

У рамках праекта «Сцежкамі роднага краю» вучні 9, 11 класаў пабывалі ў вёсцы Каштанаўка, дзе наведалі Палацава-паркавы комплекс Дзяконскіх. Падчас наведвання яны пазнаёміліся больш падрабязна з жыццём гаспадароў маёнтка розных часоў, успомнілі аб гісторыі ўзнікнення ў парку трону, разгледзелі асобныя экзэмпляры рэдкіх відаў дрэваў, атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

Продолжить чтениеМінуўшчына з сучаснасцю сышліся

Віншуем з перамогай!

Дыпломам узнагароджана каманда ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма», якая заняла першае месца ў асеннім першынстве па лёгкаатлетычным кросе сярод сярэдніх школ другой групы.

Продолжить чтениеВіншуем з перамогай!