Вывучаем родны край

28 верасня ў рамках праекта «Сцежкамі роднага краю» вучні 9 — 11 класаў адправіліся на экскурсію ў вёску Засімавічы, дзе наведалі Свята-Мікалаеўскую царкву, якой больш за дзвесце гадоў. Айцец Сергій расказаў цікавую гісторыю ўзнікнення храма. За кубкам гарачай гарбаты вучні абмеркавалі духоўна-маральныя праблемы сучаснасці.

Продолжить чтениеВывучаем родны край

Дзень паходаў і экскурсій

У суботу, 28 верасня, для пачаткоўцаў была арганізавана экскурсія “Сцяжынкі малой радзімы” па сацыяльна значымых аб’ектах аграгарадка Шані. Вучні 5, 6 класаў адправіліся на экскурсію ў лес “Восеньскія матывы”. А вучні  7 – 9 класаў любаваліся прыродай роднага краю, здзейсніўшы паход “Даследуем родныя мясціны”.
Продолжить чтениеДзень паходаў і экскурсій

Галоўнае — бяспека дзяцей

27 верасня ў школе прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход з удзелам інспектара ІСН Анур’ева Я. В. Падчас сходу былі абмеркаваны пытанні прававой адказнасці непаўналетніх, у тым ліку за парушэнне правілаў дарожнага руху.

 

Продолжить чтениеГалоўнае — бяспека дзяцей

Жыву ў Беларусі і тым ганаруся

26 верасня вучням 8 класа​ Завадскаму П. і Бабею А. старшынёй апякунскага савета Курыльчук Л.П. былі ўручаны падарункавыя выданні «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Са словамі віншавання да вучняў звярнуліся дырэктар установы Ярмашэвіч А. М., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Жэдзік Г. М. і класны кіраўнік 8 класа Граб В.М.

 

Продолжить чтениеЖыву ў Беларусі і тым ганаруся

Дзень працы і адпачынку

21 верасня пачаткоўцы прынялі ўдзел у гульні-конкурсе “Калі мае сябры са мной!”. Вучні 5 — 9 ўдзельнічалі ў працоўным дэсанце “Квітней мая школа” і працоўнай акцыі “Чысціня вакол нас”. Старшакласнікі здзейснілі велапрабег, прысвечаны Еўрапейскаму тыдню мабільнасці (ЕТМ) і “Дню без аўтамабіля”, па маршруце Шані – Шубічы – Кацёлкі – Шані.
Продолжить чтениеДзень працы і адпачынку

Наша служба і небяпечная, і цяжкая

18 верасня старшакласнікі сустрэліся са старшым інспектарам групы кадраў маёрам міліцыі Пружанскага РАЎС Іннай Васільеўнай Шумскай, якая расказала вучням аб навучальных установах Беларусі, дзе можна атрымаць адпаведную прафесію для працы ў органах унутраных спраў, падзялілася вопытам сваёй работы.

Продолжить чтениеНаша служба і небяпечная, і цяжкая

Не гуляй з агнём!

Пад такой назвай 18 верасня вучні 1 — 6 класаў праглядзелі серыю кінаролікаў, накіраваных на фарміраванне ў вучняў ўменняў дзейнічаць падчас надзвычайных сітуацый, успомнілі ўсе правілы супрацьпажарнай бяспекі.

Продолжить чтениеНе гуляй з агнём!

Дзень здароўя. Дзень бегуна

14 верасня вучні школы змагаліся ў спартыўных спаборніцтвах па лёгкаатлетычным кросе. Пачаткоўцы прынялі ўдзел у спартыўнай эстафеце “Наш дэвіз – здароўе і сіла”. Вучняў 5 — 9 класаў спаборнічалі ў спартыўнай гадзіне “Вясёлая эстафета”. Вучні 8 і 9 класаў выпусцілі спартыўны лэпбук “Спорт – здароўе! Спорт – гульня!”
Продолжить чтениеДзень здароўя. Дзень бегуна

Са святам!

13 верасня – Дзень нараджэння ГА “БРПА”. З гэтай нагоды ў школе прайшоў збор-старт “З Днём нараджэння, піянерыя!”. Падчас збору піянеры ў форме гульні прайшліся па старонках Статута ГА “БРПА”.
Продолжить чтениеСа святам!

Мы выбіраем жыццё

У рамках тыдня прафілактыкі суіцыдальных паводзін вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Маё шчаслівае дзяцінства”. Вучні 5 — 7 класаў сабраліся разам, каб абмеркаваць прыярытэты духоўных каштоўнасцей у жыцці чалавека. Фарміраванню пазітыўных адносін да жыцця садзейнічала гадзіна разважання “Жыццё даецца, каб жыццё тварыць…”, у якой прынялі ўдзел старшакласнікі.
Продолжить чтениеМы выбіраем жыццё