Будзь уважлівы
24 мая адбылася сустрэча з інспектарам ДАІ Чабатаром Д. Ю., які яшчэ раз нагадаў вучням аб правілах бяспечных паводзін на дарозе.
24 мая адбылася сустрэча з інспектарам ДАІ Чабатаром Д. Ю., які яшчэ раз нагадаў вучням аб правілах бяспечных паводзін на дарозе.
У конкурсе-выставе традыцыйных народных страў і зборнікаў рэцэптаў «Бабуліна кухня» VII абласнога адкрытага фестывалю фальклорнага мастацтва «Радавод» Дзянісік Анастасія і Германовіч Аліна ўзнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені УА «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці».
18 мая ў г. Пружаны прайшоў VII адкрыты абласны фестываль фальклорнага мастацтва «Радавод». Вучні нашай школы прадставілі на выставе «Горад майстроў» вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў тэхніцы «Абрэзкавае шыццё».
У намінацыі «Бабуліна кухня» былі прадстаўлены традыцыйныя народныя стравы і зборнікі рэцэптаў іх прыгатавання.
Вучні школі мелі магчымасць убачыць вырабы традыцыйных рамёстваў розных рэгіёнаў Брэсцкай вобласці, паглядзець выступленні дзіцячых калектываў мастацкай самадзейнасці Беларусі, Расіі, Польшчы, Сербіі.
Усе ўдзельнікі фестывалю атрымалі вялікае задавальненне ад свята.
Падведзены вынікі раённага этапу абласнога конкурсу «Соблюдаем законы дорог». Малюнак вучаніцы 4 класа» Бульц Наталлі «Помогает с давних пор детям, друг наш – СВЕТОФОР» адзначаны Дыпломам ІІІ ступені.
17 мая для вучняў 6 — 10 класаў была праведзена гадзіна перасцярогі «СНІД — не віна, а бяда!» Вучні ўспомнілі пра шляхі перадачы і меры прафілактыкі захворвання, а таксама пра сусветна вядомых зорак кіно і эстрады, якія загінулі ад СНІДУ.
Арабей Алена Якаўлеўна
Дзень тыдня | Час работы | Кансультацыі | ||
для вучняỹ | для бацькоỹ | для настаỹнікаÿ | ||
Панядзелак | 8.00-12.30 | 8.00-9.00 | ||
Аỹторак | 16.00-17.00 | |||
Серада | 13.00-17.00 | 16.00-17.00 | 13.00-14.00 | |
Чацвер | 8.00-11.50 | 10.30-11.30 | ||
Пятніца | 11.00-13.30 | 12.30 – 13.30 | ||
Субота | 08.00-12.10(н.)
12.50-17.00(ц.) |
10.00-11.00
12.00 – 13.00 |
11.00-12.00
16.00-17.00 |
Да Дня сям’і, які праходзіў 15 мая, вучні 5 класа арганізавалі фотавыставу «Знаёмцеся: гэта мая сям’я». Кожны з іх расказаў пра сваіх бацькоў, сясцёр, братоў, іх захапленні. Усе вучні з задавальненнем слухалі аповеды сваіх аднакласнікаў, якія з любоўю, пяшчотай, ласкай і добрынёй гаварылі аб сваіх родных і блізкіх людзях.
Пад такой назвай для вучняў 5 — 7 класаў прайшла гасцёўня, прысвечаная Міжнароднаму дню сям’і. На мерапрыемства былі запрошаны шматдзетныя сем’і. Матулі і бабулі прынялі ўдзел у хвілінках паэзіі, разнастайных конкурсах і гульнях, падзяліліся вопытам выхавання сваіх дзетак.