Светлая памяць героям

12 лютага ў школе прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя 30-годдзю з дня вываду савецкіх войск з Афганістана. Падчас правядзення мерапрыемстваў вучні ўспомнілі воінаў-землякоў, якія аддалі сваё жыццё, дапамагаючы народу Афганістана, ушанавалі іх памяць хвілінай маўчання.

Продолжить чтениеСветлая памяць героям

Дзень здароўя. Дзень шахматыста і шашыста

У суботу, 9 лютага, пачаткоўцы прынялі ўдзел у конкурснай праграме “Вясёлыя старты”. Вучні 5 — 7 класаў змагаліся за перамогу ў інтэлектуальным турніры “Што мы ведаем пра здароўе?” Старшакласнікі ўдзельнічалі ў гульні-віктарыне “Быць здаровым — модна!”

Але самымі захапляльнымі былі спаборніцтвы па шашках і шахматах сярод вучняў 1 – 4, 5 — 8 класаў.

 

 

 

Продолжить чтениеДзень здароўя. Дзень шахматыста і шашыста

Дзень патрыятызму

2 лютага вучні пачатковых класаў былі запрошаны на пазнавальную гадзіну “Агнём апаленае дзяцінства”. У час правядзення мерапрыемства вучні ўзгадалі пра подзвіг дзяцей у часы Вялікай Айчыннай вайны, пачулі песні, прысвечаныя тым падзеям.
Вучні сярэдняга звяна праглядзелі і абмеркавалі прэзентацыю “Раўняемся на герояў”, успомнілі піянераў-герояў, якія разам з дарослымі змагаліся супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Старшакласнікі прынялі ўдзел у гістарычным экскурсе “Дзень вайсковай славы”,  які дазволіў вучням больш падрабязна пазнаёміцца з гісторыяй сваёй краіны праз азнаямленне са славутымі героямі беларускай зямлі і іх подзвігамі.
Продолжить чтениеДзень патрыятызму

Лютаўскія сустрэчы

2 лютага адбыўся традыцыйны вечар сустрэчы выпускнікоў «Лютаўская настальгія». Зала сельскага клуба, у якой праходзіла ўрачыстая частка вечара, была перапоўнена.

На сустрэчу сабраліся выпускнікі 1979 года, якія закончылі школу 40 гадоў таму.

Кожны свой юбілейны год сустракаюць разам са сваім класным кіраўніком Ждановіч В.М. выпускнікі 1999 і 2004 гадоў.

Шмат выпускнікоў 2009 года з’ехаліся ў школу на свой 10-гадовы юбілей. Упершыню сустрэліся выпускнікі 2014 года, якія скончылі базавую школу.

Старшакласнікі і настаўнікі не толькі самі спявалі, танцавалі, інсцэніравалі, але і стараліся ўключыць ва ўсё гэта выпускнікоў.

Продолжить чтениеЛютаўскія сустрэчы

Мы сярод лепшых у вобласці

Дыпломам ІІІ ступені Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджана вучаніца 10 класа Бойдзіч Паліна, пераможца абласной канферэнцыі даследчых работ навучэнцаў «З навукай у будучае».

Продолжить чтениеМы сярод лепшых у вобласці

Жыву ў Беларусі і тым ганаруся

У рамках акцыі 30 студзеня для вучняў 5-7 класаў была праведзена інтэрактыўная гульня “Збяру Беларусь у сваім сэрцы”. Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах і адказвалі на пытанні па гісторыі, экалогіі, культуры, літаратуры.
Продолжить чтениеЖыву ў Беларусі і тым ганаруся

Выставы ў школе

У бібліятэцы школы аформлена адкрытая паліца “Зямля нам дадзеная лёсам”, прысвечаная 100-годдзю з дня ўтварэння БССР. На ёй сабраны матэрыялы, якія распавядаюць пра гістарычныя падзеі тых часоў.
Продолжить чтениеВыставы ў школе

Дзень юных інтэлектуалаў

26 студзеня вучні 5-7 класаў былі запрошаны на інтэлектуальную гульню “Алё, мы шукаем эрудытаў”. У ходзе правядзення розных конкурсаў вучні паказалі добрыя веды, праявілі кемлівасць і знаходлівасць. Пераможцай стала вучаніца 5 класа Курыльчук Аліна.
Старшакласнікі прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”. У выніку напружанай барацьбы перамагла каманда Палешука А., другое месца заняла каманда Германовіч Аліны.
Вучні пачатковых класаў разам з казачнымі героямі здзейснілі падарожжа па краіне займальнай граматыкі. На кожнай станцыі іх чакалі розныя заданні: прыказкі, крыжаванкі, рэбусы.
Продолжить чтениеДзень юных інтэлектуалаў

Прававая субота

У суботу, 19 студзеня, пачаткоўцы прынялі ўдзел у практычным занятку “Краіна парадку”. Вучні 5 — 7 класаў спаборнічалі ў прававой гульні “Наш выбар – наша будучае!” Старшакласнікі паказалі веды ў гульні “Прававы эрудыт”. Члены атрада «Міласэрнасць» аказалі дапамогу састарэлым, прыняўшы ўдзел у аперацыі “Клопат”.

Продолжить чтениеПрававая субота

Дзень здароўя. Дзень лыжніка

У суботу, 12 студзеня, з самага ранку вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у выпуску газеты “Спорт – гэта здароўе”, а сярод вучняў 5 – 9 класаў прайшлі лыжныя спаборніцтвы “Лыжня кліча!” Таксама пачаткоўцы змагаліся за перамогу ў хадзьбе на лыжах “У здаровым целе – здаровы дух”, вучні 5 — 7 класаў праяўлялі свае таленты ў гадзіне творчасці “Снежныя скульптуры”, старшакласнікі паказалі ўменні ў дакладным пападанні ў цэль ў гульні “Снежны снайпер”.

Продолжить чтениеДзень здароўя. Дзень лыжніка