Дзень алімпійца

18 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры прайшлі Малыя алімпійскія гульні. Падчас правядзення мерапрыемства выхаванцы даведаліся шмат цікавага і карыснага ў галіне спорту і асноў здароўя, змагаліся ў спрытнасці, сіле, развівалі  хуткасць і ўвагу.
Продолжить чтениеДзень алімпійца

Працаўладкаванне ў летні перыяд

На працягу летняга перыяду 2019 года ў Пружанскім раёне арганізуецца работа студэнцкіх атрадаў, у склад якіх могуць уваходзіць непаўналетнія ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефоне 93714 (Бабігорац А. М.).

Продолжить чтениеПрацаўладкаванне ў летні перыяд

Дзень экалогіі

З правіламі паводзін і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама з жыхарамі зялёнага царства пазнаёміліся ўдзельнікі літаратурнай забавы, гульні «Экалагічны калейдаскоп» і падарожжа ў «Краіну цара Берандзея».  Гутарку аб небяспечнасці ўкусаў кляшчоў і іх наступствах з наведвальнікамі лагера правяла фельчар Шаняўскога ФАПа Рыбачок Я.Р.

Продолжить чтениеДзень экалогіі

Назаўжды ў памяці людзей

Выхаванцы летніка «Дружба» пабывалі на радзіме юнага ўдзельніка партызанскага руху на тэрыторыі Пружанскага раёна Ціхана Барана. Яны даведаліся аб тым, як Ціхан збіраў для партызан боепрыпасы, зброю, прадукты, звесткі аб ворагу, распаўсюджваў сярод насельніцтва антыфашысцкую літаратуру, як з 1942 года стаў сувязным партызанскага атрада, у якім змагаліся трое яго старэйшых братоў. Таксама цікава было даведацца дзецям аб  тым, як гарэла вёска, як карнікі расстрэльвалі людзей, сярод якіх былі і сёстры-блізняткі хлапчука. Імя піянера з вёскі Байкі, які паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна, стаў прыкладам мужнасці і гераізму для выхаванцаў.

Продолжить чтениеНазаўжды ў памяці людзей

Гісторыя Ружанскага замка

Палацавы комплекс у Ружанах – адзін з унікальных куткоў Беларусі, які на працягу стагоддзяў належаў магутнай дынастыі Сапегаў. Выхаванцы аздараўленчага лагера наведалі найпрыгажэйшы архітэктурны ансамбль, даведаліся аб гісторыі яго стварэння, атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

Продолжить чтениеГісторыя Ружанскага замка

Птушыны двор пераўтварыўся ў заапарк

Наведвальнікі летніка «Дружба» пабывалі ў заапарку в. Манчыкі, які стварыў мясцовы прадпрымальнік г.п. Ружаны Валерый Ланшакоў. Дзяцей сустрэлі паўліны, дзясяткі відаў фазанаў, качкі-мандарынкі, дэкаратыўныя курачкі, цацаркі, вавёрачкі, алені, лісы, янатавідныя сабакі, страусы і шмат іншых разнастайных жывёл. Наведванне заапарку пакінула шмат уражанняў і стварыла цудоўны настрой у выхаванцаў.

Продолжить чтениеПтушыны двор пераўтварыўся ў заапарк

Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў 2019/2020 навучальным годзе

У 2019/2020 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе здзяйсняцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

першая чвэрць – з 2 верасня 2019 г. па 31 кастрычніка 2019 г.

другая – з 11 лістапада 2019 г. па 24 снежня 2019 г.

трэцяя – з 13 студзеня 2020 г. па 28 сакавіка 2020 г.

чацвёртая – з 6 красавіка 2020 г. па 30 мая 2020 г.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія – 9 дзён з 01 лістапада 2019 г. па 9 лістапада 2019 г. уключна

зімовыя – 17 дзён з 26 снежня 2019 г. па 11 студзеня 2020 г. уключна

вясновыя – 6 дзён з 30 сакавіка 2020 г. па 4 красавіка 2020 г. уключна

летнія – 92 дні з 1 чэрвеня 2020 г. па 31 жніўня 2020 г.; для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 82 дні з 11 чэрвеня 2020 г. па 31 жніўня 2020 г. уключна.

Для навучэнцаў I – II класаў у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 17 лютага 2020 г. па 23 лютага 2020 г. працягласцю 7 дзён.

Продолжить чтениеАрганізацыя адукацыйнага працэсу ў 2019/2020 навучальным годзе

У добры шлях, дзевяцікласнікі!

11 чэрвеня выпускнікам 9 класа былі ўручаны пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі. Са словамі віншавання да выпускнікоў звярнуліся дырэктар школы Ярмашэвіч А.М., класны кіраўнік Хільковіч І.М., настаўнікі-прадметнікі, бацькі. Дзевяцікласнікі ў сваю чаргу звярнуліся са словамі ўдзячнасці да ўсіх работнікаў школы.

Продолжить чтениеУ добры шлях, дзевяцікласнікі!

Здаровым быць здорава!

Кожны дзень у аздараўленчым лагеры праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на ўмацаванне здароўя падрастаючага пакалення. Выхаванцы ўдзельнічаюць у спаборніцтвах, эстафетах, гульнях на свежым паветры.

Продолжить чтениеЗдаровым быць здорава!

Дзень мужнасці

У панядзелак, 10 чэрвеня, выхаванцы летніка «Дружба» прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Яны пазнаёміліся з піянерамі-героямі, якія ўдзельнічалі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі, праглядзелі і абмеркавалі кінафільм «Мы знаем не всё о войне», праявілі сваю творчасць у конкурсе малюнкаў «Малююць хлопчыкі і дзяўчынкі вайну», прынялі ўдзел у хвіліне ціхага чытання «Давайце ўспомнім пра вайну».

Продолжить чтениеДзень мужнасці