Старонкамі гісторыі
Дзеці! Будзьце ўважлівы!
4 верасня 2019 года старшым інспектарам ДАІ Пружанскага РАУС Мышкевічам С. М. з вучнямі школы праведзена гутарка па тэме «Будзь асцярожны на дарозе!»
Ведай правілы пажарнай бяспекі
4 верасня ўсёй школай праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі на выпадак пажару. На сігнал пажарнай трывогі — неперарыўны званок, адрэагавалі адразу. Быў зроблены ўмоўны званок у службу 101. Эвакуацыя прайшла арганізавана. Усе вучні і педагогі менш, як за 2 хвіліны выстраіліся на эвакуацыйнай пляцоўцы.
Дзень беларускага пісьменства
Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. У аўторак, 3 верасня, ва ўсіх класах прайшлі тэматычныя інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя гэтаму святу.
Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!
Пад такой назвай у школе прайшоў першы ўрок, які спрыяў выхаванню ў падрастаючага пакалення пачуцця гордасці за сваю краіну і яе герояў, павагі да свайго народа, да дасягненняў сваёй радзімы, развіццю сацыяльнай і творчай актыўнасці, фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі, а таксама ўсведамленню (разуменню) таго, што Беларусь — суверэнная краіна, якая глядзіць у будучыню, але захоўвае памяць пра мінулае..
Празвінеў званок на першы ўрок
Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года, сабрала на школьным двары не толькі вучняў і педагогаў, але і шматлікіх гасцей.
Віншаванні гучалі ад дырэктара школы А. М. Ярмашэвіч, старшыні Шаняўскога выканаўчага камітэта С. І. Лапукі. Грашовыя прэміі ад ААТ «Шані-аграпрадукт» былі ўручаны вучням, якія летам актыўна працавалі ў гаспадарцы.
СКЛАД САВЕТА ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
- Ярмашэвіч Алена Мікалаеўна, дырэктар ДУА “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма”, старшыня Савета.
- Арабей Алена Якаўлеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма”, сакратар Савета.
ЧЛЕНЫ САВЕТА ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
- Бойдзіч Паліна Васільеўна, прадстаўнік ад ГА «БРСМ», член савета.
- Бойдзіч Таццяна Сяргееўна, прадстаўнік ад бацькоў, член савета.
- Бульц Святлана Васільеўна, прадстаўнік ад бацькоў, член савета.
- Вашчук Алёна Віктараўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма”, член савета.
- Граб Вольга Мікалаеўна, настаўнік біялогіі і геаграфіі ДУА “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма”, прадстаўнік ад прафсаюзнай арганізацыі, член савета.
- Жэдзік Галіна Мікалаеўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма”, член савета.
- Кабрынец Таццяна Фёдараўна, дэпутат Шаняўскога сельскага Савета дэпутатаў, член савета.
- Масленчанка Алеся Аляксандраўна, прадстаўнік ад ДУА “Шаняўскі дзіцячы сад № 17 Пружанскага раёна”, член савета.
- Парфенюк Ганна Віктараўна, вучаніца 8 класа, член савета.
- Шырма Святлана Васільеўна, лабарант ДУА “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма”, прадстаўнік ад прафсаюзнай арганізацыі, член савета.
Віншуем!
Ганаровай граматай аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама ўзнагароджана Менжынская Г. А., настаўніца матэматыкі, за шматгадовую добрасумленную працу.
Хутка ў школу
Урачыстая лінейка,
прысвечаная пачатку 2019/2020 навучальнага года,
адбудзецца 2 верасня ў 9 гадзін.