Бывай, школа!
Адзвінеў апошні званок. Дзевяцікласнікі здалі экзамены. 4 вучні сёлета развітаюцца са сваёй роднай школай, атрымаўшы ва ўрачыстай абстаноўцы з рук дырэктара пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі.
Адзвінеў апошні званок. Дзевяцікласнікі здалі экзамены. 4 вучні сёлета развітаюцца са сваёй роднай школай, атрымаўшы ва ўрачыстай абстаноўцы з рук дырэктара пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі.
Неабыякавыя да навакольнага асяроддзя дзеці актыўна прымаюць удзел ў акцыі «Абеліскі» і аперацыі «Чысты школьны двор».
З задавальненнем вучні ўдзельнічаюць у мерапрыемствах аздараўленчага лагера. Гульнёвая праграма «Жартоўная медкамісія» сабрала лепшых знаўцаў правілаў аказання медыцынскай дапамогі падчас надзвычайнай сітуацыі.
Днямі вучні школы мелі цудоўную магчымасць сустрэцца са сваёй зямлячкай і таленавітым чалавекам Таісіяй Дзмітрыеўнай Худавец (Петруковіч). На сустрэчу Таісія Дзмітрыеўна прыехала ажно з Бабруйска, прадставіўшы на малой радзіме свой паэтычны зборнік «Прызнанне».
Вершы і песні на словы Таісіі Худавец не пакінулі раўнадушнымі ўсіх, хто сабраўся на вечарыне, бо ў іх само жыццё з радасцямі, расчараваннямі, знаходкамі і здабыткамі, асаблівым тонкім гумарам. Разам са сваімі школьнымі сябрамі Таісія Дзмітрыеўна наведала з вялікім задавальненнем родную школу.
Сустрэча была прасякнута светлымі, прыемнымі эмоцыямі.
У падарожжа ў краіну бяспекі адправіліся выхаванцы аздараўленчага лагера «Дружба». Яны прынялі ўдзел у гульнёвым занятку «Каб не здарылася бяда», праявілі свае здольнасці ў ведах правілаў бяспекі ў лесе, спаборнічалі ў рухомых гульнях на лепшага знаўцу правіл бяспечных паводзін у экстрэмальных сітуацыях.
Вучні 5 класа разам са сваім класным кіраўніком Жырыкавай Н. І. здзейснілі паход па месцах воінскай славы г. Пружаны. Яны наведалі сквер воінаў-інтэрнацыяналістаў, сквер воінскай славы каля цэнтральнага паштовага аддзялення. Шматлікія экспанаты з рэальных воінскіх часцей, тэхніка, якая была ў баях, вельмі моцна ўразілі пяцікласнікаў. Таксама вучні наведалі алею славы, дзе пазнаёміліся з прозвішчамі герояў, якія ўнеслі значны ўклад у вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Выхаванцы лагера «Дружба» сустрэліся з мясцовай рукадзельніцай Кабрынец Т. Ф. Таццяна Фёдараўна арганізавала для вучняў выставу сваіх работ пад адкрытым небам.
Цікавай і захапляльнай была экскурсія для выхаванцаў аздараўленчага лагера па сацыяльных аб’ектах аграгарадка. Вучні наведалі магазіны «Вясна» і «Верасок», комплексны прыёмны пункт, паштовае аддзяленне сувязі. Таксама дзеці пазнаёміліся з Дошкай Гонару аграгарадка, наведаўшы адміністрацыйны будынак ААТ «Шані-аграпрадукт».
5 чэрвеня мерапрыемствы ў аздараўленчым лагеры «Дружба» былі прысвечаны Году малой радзімы. Падчас конкурсу малюнкаў вучні адлюстроўвалі мясціны свайго роднага куточка. У пазнавальнай гадзіне паказалі добрыя веды аб гісторыі малой радзімы. Падчас гадзіны творчасці дзеці стваралі аддзенне будучыні.