Дзень прафарыентацыі

Субота, 16 сакавіка, стала заключным днём у тыдні прафарыентацыі, які праводзіўся ў школе з 11 па 16 сакавіка. У гэты дзень пачаткоўцы прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Новае пакаленне — новыя прафесіі”. Вучні 5 – 7 класаў адправіліся ў падарожжа “Мая будучая прафесія”. Старшакласнікі ўдзельнічалі ў ток-шоў “Карнавал прафесій”.

Таксама ў гэты дзень завершана акцыя па зборы макулатуры пад дэвізам “Збяры макулатуру – захавай дрэва”. Падчас правядзення акцыі адзначаны найбольш актыўныя вучні: Кот А., Літвіновіч А. (4 клас), Казлоўскі У., Бойдзіч В., Каліноўскі І. (6 клас), Бойдзіч П. (10 клас), якія разам з бацькамі нарыхтавалі звыш 25 кг макулатуры на кожнага вучня. Усяго сабрана 1580 кг другаснай сыравіны.

Продолжить чтениеДзень прафарыентацыі

Выбірай на свой густ

У рамках тыдня прафарыентацыі ў школе з 11 па 16 сакавіка прайшлі дні рабочых прафесій. Вучні пазнаёміліся з найбольш запатрабаванымі прафесіямі нашага рэгіёна і краіны ў цэлым.

Продолжить чтениеВыбірай на свой густ

Жыву ў Беларусі і тым ганаруся

15 сакавіка ва ўрачыстай абстаноўцы вучням, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, былі ўручаны падарункавыя выданні «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Са словамі віншавання да вучняў звярнуліся дырэктар установы Ярмашэвіч А. М., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Жэдзік Г. М. і класны кіраўнік 8 класа Ціхановіч Я. Д.

Продолжить чтениеЖыву ў Беларусі і тым ганаруся

Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі — 25 год

15 сакавіка адзначаецца 25 год з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспубліцы Беларусь. З гэтай нагоды ў школе прайшлі інфармацыйныя гадзіны, дзе вучні змаглі пазнаёміцца з асноўнымі артыкуламі дакумента, гісторыяй яго ўзнікнення, са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах у 1996 і 2004 гадах, з асновамі фарміравання сістэмы заканадаўства дзяржавы.

Продолжить чтениеКанстытуцыі Рэспублікі Беларусі — 25 год

Прафесіі майго аграгарадка

Пад такой назвай 14 сакавіка прайшла класная гадзіна, прысвечаная знаёмству вучняў 10 класа з прафесіямі людзей, якія пражываюць і працуюць у нашай мясцовасці.

Продолжить чтениеПрафесіі майго аграгарадка

Мы — грамадзяне Беларусі

Удзельнікамі Усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі” сталі вучаніцы нашай школы Бойдзіч Паліна і Бульц Дар’я. Ва ўрачыстай абстаноўцы ў музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску з рук дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Бярозаўскай выбарчай акрузе №9 Качыны Леаніда Іванавіча дзяўчаты атрымалі галоўны дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь – пашпарт.
Такога гонару яны ўдастоены за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы і раёна, а таксама дасягненні ў вучобе і спорце.
Продолжить чтениеМы — грамадзяне Беларусі

Мой выбар

13 сакавіка вучні 8 класа прынялі ўдзел у ток-шоў «Ёсць такая прафесія…», якое было накіравана на знаёмства васьмікласнікаў з рознымі рабочымі прафесіямі, якія, магчыма, паўплываюць на выбар прафесіі вучняў у будучым.

Продолжить чтениеМой выбар

Аб рабоце псіхолага-медыка-педагагічнай камісіі па абследаванні дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця

Графік абследавання дзяцей ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» ў 2019 годзе

Дата Месца правядзення
19.04 ДУСА «Пружанскі раённы ЦКРНіР»
Продолжить чтениеАб рабоце псіхолага-медыка-педагагічнай камісіі па абследаванні дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця

Птушкі ў цэнтры ўвагі

Пераможцамі раённага этапа абласнога конкурсу «Птушкі ў цэнтры ўвагі» у намінацыі «Топ-5» сталі вучаніцы 7 класа Парфенюк Ганна і Ніпарка Аляксандра (ІІІ месца). Другое месца ў намінацыі «Птушкі на кармушцы» атрымалі члены гуртка «Юны біёлаг» Парфенюк Ганна і Бойдзіч Валерыя (кіраўнік Граб В. М.).

Продолжить чтениеПтушкі ў цэнтры ўвагі